Topic outline
Раздзел 1. Геаметрычнае чарчэнне
З дапамогай якіх сродкаў людзі перадаюць адзін аднаму розную інфармацыю? Як вы лічыце, што такое графічны відарыс?
- Вы даведаецеся: пра графічную мову; віды графічных відарысаў і іх ролю ў перадачы інфармацыі пра прадметны свет; пра графічныя відарысы, прызначаныя для перадачы тэхнічнай і тэхналагічнай інфармацыі пра вырабы.
- Вы навучыцеся: распазнаваць віды графічных відарысаў.
Успомніце, на чым выконвалі графічныя відарысы нашы продкі.
- Вы даведаецеся: якімі чарцёжнымі інструментамі, матэрыяламі і прыладамі карыстаюцца пры выкананні чарцяжоў, як падрыхтаваць інструменты і прылады да работы.
- Вы навучыцеся: падрыхтоўваць чарцёжныя матэрыялы і наладжваць чарцёжныя інструменты і прылады, карыстацца імі.
Як вы лічыце, якога памеру папера падыходзіць для выканання чарцяжоў? Ці існуюць стандарты для вызначэння яе памеру?
- Вы даведаецеся: якія фарматы лістоў паперы выкарыстоўваюць для выканання чарцяжоў, якія маштабы выкарыстоўваюць для графічных відарысаў.
- Вы навучыцеся: выконваць унутраную рамку і асноўны надпіс чарцяжа, выкарыстоўваць маштаб пры выкананні чарцяжоў.
Выкарыстоўваючы рысунак 18, растлумачце, чаму графічны відарыс дэталі на чарцяжы мае лініі рознага тыпу.
- Вы даведаецеся: якімі лініямі выконваюць графічныя відарысы, чаму неабходна выкарыстоўваць розныя тыпы ліній.
- Вы навучыцеся: выконваць розныя тыпы ліній у адпаведнасці з ДАСТамі.
На ваш погляд, у якіх адзінках выражаюць лінейныя памеры на чарцяжах дэталей? Якія памеры маюць фарматы А4, А3?
- Вы даведаецеся: што называецца кампаноўкай чарцяжа, як на лісце паказаць раўнаважнае размяшчэнне ўсіх элементаў чарцяжа.
- Вы навучыцеся: гарманічна выконваць кампаноўку асобных элементаў відарыса ў выбраным маштабе на пэўным фармаце.
Якімі літарамі — вялікімі ці друкаванымі — падпісваецца чарцёж? На ваш погляд, ці існуюць правілы ДАСТ на подпісы чарцяжа?
- Вы даведаецеся: для чаго патрэбны шрыфты, якія яны бываюць.
- Вы навучыцеся: выконваць чарцёжным шрыфтам простыя надпісы і размерныя лікі на відарысах прадмета.
Што паказваюць лінейныя памеры? Што абазначаюць вуглавыя памеры?
-
Вы даведаецеся: для чаго неабходна наносіць памеры на чарцяжах дэталей, якія правілы іх нанясення, якія памылкі сустракаюцца ў нанясенні памераў.
-
Вы навучыцеся: рацыянальна наносіць памеры на чарцяжах дэталей.
Якія чарцёжныя інструменты вы ведаеце? Якія з іх могуць спатрэбіцца для дзялення адрэзкаў і вуглоў на роўныя часткі? Растлумачце іх прызначэнне.
- Вы даведаецеся: як падзяліць адрэзак і вугал на роўныя часткі, выкарыстоўваючы толькі цыркуль і лінейку; як пабудаваць вугал, не маючы пад рукой транспарціра.
- Вы навучыцеся: дзяліць адрэзак, вугал на роўныя часткі; будаваць паралельныя і перпендыкулярныя прамыя пры дапамозе вугольнікаў.
Назавіце асноўныя геаметрычныя пабудовы, якія неабходна выканаць, каб начарціць дэталі, адлюстраваныя на рысунку 34.
- Вы даведаецеся: як падзяліць акружнасць на роўныя часткі з дапамогай цыркуля і вугольніка.
- Вы навучыцеся: дзяліць акружнасці на роўныя часткі.
Якія правільныя многавугольнікі вы ўжо ведаеце? У якога многавугольніка ўсе стораны роўны, але ён не з’яўляецца правільным?
- Вы даведаецся: якія многавугольнікі называюцца правільнымі.
- Вы навучыцеся: будаваць правільныя многавугольнікі па зададзенай старане з дапамогай цыркуля і лінейкі.
Як вы лічыце, якія геаметрычныя пабудовы неабходна выканаць, каб начарціць аб’екты, адлюстраваныя на рысунку 36?
- Вы даведаецеся: што такое спалучэнні прадметаў, іх элементы і прынцыпы пабудовы.
- Вы навучыцеся: выконваць спалучэнні дзвюх прамых, прамой і акружнасці, дзвюх акружнасцей.
Раздзел 2. Праекцыйнае чарчэнне
Успомніце з курса фізікі, як атрымліваецца цень ад прадмета. У чым заключаецца метад Монжа? Чаму цень мае большыя памеры, чым сам прадмет?
- Вы даведаецеся: што такое праецыраванне, якія яго віды, якім чынам выконваецца праецыраванне прадмета.
- Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне прадмета на адну плоскасць праекцый.
Які з адлюстраваных прадметаў адпавядае праекцыі? Свой адказ абгрунтуйце.
- Вы даведаецеся: прынцып праецыравання на дзве плоскасці праекцый, сутнасць метаду Монжа.
- Вы навучыцеся: выконваць двухпраекцыйныя чарцяжы прадметаў.
Які з адлюстраваных прадметаў адпавядае праекцыі? Свой адказ абгрунтуйце.
- Вы даведаецеся: пра прынцып праецыравання на тры плоскасці праекцый.
- Вы навучыцеся: праецыраваць прадметы на тры плоскасці праекцый, выконваць трохпраекцыйныя комплексныя чарцяжы.
Што ўяўляе сабой праекцыйная сувязь? Апішыце алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа прадмета.
-
Вы даведаецеся: што называецца выглядам чарцяжа, якая колькасць асноўных выглядаў і іх размяшчэнне на чарцяжы, што такое комплексны чарцёж.
-
Вы навучыцеся: правільна размяшчаць прадмет пры пабудове комплекснага чарцяжа, вызначаць неабходную колькасць выглядаў прадмета.
Успомніце з курса геаметрыі, што называецца геаметрычнай фігурай і геаметрычным целам. Растлумачце розніцу паміж імі. Прывядзіце прыклады простых геаметрычных фігур.
-
Вы даведаецеся: як утвараюцца геаметрычныя целы, якія праекцыі геаметрычных цел, як праецыруюцца грані і канты прадметаў на плоскасці праекцый.
- Вы навучыцеся: выконваць комплексны чарцёж геаметрычных цел.
Як праецыруецца пункт на плоскасць праекцыі? Якім чынам праецыруюцца адрэзкі і плоскія фігуры ў адносінах да плоскасцей праекцый?
- Вы даведаецеся: якім чынам праецыраваць пункт, што знаходзіцца на паверхні прадмета.
- Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне пунктаў, што знаходзяцца на паверхнях геаметрычных цел.
Параўнайце відарысы а і б. На якім з іх лепш бачна форма прадмета? Свой адказ растлумачце.
- Вы даведаецеся: што такое аксонаметрыя, якія бываюць віды аксонаметрычных праекцый, як пабудаваць аксонаметрычныя восі.
- Вы навучыцеся: будаваць аксонаметрычныя восі рознымі спосабамі.
Як вы лічыце, у якіх выпадках прадмет мэтазгодна адлюстроўваць у франтальнай дыметрыі?
- Вы даведаецеся: як выконваецца пабудова аксонаметрычных праекцый плоскіх фігур і акружнасцей.
- Вы навучыцеся: будаваць франтальную дыметрыю і прамавугольную ізаметрыю плоскіх фігур, выконваць прамавугольную ізаметрыю акружнасці.
Вызначыце спосабы пабудовы аксонаметрычных праекцый і іх асаблівасці. Як будуюць аксонаметрычныя праекцыі плоскіх фігур?
- Вы даведаецеся: як пабудаваць прамавугольныя ізаметрычныя праекцыі геаметрычных цел, як знайсці пункты на іх паверхнях.
- Вы навучыцеся: выконваць прамавугольныя ізаметрычныя праекцыі геаметрычных цел, знаходзіць пункты на іх паверхнях.
Што называецца кубам, конусам, цыліндрам, пірамідай. Растлумачце розніцу паміж імі. Прывядзіце прыклады іншых геаметрычных цел.
- Вы даведаецеся: як пабудаваць разгорткі геаметрычных цел, як абазначаецца рысунак разгорткі на чарцяжы.
- Вы зможаце: выканаць разгортку геаметрычных цел.
Як пабудаваць пункт, які належыць паверхні геаметрычнага цела (прызмы, піраміды, цыліндра, конуса)? Вызначыце ўмовы, пры якіх у сячэнні конуса плоскасцю атрымліваецца акружнасць, эліпс, гіпербала.
- Вы даведаецеся: як вызначыць контур полага цела.
- Вы навучыцеся: выконваць комплексныя чарцяжы полых цел.
Які графічны відарыс найбольш поўна перадае форму прадмета?
-
Вы даведаецеся: што такое тэхнічны рысунак, прынцыпы і метады пабудовы тэхнічнага рысунка, правілы выкарыстання аксонаметрычных
праекцый у рысунку. -
Вы навучыцеся: выконваць тэхнічныя рысункі плоскіх фігур, геаметрычных цел; перадаваць на рысунку аб’ём, выкарыстоўваючы розныя спосабы адцяненняў.
Раздзел 3. Машынабудаўнічае чарчэнне
Дайце азначэнне паняцця «выгляд». Якія выгляды называюцца асноўнымі?
Як размяшчаюцца асноўныя выгляды на чарцяжах? Як правільна выбраць галоўны выгляд?-
Вы даведаецеся: для чаго служаць і ў якіх выпадках выкарыстоўваюць мясцовыя і дадатковыя выгляды, асаблівасці іх абазначэння.
- Вы навучыцеся: выконваць і абазначаць мясцовыя і дадатковыя выгляды.
Назавіце асноўныя выгляды, вызначыце іх размяшчэнне на чарцяжы. У чым адрозненне паміж дадатковымі і мясцовымі відамі? Для якіх мэт выкарыстоўваюць умоўнасці і спрашчэнні?
- Вы даведаецеся: што такое разрэзы, іх класіфікацыю і абазначэнне, што такое мясцовы разрэз і ў якіх выпадках яго выкарыстоўваюць.
- Вы навучыцеся: выконваць і абазначаць разрэзы.
Якая частка прадмета мысленна выдаляецца ў час выканання разрэзу? Ці трэба абазначаць сякучую плоскасць, калі яна супадае з плоскасцю сіметрыі дэталі?
- Вы даведаецеся: як злучаюць частку выгляду часткай адпаведнага разрэзу, якія ўжываюць умоўнасці і спрашчэнні пры выкананні разрэзаў.
-
Вы навучыцеся: выконваць злучэнне часткі выгляду з часткай адпаведнага разрэзу.
У якіх выпадках абазначаюць франтальныя, гарызантальныя і профільныя разрэзы? Якой лініяй злучаюць частку выгляду і частку разрэзу?
- Вы даведаецеся: што такое сячэнне і для чаго яго выкарыстоўваюць, выгляды, правілы выканання і абазначэння сячэнняў на чарцяжах.
- Вы навучыцеся: выконваць і абазначаць сячэнні.
Як вы лічыце, дзе ўжываецца разьба, якое яе прызначэнне? Прывядзіце прыклады вырабаў з разьбой.
- Вы даведаецеся: якія маюцца віды разьбы, якія яе памеры, элементы, як адлюстроўваецца і абазначаецца разьба на чарцяжах.
- Вы навучыцеся: выконваць чарцяжы стандартных крапежных вырабаў (балта, вінта, гайкі, шпількі), што маюць разьбу.
Якія віды злучэнняў дэталей вам вядомыя? Назавіце іх.
- Вы даведаецеся: на якія групы падзяляюцца злучэнні дэталей у вырабе, якія існуюць тыпавыя злучэнні, як адлюстроўваюцца некаторыя тыпавыя злучэнні дэталей на чарцяжах.
- Вы навучыцеся: выконваць чарцяжы разьбовых злучэнняў.
Якія віды графічных відарысаў вам вядомыя? Растлумачце, як правільна выбраць галоўны выгляд пры выкананні чарцяжа вырабу.
- Вы даведаецеся: якія бываюць віды вырабаў, якія яшчэ графічныя дакументы выкарыстоўваюць пры канструяванні вырабаў, чым эскіз адрозніваецца ад чарцяжа.
- Вы навучыцеся: выконваць эскізы вырабаў.
Якія злучэнні называюцца раздымнымі? Якія нераздымнымі? Што такое дэталь і зборачная адзінка.
- Вы даведаецеся: што называецца чарцяжом агульнага выгляду, зборачным чарцяжом, у чым іх адрозненні.
-
Вы навучыцеся: вызначаць па чарцяжы агульнага выгляду або зборачным чарцяжы колькасць дэталей, якія ўваходзяць у склад зборачнай адзінкі.
Якое прызначэнне чарцяжа агульнага выгляду? Зборачнага чарцяжа? У чым іх адрозненні?
- Вы даведаецеся: пра паслядоўнасць чытання зборачных чарцяжоў.
-
Вы навучыцеся: вызначаць па чарцяжы прынцып работы вырабу, аналізаваць форму і становішча састаўных дэталей, выяўляць працэс зборкі і разборкі вырабу на аснове чарцяжа агульнага выгляду, выконваць дэталяванне.
Як вы лічыце, ці можна, выкарыстоўваючы веды па праекцыйным і машынабудаўнічым чарчэнні, выканаць чарцёж дома? Свой адказ растлумачце.
- Вы даведаецеся: якія чарцяжы называюць будаўнічымі, якія бываюць віды будаўнічых чарцяжоў, віды дакументаў пры праектаванні будынка або збудавання.
- Вы навучыцеся: чытаць простыя будаўнічыя чарцяжы.
На ваш погляд, ці дазволяць веды і ўменні выканання графічных відарысаў ручным спосабам хутчэй засвоіць пабудову гэтых відарысаў з дапамогай камп’ютара?
- Вы даведаецеся: што такое сістэма аўтаматызаванага праектавання, якія перавагі ў стварэнні чарцяжа яна дае спецыялістам, магчымасці найбольш распаўсюджаных сістэм аўтаматызаванага праектавання (AutoCAD, Компас-ЗD, ArchiCAD, SolidWorks).
- Вы навучыцеся: адрозніваць аўтаматызаваныя сістэмы ад неаўтаматызаваных.