Геаграфічнае становішча
Пустынныя экасістэмы займаюць каля 16 % паверхні сушы і размешчаны практычна ва ўсіх шыротах Зямлі. Найбольшыя плошчы пустыні займаюць у Азіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, сустракаюцца яны і ў Еўропе (напрыклад, пустыня Табернас у Іспаніі, Аляшкоўскія пяскі ва Украіне).