Тематический план
- АГУЛЬНАЕ
- УВОДЗIНЫ
УВОДЗIНЫ
Успамінаем. Хто з навукоўцаў першым выкарыстаў тэрмін «геаграфія»? Чаму карту называюць «альфай і амегай» геаграфіі? Чаму геаграфія мае права называцца самастойнай навукай?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму сучаснаму чалавеку настолькі неабходныя веды ў галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі? Выкажыце здагадку, як адсутнасць ведаў па геаграфіі можа перашкаджаць развіццю эканомікі дзяржавы. Ці ўзрастае роля геаграфіі як навукі ва ўмовах глабалізацыі?
- РАЗДЗЕЛ I. СУЧАСНАЯ ПАЛIТЫЧНАЯ КАРТА СВЕТУ I ПАЛIТЫЧНАЯ ГЕАГРАФIЯ
- ТЭМА 1 (*1). ДЫНАМIКА ПАЛIТЫЧНАЙ КАРТЫ СВЕТУ
ТЭМА 1 (*1). ДЫНАМIКА ПАЛIТЫЧНАЙ КАРТЫ СВЕТУ
Успамінаем. Што такое палітычная карта свету? У чым заключаецца дынамічнасць палітычнай карты свету? Якія этапы фарміравання прайшла сучасная палітычная карта свету? Якія дзяржавы маюць самую вялікую плошчу?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму сучаснаму вучню неабходна ведаць асаблівасці фарміравання палітычнай карты свету? Выкажыце здагадку, для якіх спецыяльнасцей у будучыні гэта тэма стане найбольш актуальнай. У якіх установах адукацыі і на якіх спецыяльнасцях магчыма атрымаць адукацыю, звязаную з глыбокімі ведамі працэсаў, што адбываюцца на палітычнай карце свету?
Успамінаем. Чаму ўзнікаюць канфлікты паміж людзьмі? Прывядзіце прыклады вядомых вам канфліктаў, якія адбываюцца на планеце. Якая арганізацыя адыгрывае важную ролю ў вырашэнні рэгіянальных і лакальных канфліктаў?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму ў цяперашні час выклікаюць трывогу ўзнікаючыя канфлікты? Падумайце, чаму з’явіўся новы напрамак у геаграфіі — геаканфлікталогія. Сферай дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца вырашэнне рэгіянальных і лакальных канфліктаў?
- ТЭМА 2 (*2). ПАЛIТЫЧНАЯ ГЕАГРАФIЯ I ГЕАПАЛIТЫКА
ТЭМА 2 (*2). ПАЛIТЫЧНАЯ ГЕАГРАФIЯ I ГЕАПАЛIТЫКА
Успамінаем. Якую інфармацыю вы можаце атрымаць з палітычнай карты свету? Якія асноўныя рысы незалежных дзяржаў? Якія формы кіравання і дзяржаўнага ладу вы можаце назваць для сучасных краін свету?
Для чаго мы гэта вывучаем? Веды якіх вучэбных прадметаў вам сёння будуць неабходныя пры вывучэнні гэтай тэмы? Сферай дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца палітычная геаграфія?
Успамінаем. Што такое палітычная геаграфія? Што з’яўляецца аб’ектам вывучэння палітычнай геаграфіі? Якія асноўныя рысы палітыка-геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь?
Для чаго мы гэта вывучаем? Для чаго сучаснай дзяржаве неабходна выпрацоўваць геастратэгіі? Якія пытанні складаюць сферу інтарэсаў палітычнай геаграфіі і геапалітыкі? Якімі ведамі павінен валодаць сучасны спецыяліст у галіне геапалітыкі?
- РАЗДЗЕЛ II. ГЕАГРАФIЯ НАСЕЛЬНIЦТВА СВЕТУ
- ТЭМА 3 (*3). ГЕАГРАФIЯ ДЭМАГРАФIЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ
ТЭМА 3 (*3). ГЕАГРАФIЯ ДЭМАГРАФIЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ
Успамінаем. Што такое дэмаграфія? Якія асноўныя сучасныя дэмаграфічныя тэндэнцыі рэгіёнаў свету? У чым сутнасць дэмаграфічных праблем?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму сёння неабходна ведаць асноўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі? Якія праблемы цягне за сабой рост колькасці насельніцтва? Падумайце, галіной дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца вывучэнне дэмаграфічных працэсаў. У якіх установах адукацыі і на якіх спецыяльнасцях магчыма атрымаць адукацыю, звязаную з вывучэннем дэмаграфічных працэсаў?
Успамінаем. Каго на Зямлі больш: жанчын або мужчын? Чаму? У каго больш высокая працягласць жыцця: у жанчын або мужчын? Якія адрозненні па краінах у структуры паводле полу вы можаце назваць?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як уплывае полаўзроставая структура насельніцтва на эканоміку краіны? Якія праблемы цягне за сабой старэнне насельніцтва? Як па полаўзроставых пірамідах можна спрагназаваць колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва ў будучыні? Якая асноўная задача, на ваш погляд, ускладзена на спецыялістаў у галіне дэмаграфіі?
Успамінаем. Ад якіх фактараў залежыць узроставая структура? Якімі прыкметамі характарызуецца рэгрэсіўны тып узроставай структуры? У якіх краінах яны прадстаўлены?
Успамінаем. Якія фактары ўплываюць на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне? Што такое дэмаграфічны выбух? З якімі фактарамі сацыяльна-эканамічнага развіцця звязаны дэмаграфічны выбух?
Для чаго мы гэта вывучаем? Для чаго дзяржаве неабходна рэгуляваць рост колькасці насельніцтва краіны? Якія праблемы цягне за сабой рэзкая змена колькасці насельніцтва? Да якіх наступстваў можа прывесці ўстойлівае зніжэнне нараджальнасці насельніцтва і павелічэнне яго смяротнасці ў выніку старэння?
- ТЭМА 4 (*4). ГЕАГРАФIЯ МIЖНАРОДНАЙ МIГРАЦЫI
ТЭМА 4 (*4). ГЕАГРАФIЯ МIЖНАРОДНАЙ МIГРАЦЫI
Успамінаем. Што такое міграцыя? Якія прычыны выклікаюць міграцыю насельніцтва?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як уплывае міграцыя на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне? З якімі праблемамі сутыкаюцца мігранты ў краіне, што іх прымае?
Успамінаем. Праблемы якога характару спрыяюць міжнароднай міграцыі? Успомніце падзеі, што выклікалі найбольш маштабныя перамяшчэнні людзей у гісторыі чалавецтва. Якія праблемы яны пацягнулі за сабой?
Для чаго мы гэта вывучаем? Што неабходна прадпрымаць дзяржаве, каб не дапусціць значных маштабаў эміграцыі? Якія праблемы цягне за сабой міжнародная міграцыя?
Успамінаем. Па якіх прычынах людзі могуць пакідаць сваю краіну? Якая прычына з’яўляецца асноўнай у сучаснай міжнароднай міграцыі? Якія падзеі прымушаюць людзей пакідаць сваё месцажыхарства?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як вы думаеце, якая розніца існуе паміж паняццямі «бежанец» і «мігрант»? Якія праблемы цягне за сабой бежанства?
- ТЭМА 5 (*5). ГЕАГРАФІЯ РАССЯЛЕННЯ СВЕТУ
ТЭМА 5 (*5). ГЕАГРАФІЯ РАССЯЛЕННЯ СВЕТУ
Успамінаем. Калі і дзе з’явіліся першыя людзі на нашай планеце? Ці раўнамерна размешчана насельніцтва на Зямлі? Якія фактары вызначаюць размяшчэнне людзей?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як уплывае змена шчыльнасці насельніцтва на эканамічнае развіццё краіны? Якія праблемы цягнуць за сабой прыродныя катаклізмы і як гэта адбіваецца на размяшчэнні насельніцтва? Якія прагнозы адносна размяшчэння магчыма зрабіць, выкарыстоўваючы статыстычныя дэмаграфічныя паказчыкі? Веды якіх тэрмінаў і паняццяў, вывучаных раней, вам неабходны будуць пры вывучэнні тэмы?
Успамінаем. Якія асноўныя формы рассялення склаліся ў залежнасці ад фізіка-геаграфічных умоў у працэсе засялення Зямлі людзьмі? Што такое населены пункт? Якія тыпы населеных пунктаў вы ведаеце? Што вы разумееце пад працэсам урбанізацыі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як горад уплывае на навакольнае асяроддзе? Спецыялісты якіх прафесій неабходныя для вырашэння праблем развіцця горада?
- АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛАХ І, ІІ
- РАЗДЗЕЛ III. ГЕАГРАФІЯ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ
- ТЭМА 6 (*6). СТРУКТУРА І ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ
ТЭМА 6 (*6). СТРУКТУРА І ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ
Успамінаем. Якія фактары і падзеі спрыялі фарміраванню сучаснай сусветнай гаспадаркі? Якія паказчыкі адлюстроўваюць узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краін? Чым адрозніваюцца эканомікі развітых краін і краін свету, якія развіваюцца? Якія галіны ў структуры сусветнай гаспадаркі адрозніваюцца найбольшай дынамічнасцю ў сваім развіцці?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як вызначыць узровень удзелу краіны ў сусветнай гаспадарцы? У чым выяўляецца глабалізацыя сусветнай гаспадаркі? Падумайце, галіной дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца вывучэнне развіцця сусветнай гаспадаркі. Праблемы развіцця сусветнай гаспадаркі — гэта праблемы спецыялістаў толькі эканамічных прафесій або якіх-небудзь іншых?
Успамінаем. У выніку якіх працэсаў у свеце з'явілася глабалізацыя? У чым яна праяўляецца? Якія перавагі і недахопы мае глабалізацыя? Для чаго выкарыстоўваецца сетка Інтэрнэт?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якія пошукавыя сістэмы ў інтэрнэце вы ведаеце? Ці неабходны вам інтэрнэт для падрыхтоўкі да вучэбных прадметаў у школе? Як дапамагае вам сетка Інтэрнэт у паўсядзённым жыцці? Для якіх мэт яго выкарыстоўваюць вашы знаёмыя?
Успамінаем. Пры вывучэнні якога вучэбнага прадмета вы даведаліся аб падзеле працы паміж людзьмі? Калі ён з’явіўся? Якія краіны валодаюць значнымі запасамі прыродных рэсурсаў? Якія рэгіёны і краіны характарызуюцца высокім узроўнем развіцця індустрыяльнага сектара сусветнай гаспадаркі? У якіх краінах адбываецца хуткае развіццё сферы паслуг?
Для чаго мы гэта вывучаем? Для чаго краіне неабходны ўдзел у сусветным гандлі? Якія фактары з’яўляюцца асноўнымі пры міжнародным геаграфічным падзеле працы (МГПП)? Чаму спецыялізацыя і каапераванне дапаўняюць адно аднаго?
Успамінаем. Чаму міжнародны геаграфічны падзел працы ўяўляе з сябе гістарычны працэс? На якіх відах эканамічнай дзейнасці спецыялізуюцца развітыя краіны і краіны, якія развіваюцца, у МГПП?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якімі ведамі павінен валодаць паспяховы ў бізнесе чалавек? Якія замежныя прадпрыемствы прадстаўлены сёння ў Беларусі?
Успамінаем. Чаму краіны ўтвараюць гандлёвыя і эканамічныя саюзы? Якія вядучыя інтэграцыйныя аб’яднанні існуюць у свеце? Якое іх значэнне ў свеце? Якія асноўныя мэты стварэння Еўрапейскага саюза, СНД?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму ў цяперашні час паміж краінамі ствараюцца інтэграцыйныя аб’яднанні? Па якой прычыне найбольшая колькасць інтэграцыйных аб’яднанняў узнікае ў краінах, якія развіваюцца?
Успамінаем. Назавіце найбольш значныя навуковыя дасягненні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У якіх краінах адбыліся галоўныя навуковыя адкрыцці і чым гэта можна растлумачыць?
Успамінаем. Якія фактары ляжаць у аснове міжнароднага геаграфічнага падзелу працы і ў якіх формах ён праяўляецца? Назавіце прыклады інтэрнацыяналізацыі нацыянальных гаспадарак на прыкладзе вытворчасці прадукцыі машынабудавання.
Успамінаем. Да якіх наступстваў прыводзіць празмернае выкарыстанне прыродных рэсурсаў? Якія прыродныя рэсурсы адносяцца да вычарпальных? Якія прыродныя рэсурсы з'яўляюцца аднаўляльнымі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Як вы разумееце, што такое энергазберагальныя тэхналогіі? Якія віды энергазберагальных тавараў штодзённага спажывання мы сёння актыўна выкарыстоўваем? Якія экалагічныя праблемы вырашаюць энергазберагальныя тэхналогіі?
- ТЭМА 7 (*7). ГЕАГРАФІЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ
ТЭМА 7 (*7). ГЕАГРАФІЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ
Успамінаем. Як прыродныя ўмовы ўплываюць на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі? Якая заканамернасць геаграфічнай абалонкі вызначае развіццё сельскай гаспадаркі? Як прыродныя ўмовы паўплывалі на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі ў краінах Афрыкі? Якія фактары для развіцця сельскай гаспадаркі, акрамя прыродных, маюць развітыя краіны Паўночнай Амерыкі? Якія адметныя асаблівасці мае спецыялізацыя сельскай гаспадаркі краін Еўропы?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якія вы ведаеце прафесіі, звязаныя з працай у аграпрамысловым комплексе? Якія ўстановы адукацыі рыхтуюць спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі?
Успамінаем. Якія культуры адносяць да тэхнічных? Якія прыродныя ўмовы неабходныя для вырошчвання бавоўніку, лёну, цукровага трыснягу? Які рэгіён свету спецыялізуецца на вырошчвання лёну, які — на вырошчванні цукровага трыснягу, а які — на вырошчванні бавоўніку?
Для чаго мы гэта вывучаем? Прадукцыю з якіх тэхнічных культур выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці? З якой тэхнічнай культуры вырабляюць крухмал?
Успамінаем. Якія галіны вылучаюць у сельскай гаспадарцы? Якія падгаліны ўваходзяць у жывёлагадоўлю? Чаму развядзенне буйной рагатай жывёлы займае вядучае месца ў жывёлагадоўлі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму жывёлагадоўля па кошце мае перавагу над раслінаводствам? Якія праблемы, на ваш погляд, сёння актуальныя для жывёлагадоўлі?
- ТЭМА *8. ГЕАГРАФІЯ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ
ТЭМА *8. ГЕАГРАФІЯ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ
Успамінаем. Што такое лясістасць? Ці раўнамерна размешчаны лясныя рэсурсы на Зямлі? Чым адрозніваецца геаграфія размяшчэння лясных рэсурсаў у паўночным і паўднёвым паўшар’ях? Якое значэнне лесу ў жыцці чалавека?
Для чаго мы гэта вывучаем? Падумайце, ці магчыма ў цяперашні час чалавеку цалкам адмовіцца ад выкарыстання драўніны і замяніць яе новымі канструкцыйнымі матэрыяламі? Што вы можаце зрабіць у мэтах захавання лясных рэсурсаў? Якія змены прыродных працэсаў выклікаюць скарачэнне плошчы лясных рэсурсаў?
Успамінаем. Якія вытворчасці ўваходзяць у лесапрамысловы комплекс? Якую прадукцыю вырабляюць прадпрыемствы лесапрамысловага комплексу? Што такое лесахімія?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якой прадукцыяй лесапрамысловага комплексу вы карыстаецеся штодня? Якія прадпрыемствы лесапрамысловага комплексу працуюць у вашым населеным пункце?
- ТЭМА *9. ГЕАГРАФІЯ РЫБАЛОЎСТВА І АКВАКУЛЬТУРЫ
ТЭМА *9. ГЕАГРАФІЯ РЫБАЛОЎСТВА І АКВАКУЛЬТУРЫ
Успамінаем. Як даўно ўзнікла рыбалоўства? Якія прамысловыя віды рыб вам вядомыя? Які акіян адрозніваецца найбольшай біяразнастайнасцю? Што такое аквакультура і якія праблемы яна вырашае? Якія віды марскіх насельнікаў знаходзяцца на мяжы знікнення?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму чалавеку неабходна ўжываць у ежу рыбу і морапрадукты? Якія гатункі рыбы найбольш карысныя? Што з’яўляецца прычынай скарачэння біялагічных рэсурсаў Сусветнага акіяна? Якія праблемы існуюць у сусветным рыбалоўстве? Ці даступны занятак аквакультурай любому жыхару планеты? Якія віды рыб вырошчваюць у рыбных гаспадарках?
- ТЭМА 8 (*10). ГЕАГРАФІЯ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ
ТЭМА 8 (*10). ГЕАГРАФІЯ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ
Успамінаем. Якія галіны адносяць да здабыўной і апрацоўчай прамысловасці? Якія галіны спецыялізацыі характэрныя для апрацоўчай прамысловасці развітых краін і краін, якія развіваюцца? Як галіновая структура прамысловасці адлюстроўвае ўзровень развіцця краіны? Чым вызначаецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў?
Для чаго мы гэта вывучаем? Ці будуць у бліжэйшы час адбывацца значныя змены ў структуры прамысловасці? Ці лічыце вы, што ад узроўню развіцця прамысловасці залежыць узровень развіцця эканомікі краіны ў цэлым? Адказ растлумачце. Якія галіны прамысловасці ўзніклі ў канцы XX – пачатку XXI ст.?
Успамінаем. Якія рэсурсы свету адносяцца да энергетычных? Якія краіны свету маюць буйныя запасы нафты і прыроднага газу? Якія краіны валодаюць буйнымі запасамі каменнага вугалю? Якія віды электрастанцый існуюць?
Для чаго мы гэта вывучаем? Ці магчыма сёння ўявіць жыццё без электрычнай энергіі? Чаму развіццё энергетыкі аказвае вызначальны ўплыў на развіццё ўсіх астатніх відаў гаспадарчай дзейнасці людзей? Ці існуюць праблемы ў грамадстве, звязаныя з развіццём энергетычнага комплексу?
Успамінаем. Руды якіх металаў адносяцца да чорных металаў, якіх — да каляровых? З чаго вырабляецца першасны метал, з чаго — другасны? Якія фактары ўплываюць на размяшчэнне металургічных вытворчасцей? Як звязаны паміж сабой электраэнергетыка і вытворчасць каляровых металаў?
Для чаго мы гэта вывучаем? Ці магчыма сёння адмовіцца ад выкарыстання металаў і замяніць іх іншымі канструкцыйнымі матэрыяламі? Ці аказала ўплыў НТР на развіццё металургічнага комплексу? Для чаго насельніцтва збірае металалом?
Успамінаем. Што такое машынабудаванне? Якія віды прадукцыі вырабляе машынабудаванне? Прывядзіце прыклады трох дзяржаў, якія з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па вытворчасці прадукцыі машынабудавання.
Для чаго мы гэта вывучаем? 1. Уявіце, што перад вамі стаіць задача па адкрыцці прадпрыемства машынабудавання. З чаго вы пачняце рэалізацыю пастаўленай задачы? Якія фактары размяшчэння вытворчасці і чаму вы будзеце ўлічваць? 2. У цяперашні час усё больш навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак укараняюцца ў машынабудаванне. Ці зменіцца гэта тэндэнцыя ў бліжэйшы час? 3. Якія змены зведалі найбуйнейшыя прадпрыемствы машынабудавання нашай краіны?
Успамінаем. Што з’яўляецца сыравінай для развіцця хімічнай прамысловасці? Якія віды прадукцыі вырабляе хімічная прамысловасць? Чым адрозніваецца спецыялізацыя хімічнай прамысловасці развітых краін і краін свету, якія развіваюцца?
Для чаго мы гэта вывучаем? Падумайце, ці магчыма ў цяперашні час чалавеку цалкам адмовіцца ад выкарыстання прадукцыі хімічнай прамысловасці. Якую прадукцыю хімічнай вытворчасці ваша сям’я выкарыстоўвае штодня? Як вы лічыце, ці патрэбны сучаснаму грамадству высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне хімічнай вытворчасці і чаму штогод абнаўляецца пералік спецыяльнасцей па падрыхтоўцы спецыялістаў-хімікаў ва ўстановах адукацыі?
Успамінаем. Якія змены адбываюцца ў галіновай структуры сусветнай гаспадаркі пад уплывам навукова-тэхнічнага прагрэсу? Прывядзіце прыклады новых відаў хімічнай прадукцыі, прадукцыі харчовай прамысловасці, якія з’явіліся ў выніку развіцця навукі. Які ўплыў аказала трэцяя НТР на развіццё сферы паслуг? Якія падгаліны і віды эканамічнай дзейнасці адносяць да высокатэхналагічных?
Успамінаем. З якімі галінамі сусветнай гаспадаркі цесна звязаны лёгкая і харчовая прамысловасць? Чаму прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці ёсць амаль у кожным горадзе? Якія фактары з’яўляюцца асноўнымі пры размяшчэнні прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці?
Для чаго мы гэта вывучаем? Ці магчыма сёння ўявіць эканоміку краіны без лёгкай і харчовай прамысловасці? Якія прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці працуюць у вашай мясцовасці? Як вы лічыце, дзе мэтазгодна размяшчаць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці?
- ТЭМА 9 (*11). ГЕАГРАФІЯ СЕКТАРА ПАСЛУГ СВЕТУ
ТЭМА 9 (*11). ГЕАГРАФІЯ СЕКТАРА ПАСЛУГ СВЕТУ
Успамінаем. У чым заключаецца адрозненне ў эканоміцы постындустрыяльных краін ад індустрыяльных? Да якога сектару эканомікі адносіцца сфера паслуг? У якіх краінах свету па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця яна найбольш развітая? На якіх відах паслуг спецыялізуюцца ў міжнародным геаграфічным падзеле працы краіны Еўропы?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якімі паслугамі ваша сям’я карыстаецца найбольш часта? Якія прафесіі звязаны з работай у сферы паслуг? На якой з прафесій сферы паслуг вы б спынілі свой выбар і чаму? Якія ўстановы адукацыі рыхтуюць спецыялістаў для працы ў розных галінах сферы паслуг?
Успамінаем. Якія віды транспарту вы ведаеце? Якія адметныя рысы паветранага транспарту? Чым адрозніваецца аўтамабільны транспарт ад іншых яго відаў? Якія праблемы выклікае развіццё чыгуначнага транспарту? Якія грузы перавозяць трубаправодным транспартам?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якія геаграфічныя веды патрэбныя, каб спраектаваць і пабудаваць чыгунку? Калі вам прыйдзецца планаваць падарожжа, як вам дапамогуць веды геаграфіі транспарту? Уявіце сябе дырэктарам металургічнага камбіната, які будуецца. Як правільна выбраць пастаўшчыка жалезнай руды, калі камбінат размешчаны ў раёне, дзе яна адсутнічае, але ёсць іншыя фактары размяшчэння?
Успамінаем. Якімі відамі паслуг вы карыстаецеся часцей за ўсё? Што такое турызм? Ці карыстаецеся вы або вашы знаёмыя турысцкімі паслугамі? У якіх краінах вы пабывалі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму з кожным годам расце колькасць турысцкіх прыбыццяў? Ці хацелі б вы працаваць у сферы турызму і чаму? Які від турызму вам падабаецца больш за ўсё і чаму?
Успамінаем. Да якой групы паслуг адносяцца фінансавыя паслугі? Чаму фінансавыя паслугі з’яўляюцца аднымі з найстарэйшых і самых распаўсюджаных у свеце? Чым можна растлумачыць, што сярод найбуйнейшых ТНК свету знаходзяцца найбуйнейшыя банкі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Уявіце сітуацыю, калі вашы знаёмыя плануюць здзейсніць вялікую пакупку, але не маюць усёй сумы грошай. Як вы параіце ім паступіць? Уявіце, што вы назапасілі пэўную суму зберажэнняў і звярнуліся ў банк за недастаючай сумай. Як вы выкарыстаеце свае зберажэнні і на што параіце ўсім звярнуць увагу пры здзяйсненні банкаўскіх аперацый?
Успамінаем. Чаму інтэрнэт называюць Сусветным павуціннем? Што такое інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі? Якія сферы дзейнасці чалавека больш за ўсё звязаны з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі?
Для чаго мы гэта вывучаем? Чаму чалавеку неабходны інтэрнэт? Чаму развіццю IT-сферы надаюць значную ўвагу ва ўсім свеце? Якія спецыяльнасці, звязаныя з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі, сёння найбольш запатрабаваныя?
Успамінаем. У чым падабенства і адрозненні паміж навукова-тэхнічным прагрэсам і навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй? Якія асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага прагрэсу? Для якіх галін сусветнай гаспадаркі характэрныя найбольшыя выдаткі на навуковыя даследаванні? У якіх краінах атрымалі найбольшае развіццё галіны высокіх тэхналогій? Чым гэта можна растлумачыць?
Для чаго мы гэта вывучаем? Якія найстарэйшыя ўніверсітэты свету вы ведаеце? Што такое тэхнапарк? На якіх напрамках навуковых даследаванняў яны спецыялізуюцца? З чым гэта звязана?
- АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛЕ ІІІ
- ЗАКЛЮЧЭННЕ
- КАРОТКІ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ І ПАНЯЦЦЯЎ
- ДАДАТАКІ