- Агульнае
- Раздзел 5
Раздзел 5
Вы даведаецеся:
- пра структуру біяцэнозу, біятопу, біягеацэнозу, экасістэмы;
- якія існуюць сувязі і ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозах;
- пра функцыянальныя групы арганізмаў, ланцугі і сеткі харчавання ў экасістэме, прадукцыйнасць экасістэм;
- пра дынаміку экасістэм і экалагічную сукцэсію;
- пра асноўныя аграэкасістэмы і іх адрозненні ад прыродных экасістэм, пра шляхі павышэння іх прадукцыйнасці.
Вы навучыцеся:
- растлумачваць узаемадзеянне і ўзаемасувязь кампанентаў экасістэмы;
- складаць ланцугі і сеткі харчавання, экалагічныя піраміды і аналізаваць іх;
- характарызаваць прадукцыйнасць экасістэм;
- параўноўваць прыродныя і штучныя экасістэмы;
- рашаць экалагічныя задачы;
- абгрунтоўваць меры па ахове прыродных экасістэм; па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі, эканомным расходаванні вады, электраэнергіі, цяпла;
- валодаць прыёмамі экалагічных паводзін у быце, у прыродных і штучных экасістэмах.
- Успомніце, з якімі тыпамі сувязей паміж рознымі відамі арганізмаў вы пазнаёміліся пры вывучэнні расліннага і жывёльнага свету.
- Як вы думаеце? Дзякуючы чаму розныя віды арганізмаў, якія маюць розныя патрэбнасці, могуць існаваць як адзіная біялагічная сістэма?
- Вы даведаецеся, што такое біяцэноз (згуртаванне) і біятоп (экатоп), пазнаёміцеся з трафічнымі, тапічнымі, фарычнымі і фабрычнымі сувязямі паміж арганізмамі.
- Успомніце, у якія тыпы сувязей уступаюць арганізмы розных відаў, што жывуць у адным біяцэнозе.
- Як вы думаеце? Якія тыпы сувязей у найбольшай ступені могуць уплываць на колькасць відаў, што ўзаемадзейнічаюць?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць узаемаадносін, якія могуць зніжаць колькасць абодвух ці аднаго з відаў, пра іх ролю ў рэгуляцыі колькасці відаў, што ўзаемадзейнічаюць.
- Успомніце, якія тыпы ўзаемаадносін прыводзяць да зніжэння колькасці абодвух ці аднаго з відаў, якія ўзаемадзейнічаюць. Чаму іх называюць рэгулюючымі ўзаемаадносінамі?
- Як вы думаеце? Ці існуе ў біяцэнозе ўзаемадапамога паміж рознымі відамі? Ці могуць віды быць карысныя адзін аднаму?
- Вы даведаецеся пра тыпы ўзаемаадносін, узаемавыгадных ці выгадных аднаму з відаў, якія ўзаемадзейнічаюць, а таксама пра іх ролю ў біяцэнозе.
- Успомніце, якія структурныя кампаненты ўваходзяць у склад біяцэнозу.
- Як вы думаеце? Ці ўплывае разнастайнасць відаў раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў у біяцэнозе на яго ўстойлівасць?
- Вы даведаецеся пра характарыстыкі відавой структуры біяцэнозу, якія дазваляюць ацаніць ступень яго ўстойлівасці.
- Успомніце, чым адрозніваюцца жыццёвыя формы раслін лесу і лугу.
- Як вы думаеце? Ад чаго залежыць відавы склад ярусаў і іх колькасць у вертыкальнай прасторавай структуры?
- Вы даведаецеся пра вертыкальную і гарызантальную структуру біяцэнозу і прычыны іх фарміравання.
- Успомніце, што такое біяцэноз. Што такое біятоп?
- Як вы думаеце? Якія працэсы звязваюць біяцэноз і біятоп у адзіную біялагічную сістэму, здольную да працяглага існавання?
- Вы даведаецеся пра паняцці «экасістэма», «біягеацэноз», пра размеркаванне арганізмаў на групы ў залежнасці ад іх ролі ў абмене рэчываў і ператварэнні энергіі.
- Успомніце, на якія функцыянальныя групы ў экасістэме падзяляюцца арганізмы паводле ролі ў ператварэнні рэчыва і энергіі.
- Як вы думаеце? Чым будуць адрознівацца харчовыя ўзаемаадносіны, якія пачынаюцца з зялёнай расліны і з ліставога ападу?
- Вы даведаецеся пра пашавыя і дэтрытныя ланцугі харчавання, пра трафічныя ўзроўні і сетку харчавання, якая забяспечвае бесперапынны кругаварот рэчываў і ператварэнне энергіі ў экасістэме.
- Успомніце, якія тыпы ланцугоў харчавання існуюць у экасістэме і чым яны адрозніваюцца.
- Як вы думаеце? Чаму пашавыя ланцугі харчавання не бываюць доўгімі?
- Вы даведаецеся пра заканамернасці ператварэння рэчыва і энергіі ў пашавых ланцугах (правіла Ліндэмана), пра тыпы экалагічных пірамід.
- Успомніце, якія заканамернасці ператварэння рэчываў і энергіі назіраюцца ў пашавых ланцугах харчавання.
- Як вы думаеце? Як размяркоўваецца ў экасістэме раслінная біямаса прадуцэнтаў, што ўтвараецца ў выніку фотасінтэзу? На якія мэты расходуецца корм, што спажываецца кансументамі?
- Вы даведаецеся пра значэнне паняццяў «біямаса» і «прадукцыя», якія віды прадукцыі ўтвараюцца ў экасістэме і як яны размяркоўваюцца ў пашавых ланцугах харчавання.
- Успомніце, якія сезонныя змяненні адбываюцца ў жыцці раслін і жывёл, што насяляюць прыродныя экасістэмы.
- Як вы думаеце? Чаму адны экасістэмы доўга захоўваюць сваё зыходнае існаванне, а іншыя змяняюцца новымі экасістэмамі?
- Вы даведаецеся пра сезонную дынаміку экасістэм, пра паслядоўную і заканамерную змену экасістэм — сукцэсіі — пры аднанакіраваным змяненні ўмоў асяроддзя.
- Успомніце, па якіх экалагічных фактарах адрозніваюцца прыродныя экасістэмы, размешчаныя ў розных кліматычных зонах.
- Як вы думаеце? Чаму ў тундры для раслін характэрна нізкаросласць і чаму там адсутнічаюць земнаводныя і паўзуны?
- Вы даведаецеся пра існаванне буйных біялагічных сістэм — біёмаў, пазнаёміцеся з асаблівасцямі ўмоў асяроддзя, прадстаўнікамі прадуцэнтаў і кансументаў біёма тундры.
- Успомніце, якія прычыны перашкаджалі росту высакарослых дрэў у тундры.
- Як вы думаеце? Чаму ў тайзе шмат хвойных, але мала ліставых парод дрэў?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме паўночных хвойных лясоў.
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважалі ў тайзе і чаму.
- Як вы думаеце? Чаму ў біёме тайгі ліставыя пароды дрэў не вытрымлівалі канкурэнцыі з хвойнымі, а ў біёме лістападных лясоў умеранай зоны яны дамінуюць?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме лістападных лясоў умеранай зоны.
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважалі ў лясных біёмах і чаму.
- Як вы думаеце? Чаму ў біёме стэпаў дрэвы не вытрымліваюць канкурэнцыі з травяністымі жыццёвымі формамі?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме стэпаў умеранай зоны.
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважалі ў стэпах умеранай зоны.
- Як вы думаеце? Чаму саванны вылучаюць у асобны біём, а не аб’ядноўваюць іх са стэпамі ўмеранай зоны?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме саванн.
- Успомніце, якімі відамі прадстаўлены прадуцэнты ў стэпах умеранай зоны і саваннах.
- Як вы думаеце? Чаму ў біёме пустынь рэзка зніжана разнастайнасць прадуцэнтаў?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме пустынь.
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважаюць у паўночных хвойных лясах і лясах умеранай зоны.
- Як вы думаеце? Чым абумоўлена вялікая відавая разнастайнасць жыхароў дажджавых трапічных лясоў?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме дажджавых трапічных лясоў.
- Успомніце, адкуль чалавек атрымлівае прадукцыю для свайго існавання.
- Як вы думаеце? Па якіх крытэрыях можна адрозніць штучную экасістэму ад прыроднай?
- Вы даведаецеся пра структуру аграэкасістэм, іх адметныя асаблівасці ад прыродных экасістэм.
- Успомніце, чым аграэкасістэмы адрозніваюцца ад прыродных экасістэм.
- Як вы думаеце? Чаму поле з культурнымі злакамі не можа доўга захоўваць свой відавы склад, а відавы склад дзікарослых злакаў лугавой экасістэмы доўгі час застаецца пастаянным?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці структуры аграэкасістэмы на прыкладзе пшанічнага поля, пра разнастайнасць аграэкасістэм і шляхі павышэння іх прадукцыйнасці.