АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛЕ ІІІ

Праверым свае веды.

  1. Галіна сусветнай гаспадаркі — гэта... .
  2. Прасторавая структура сусветнай гаспадаркі — гэта... .
  3. Міжнародны геаграфічны падзел працы — гэта... .
  4. ВУП па ППЗ — гэта... .
  5. ТНК — гэта... .
  6. Транснацыяналізацыя — гэта... .
  7. Альтэрнатыўная энергетыка — гэта... .
  8. Транспартная сістэма свету — гэта... .
  9. Якія прычыны і падзеі спрыялі фарміраванню сусветнай гаспадаркі?
  10. Якія галіны ўваходзяць у першасны, другасны, трацічны сектары эканомікі?
  11. Якімі найноўшымі зменамі характарызуецца міжнародны геаграфічны падзел працы?
  12. Якія існуюць вядучыя эканамічныя інтэграцыйныя аб’яднанні свету?
  13. Якую ролю ў сусветнай эканоміцы адыгрываюць ТНК?
  14. Якія існуюць геаграфічныя тыпы сельскай гаспадаркі?
  15. Які ўплыў аказала НТР на развіццё прамысловасці?
  16. Якія адрозненні сектара паслуг развітых краін і краін, якія развіваюцца?
  17. Чаму існуюць станоўчыя і адмоўныя бакі ТНК?
  18. Чаму інтэграцыйныя працэсы ахопліваюць усе сферы дзейнасці чалавечага грамадства?
  19. Чаму ў цяперашні час актыўна выкарыстоўваюцца найноўшыя спосабы вырошчвання раслін?
  20. Чаму існуе прамая залежнасць паміж узроўнем развіцця краіны і колькасцю спажыванай энергіі?
  21. Чаму ў хімічнай прамысловасці і машынабудаванні часцей за ўсё ўкараняюцца навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія распрацоўкі?
  22. Чаму новыя індустрыяльныя краіны ператварыліся ў асноўных вытворцаў хімічнай прадукцыі?
  23. Чаму ў свеце хуткімі тэмпамі растуць аб’ёмы вытворчасці харчовай і лёгкай прамысловасці, а доля гэтых галін у структуры апрацоўчай прамысловасці свету скарачаецца?
  24. Чаму маштабы развіцця турысцкай галіны пастаянна павялічваюцца?

Папрацуем з атласам.

  1. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны: па аб’ёмах валавога збору пшаніцы, аб’ёмах валавога збору кукурузы, аб’ёмах валавога збору рысу.
  2. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны: па пагалоўі буйной рагатай жывёлы, пагалоўі свіней, пагалоўі авечак.
  3. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны: па аб’ёмах разведаных запасаў нафты, аб’ёмах разведаных запасаў прыроднага газу, аб’ёмах разведаных запасаў вугалю.
  4. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны па аб’ёмах разведаных запасаў жалезных руд.
  5. Пакажыце на карце тры вядучыя нафтаздабыўныя краіны, тры вядучыя газаздабыўныя краіны, тры вядучыя вуглездабыўныя краіны.
  6. Пакажыце на карце тры галоўныя краіны — вытворцы электраэнергіі.
  7. Пакажыце на карце тры буйнейшыя: АЭС свету, ГЭС свету.
  8. Пакажыце на карце тры галоўныя краіны-вытворцы: сонечнай энергіі, ветравой энергіі, геатэрмальнай энергіі.
  9. Пакажыце на карце тры вядучыя вытворцы: чыгуну, сталі, першаснага алюмінію, рафінаванай медзі, рафінаванага цынку, рафінаванага свінцу.
  10. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны-вытворцы: марскіх суднаў, легкавых аўтамабіляў, станкоў.
  11. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны-вытворцы: калійных угнаенняў, азотных угнаенняў, фосфарных угнаенняў, хімічных валокнаў, швейнай прадукцыі.
  12. Пакажыце на карце тры вядучыя краіны: па аб’ёме імпарту паслуг, аб’ёме экспарту паслуг.
  13. Пакажыце на карце тры вядучыя марскія парты па грузаабароце.
  14. Пакажыце на карце тры вядучыя аэрапорты свету па пасажыраабароце.
  15. Пакажыце на карце тры вядучыя дзяржавы па колькасці турысцкіх прыбыццяў.

Прагназуем.

  1. Якія змены адбудуцца ў структуры сусветнай гаспадаркі ў бліжэйшыя 100 гадоў?
  2. Якія новыя галіны прамысловасці могуць з’явіцца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі?
  3. Якія праблемы, на ваш погляд, могуць абвастрыцца ў сувязі з узмацненнем глабалізацыі?
  4. Як зменіцца энергетычны баланс у бліжэйшыя 100 гадоў?
  5. Як магчыма вырашыць харчовую праблему для насельніцтва Зямлі?