§ 19. Аксонаметрычныя праекцыі геаметрычных цел. Знаходжанне пунктаў, якія ляжаць на паверхні геаметрычных цел
Вызначыце спосабы пабудовы аксонаметрычных праекцый і іх асаблівасці. Як будуюць аксонаметрычныя праекцыі плоскіх фігур?
- Вы даведаецеся: як пабудаваць прамавугольныя ізаметрычныя праекцыі геаметрычных цел, як знайсці пункты на іх паверхнях.
- Вы навучыцеся: выконваць прамавугольныя ізаметрычныя праекцыі геаметрычных цел, знаходзіць пункты на іх паверхнях.
Уступ
Геаметрычныя целы правільнай формы (шматграннікі і паверхні вярчэння) часта сустракаюцца ў канструкцыі дэталей машын і механізмаў. Правільныя геаметрычныя целы характарызуюцца наяўнасцю ў іх розных восей і плоскасцей сіметрыі, што дазваляе будаваць аксонаметрычныя відарысы гэтых цел па прынцыпе сіметрыі.
Пабудову аксонаметрычных праекцый геаметрычных цел пачынаюць з пабудовы гарызантальнай праекцыі іх ніжняй асновы, да якой дабудоўваюцца іншыя іх элементы (грані, канты, верхняя аснова).