*Прэамбула
У дадзеным раздзеле прыведзена характарыстыка такіх структурных адзінак жывой прыроды, як біяцэнозы, біягеацэнозы, экасістэмы і біёмы. Падрабязна апісаны склад і структура біягеацэнозу і экасістэмы. У раздзеле даецца характарыстыка ланцугоў і сетак харчавання, разглядаюцца тыпы экалагічных пірамід. Вывучаючы біялагічную прадукцыйнасць экасістэм, вы пазнаёміцеся з рознымі відамі прадукцыі і заканамернасцямі яе размеркавання ў экасістэме. Даведаецеся, што такое правілы 1 % і 10 %, як іх трэба выкарыстоўваць пры рашэнні экалагічных задач. Пры характарыстыцы тыпаў дынамікі экасістэм уводзіцца паняцце «сукцэсія» і даецца ўяўленне пра першасныя і другасныя сукцэсіі. Прыводзіцца апісанне розных тыпаў біёмаў і наступстваў гаспадарчай дзейнасці ў іх. Завяршаецца раздзел ўяўленнем пра аграэкасістэмы, параўнальнай характарыстыкай іх з прыроднымі экасістэмамі і аналізам шляхоў павышэння прадукцыйнасці аграэкасістэм.