§ 23. ГЕАГРАФІЯ МАШЫНАБУДАВАННЯ СВЕТУ
Структура і фактары размяшчэння машынабудавання. Машынабудаванне з’яўляецца вядучай галіной апрацоўчай прамысловасці свету. Яна забяспечвае астатнія галіны сусветнай гаспадаркі сродкамі працы і рознымі відамі абсталявання. Доля машынабудавання ў структуры апрацоўчай прамысловасці складае 47,5 %.
![]() Паразважаем. Чаму машынабудаванне развіваецца апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з іншымі галінамі прамысловасці? |
У структуры машынабудавання вылучаюць старыя, новыя і найноўшыя галіны. Напрыклад, да старых галін адносяць станкабудаванне, суднабудаванне; да новых — аўтамабілебудаванне, авіяракетна-касмічную прамысловасць (АРКП); да найноўшых — электроніку, вытворчасць камп’ютараў, праграмнага забеспячэння і дадаткаў.
Машынабудаўнічая галіна ўключае ў сябе агульнае машынабудаванне, транспартнае машынабудаванне і электратэхніку з электронікай. Калі ў канцы ХХ ст. на кожную падгаліну прыходзілася прыкладна 1/3 сукупнай вытворчасці машын, то ў ХХІ ст. у структуры дамінуе электронная.
![]() У свеце ўсё ўзаемазвязана. Чаму ад узроўню развіцця машынабудавання залежыць узровень развіцця ўсіх галін прамысловасці? Чаму найбольшая патрэба ў робатах узнікае ў аўтамабілебудаванні? |

машынабудавання
На размяшчэнне прадпрыемстваў машынабудавання ўплываюць многія фактары (мал. 159). У апошні час вырашальнае значэнне ў размяшчэнні і развіцці маюць навуковыя распрацоўкі і новыя тэхналогіі ў вытворчасці прадукцыі машынабудавання.
Машынабудаванне адрозніваецца нераўнамернасцю размяшчэння, высокай канцэнтрацыяй асобных вытворчасцей і спецыялізацыяй краін у МГПП, якая склалася. У сувязі з гэтым краіны свету падзяляюцца на дзве групы: з перавагай у структуры старых галін, з перавагай у структуры найноўшых галін машынабудавання.