Выніковае абагульненне

1. Выкажыце асабістыя адносіны і дайце ацэнку наступным гістарычным падзеям і з’явам:
1) пераход да земляробства і жывёлагадоўлі ў першабытным грамадстве;
2) роля хрысціянства ў развіцці дзяржавы і грамадства ў перыяд Сярэднявечча;
3) горад і вёска на беларускіх землях у Новы час;
4) гандлёвыя сувязі беларускіх зямель у перыяд Сяряэднявечча і ў Новы час;
5) роля вялікіх князёў літоўскіх у гісторыі Беларусі;
6) роля асветнікаў у гісторыі Беларусі;
7) рашэнні Люблінскага сойма;
8) Рэфармацыя ў Беларусі;
9) заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі;
10) войны сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. на беларускіх землях;
11) падзелы Рэчы Паспалітай.

2. Складзіце стужку часу (пры магчымасці ілюстраваную) або храналагічную інфаграфіку па наступных тэмах:
1) «Гістарычныя з’явы, якія паўплывалі на якасныя пераўтварэнні ў жыц­ці грамадства»;
2) «Вялікія князі літоўскія і тэрытарыяльны рост ВКЛ»;
3) «Развіццё гарадоў на беларускіх землях»;
4) «Асноўныя падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі»;
5) «Падзеі гісторыі Беларусі ў мастацкай культуры».

3. Уважліва разгледзьце першы форзац. Як вы лічыце, чаму менавіта гэтым гістарычным дзеячам усталяваны помнікі на тэрыторыі Беларусі? Выкажыце свой пункт гледжання.

4. Распрацуйце гістарычныя гульні па форзацах вучэбнага дапаможніка. Стварыце правілы гульні і заданні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю гістарычных дзеячаў, якім устаноўлены помнікі (форзац 1); з гісторыяй гарадоў беларускіх зямель (форзац 2). Пагуляйце ў гульні з аднакласнікамі.

5. Уявіце, што вам трэба будзе зняць фільм пра аднаго з гістарычных дзеячаў XI—XVIII стст. Вызначце, каго вы выбераце ў якасці галоўнага героя, і складзіце кароткі сцэнарый: адбярыце герояў фільма, факты, пракаментуйце іх. Растлумач­це сваё стаўленне да выбранай гістарычнай асобы.

6. Складзіце партрэт аднаго з прадстаўнікоў культуры XIІ—XVIII стст. Вынік прадстаўце ў выглядзе біяграфічнай даведкі, артыкула ў фармаце Вікіпедыі, прэзентацыі, буклета, рэзюмэ, старонкі ў сацыяльных сетках. Пры неабходнасці выкарыстайце дадатковыя крыніцы інфармацыі.

 7. Знайдзіце ў матэрыялах перыядычнага друку, інтэрнэту інфармацыю аб археалагічных знаходках апошніх гадоў на тэрыторыі Беларусі. Якія з гэтых знаходак, на ваш погляд, могуць дадаць новыя факты ў гісторыю Беларусі?

8. Стварыце даведнік аб гістарычных дзеячах, з’явах культуры, якія, на ваш погляд, найбольш істотна паўплывалі на гісторыю Беларусі.

9. Складзіце ваш уласны топ-10 архітэктурных помнікаў Беларусі ХI—
XVIII стст., якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі да нашых дзён.

10. Якія даследчыя ці праектныя работы вы ажыццявілі ў гэтым годзе? Што вас зацікавіла ў гэтай працы? Ці будзеце вы працягваць даследаванні ў наступ­ным годзе?