- General
- РАЗДЗЕЛ VІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
РАЗДЗЕЛ VІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ — ХІІІ стст. знаходзілася пад моцным уплывам візантыйскай культуры, узоры якой пранікалі спачатку ў гарады, а затым і ў асяродак шматлікага сялянства. Працэс быў паступовы, бо адбывалася фарміраванне дзвюх формаў культуры: арыстакратычнай і народнай. На беларускіх землях склалася свая версія грэка-візантыйскай культуры, якая найбольш ярка праявілася ў пісьменстве, архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
З утварэннем шматнацыянальнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, пашырэннем яе палітычных, эканамічных і культурных стасункаў з Каралеўствам Польскім, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і іншымі краінамі, хрышчэннем Літвы па каталіцкім абрадзе адбывалася паступовае пранікненне на беларускія землі заходнееўрапейскай культурнай традыцыі.
У эпоху Адраджэння культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкая да Паўночнага Рэнесансу. На беларускіх землях яна развівалася ва ўмовах рэлігійнай цярпімасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую, старажытнарускую культуру.
У канцы ХVІ — сярэдзіне ХVІІІ ст., ва ўмовах Контррэфармацыі, культура Беларусі ў адрозненне ад паступовага палітычнага і эканамічнага заняпаду Рэчы Паспалітай развівалася ў многіх кірунках на аснове мясцовых традыцый і спалучэння каталіцкай і праваслаўнай культур. І толькі ў другой палове ХVІІІ ст. адбылося актыўнае пранікненне на беларускія землі ідэй Асветніцтва, якое садзейнічала фарміраванню свецкіх напрамкаў культурнага жыцця.
1. У чым розніца паміж элітарнай, народнай і масавай культурай?
2. Якія віды матэрыяльнай і духоўнай культуры вы ведаеце?1. У якіх усходнеславянскіх гарадах былі ўзведзены Сафійскія саборы? Што яны сімвалізавалі?
2. Назавіце асноўныя рысы візантыйскага стылю.
1. Якія жанры характэрныя для сярэднявечнага заходнееўрапейскага жывапісу? Што такое фрэска?
2. Які помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з’яўляецца шэдэўрам і хрысціянскай каштоўнасцю?Які ўплыў аказвала царква на духоўнае жыццё грамадства ў Сярэднявеччы?
Што такое эпоха Адраджэння? Хто такія гуманісты?
1. Успомніце, што такое барока.
2. У якіх сферах культуры праяўлялася барока?1. Што такое Асветніцтва?
2. Назавіце асноўныя ідэі, прапанаваныя ідэолагамі Асветніцтва.Якія школы існавалі ў ВКЛ у XV — пачатку XVI ст.?
1. Што азначае паняцце «матэрыяльная культура»?
2. У чым заключаюцца асаблівасці менталітэту беларускага этнасу?