Общее
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Чаму Новы час названы гісторыкамі «новым»? Якія змяненні адбыліся ў гэты час у заходнім свеце і з чым яны былі звязаны?
Якія працэсы адбываліся ў феадальным грамадстве Еўропы канца эпохі Сярэднявечча? Якія краіны Еўропы ўзмацніліся да канца Сярэднявечча і чаму? Якая была роля чалавека ў грамадстве і свеце паводле ўяўленняў гуманістаў? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Якія краіны Еўропы і чаму апынуліся лідарамі ў развіцці капіталізму?
Як праявіўся крызіс феадальных адносін у Еўропе канца эпохі Сярэднявечча? Якія змены адбыліся ў адносінах асабістай і пазямельнай залежнасці? Якія прагрэсіўныя змяненні адбываліся ў сельскай гаспадарцы заходнееўрапейскіх краін? Чаму гэтыя пераўтварэнні ажыццяўляліся павольна? Назавіце прыкметы капіталізму. (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас; Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Як гуманістычныя ідэі паўплывалі на культуру Адраджэння?
Чым адрозніваюцца погляды гуманістаў на прызначэнне чалавека ад рэлігійных уяўленняў? Чаму гуманістаў цікавіла антычная культура? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Адраджэнне — гэта прагрэс культуры ці заняпад духоўнасці?
Што станоўчага і што адмоўнага прыўнесла ў духоўнае жыццё еўрапейцаў эпоха Адраджэння? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Чаму людзі Новага часу імкнуліся за межы знаёмага свету?
Якія працэсы адбываліся ў Еўропе канца эпохі Сярэднявечча? Успомніце ўнутраныя ўмовы сацыяльнага і эканамічнага развіцця еўрапейскага грамадства да пачатку Новага часу. (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Чаму людзі Новага часу імкнуліся да спазнання свету?
Якія працэсы адбываліся ў Еўропе ў канцы эпохі Сярэднявечча? Як паўплывалі на іх эпідэмія чумы («чорнай смерці»), разарэнне сялян, скарачэнне пасяўных плошчаў і ператварэнне іх у пашы, заняпад часткі рамёстваў, увядзенне феадаламі грашовай рэнты? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Рэфармацыя — гэта абнаўленне духоўных асноў еўрапейскай цывілізацыі або пачатак заняпаду духоўнасці еўрапейцаў?
Пералічыце рэлігіі, пашыраныя ў Еўропе ў перыяд Сярэднявечча. Назавіце рэгіёны, дзе яны былі распаўсюджаны. Якія змяненні ў еўрапейскім грамадстве спарадзілі развіццё капіталізму і Вялікія геаграфічныя адкрыцці? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас; § 21 і § 23 гэтага вучэбнага дапаможніка)
Рэфармацыя — гэта перыяд уздыму творчасці і культуры ці заняпад духоўнасці еўрапейцаў?
Назавіце рэлігіі, якія існавалі ў Еўропе ў перыяд Сярэднявечча, і рэгіёны іх распаўсюджвання. (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас). Якія змены ў еўрапейскім грамадстве прывялі да развіцця капіталізму і Вялікіх геаграфічных адкрыццяў? (§ 21 і § 23 дадзенага вучэбнага дапаможніка) Ахарактарызуйце асноўныя ідэі Рэфармацыі. Назавіце прычыны пачатку рэлігійных войнаў. (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Як навуковая рэвалюцыя канца XVI — XVII ст. вызначыла сучаснае развіццё свету?
Якім чынам змяніліся ўяўленні вучоных пра сусвет у XVII ст.? Чаму менавіта ў Новы час стала магчымым фарміраванне новай карціны свету? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Ці з’яўляўся абсалютызм прагрэсам у палітычным развіцці еўрапейскага грамадства?
Як змянялася палітычная карта Еўропы на працягу першага перыяду Новага часу? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Як ідэі эпохі Асветніцтва змянілі светапогляд людзей?
Назавіце найважнейшыя навуковыя адкрыцці і тэхнічныя вынаходствы XVI–XVIII стст. Да якіх змен у еўрапейскім грамадстве прывялі развіццё капіталізму і Вялікія геаграфічныя адкрыцці, Адраджэнне і Рэфармацыя? (Гісторыя Новага часу, 7 клас; § 21–23 гэтага дапаможніка)
Якія абставіны прамысловага перавароту спрыялі росту дабрабыту народа і захаванню грамадзянскага міру, а якія — росту рэвалюцыйных настрояў?
Да якіх змен у еўрапейскім грамадстве прывёў Новы час? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Ці можна Вайну за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній разглядаць як рэвалюцыю, накіраваную супраць старых парадкаў?
У выніку якіх падзей з'явілася новая дзяржава — ЗША? Якім быў дзяржаўны лад ЗША? (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Як падзеі канца XVIII ст., якія адбываліся ў Францыі, паўплывалі на развіццё краіны і на ход сусветнай гісторыі?
Назавіце прычыны Вялікай французскай рэвалюцыі. Растлумачце яе дэвіз: «Свабода. Роўнасць. Братэрства». (Гісторыя Новага часу, 7 клас)
Як ідэі Адраджэння і Асветніцтва паўплывалі на развіццё літаратуры і мастацтва?
Якія асноўныя стылі зарадзіліся і атрымалі развіццё ў XVII—XVIII стст.? У якіх краінах і чаму менавіта там? У чым заключаюцца адрозненні паміж архітэктурай класіцызму і барока? (Гісторыя Новага часу: XVI—XVIII стст., 7 клас; гісторыя Новага часу: XIХ — пачатак XХ ст., 8 клас)