§ 21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды
Дайце азначэнне паняцця «выгляд». Якія выгляды называюцца асноўнымі?
Як размяшчаюцца асноўныя выгляды на чарцяжах? Як правільна выбраць галоўны выгляд?-
Вы даведаецеся: для чаго служаць і ў якіх выпадках выкарыстоўваюць мясцовыя і дадатковыя выгляды, асаблівасці іх абазначэння.
- Вы навучыцеся: выконваць і абазначаць мясцовыя і дадатковыя выгляды.
Мясцовыя выгляды
Для спрашчэння пабудовы прадмета на чарцяжы дастаткова паказаць толькі яго частку, якая ўдакладняе форму прадмета. У гэтым выпадку выкарыстоўваюць мясцовыя выгляды. Ужыванне мясцовага выгляду дае магчымасць паказаць на чарцяжы форму і памеры толькі асобных элементаў прадмета.
Мясцовы выгляд — адлюстраванне асобнага абмежаванага месца паверхні прадмета
Мясцовы выгляд атрымліваюць праецыраваннем на адну з асноўных плоскасцей праекцый. Відарыс мясцовага выгляду можа быць абмежаваны лініяй абрыву (рыс. 58, а), а калі відарыс адназначны, то дапускаецца адлюстроўваць толькі частку выгляду (рыс. 58, б).