АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛАХ І, ІІ

1. Сучасная палітычная карта свету і палітычная геаграфія
2. Геаграфія насельніцтва свету

Праверым свае веды.

  1. Квазідзяржава — гэта... .
  2. Геаканфлікталогія — гэта... .
  3. Палітычная геаграфія — гэта... .
  4. Геапалітыка — гэта... .
  5. Электаральная геаграфія — гэта... .
  6. Дэмаграфічнае старэнне — гэта... .
  7. Узнаўленне насельніцтва — гэта... .
  8. Мегасіці — гэта... .
  9. Мегалаполіс — гэта... .
  10. Міграцыйны пераход — гэта... .
  11. Якія змены адбыліся на палітычнай карце свету ў XX–XXI стст.?
  12. Якая роля ААН у фарміраванні палітычнай карты свету?
  13. Назавіце рэгіянальныя і лакальныя канфлікты, якія адбываюцца ў цяперашні час. Пакажыце прычыны гэтых канфліктаў.
  14. Якое месца займае геапалітыка ў сістэме геаграфічных навук?
  15. Якія фактары ўплываюць на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне?
  16. Чаму на палітычнай карце свету з’яўляюцца самаабвешчаныя дзяржавы? Прывядзіце прыклады.
  17. Чаму многія краіны прэтэндуюць на тэрыторыі ў Антарктыцы?
  18. Чаму насельніцтва нераўнамерна размяшчаецца па тэрыторыі Зямлі?
  19. Чаму існуюць адрозненні ва ўзроўні ўрбанізацыі паміж развітымі краінамі і краінамі, якія развіваюцца?
  20. Чаму для міграцыйных працэсаў характэрная хвалепадобнасць?

Папрацуем з атласам.

  1. Пакажыце на карце пяць залежных тэрыторый. Якім дзяржавам яны належаць?
  2. Пакажыце на карце «гарачыя кропкі» цяперашняга часу.
  3. Пакажыце на карце пяць найбуйнейшых дзяржаў свету па колькасці насельніцтва і назавіце іх сталіцы.
  4. Пакажыце на карце краіну з максімальнай нараджальнасцю, назавіце яе сталіцу; дзяржаву з мінімальнай нараджальнасцю і яе сталіцу.
  5. Пакажыце на карце краіну з максімальнай смяротнасцю насельніцтва ў свеце і яе сталіцу; краіну з мінімальнай смяротнасцю насельніцтва ў свеце і яе сталіцу.
  6. Назавіце і пакажыце краіну з найбольшай доляй насельніцтва «дзіцячых узростаў» у полаўзроставай структуры.
  7. Назавіце і пакажыце краіну з найбольшай доляй насельніцтва ва ўзросце 60+.
  8. Пакажыце на карце краіну са станоўчай дынамікай колькасці насельніцтва.
  9. Пакажыце на карце краіны з адмоўнай дынамікай колькасці насельніцтва.
  10. Пакажыце на карце краіну з максімальнай шчыльнасцю насельніцтва, назавіце яе сталіцу; дзяржаву з мінімальнай шчыльнасцю насельніцтва і яе сталіцу.
  11. Пакажыце на карце краіну з максімальнай доляй гарадскога насельніцтва, назавіце яе сталіцу; краіну з мінімальнай доляй гарадскога насельніцтва і яе сталіцу.
  12. Назавіце тры найбуйнейшыя агламерацыі свету.
  13. Назавіце найбуйнейшыя мегалаполісы свету.
  14. Пакажыце на карце асноўныя калідоры міжнародных міграцый.
  15. Назавіце і пакажыце дзяржавы — лідары па колькасці бежанцаў.

Прагназуем.

  1. Якія змены адбудуцца на палітычнай карце свету ў бліжэйшыя 100 гадоў?
  2. Якія новыя напрамкі ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі могуць з’явіцца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі?
  3. Якія праблемы, на ваш погляд, могуць абвастрыцца ў сувязі з ростам або скарачэннем колькасці насельніцтва Зямлі?
  4. Як зменяцца суадносіны гарадскіх і сельскіх жыхароў у бліжэйшыя 100 гадоў?
  5. Якія могуць быць варыянты вырашэння праблемы бежанства ў свеце?