§ 13. Прамавугольнае праецыраванне на тры плоскасці праекцый
Які з адлюстраваных прадметаў адпавядае праекцыі? Свой адказ абгрунтуйце.
- Вы даведаецеся: пра прынцып праецыравання на тры плоскасці праекцый.
- Вы навучыцеся: праецыраваць прадметы на тры плоскасці праекцый, выконваць трохпраекцыйныя комплексныя чарцяжы.
Прамавугольнае праецыраванне на тры плоскасці праекцый
Пабудова трэцяй праекцыі. На чарцяжы перанос ліній сувязі з гарызантальнай праекцыі на профільную (паміж восямі у і у1) ажыццяўляецца дугамі з цэнтрам у пункце О пры дапамозе цыркуля (рыс. а) ці з дапамогай пастаяннай прамой, праведзенай пад вуглом 45° (рыс. б).
Памятайце! На чарцяжы ўсе тры праекцыі размяшчаюць у праекцыйнай сувязі: гарызантальную праекцыю змяшчаюць пад франтальнай, а профільную — з правага боку ад яе. Пры гэтым франтальная і профільная праекцыі размешчаны на адной вышыні (рыс. в), лініі сувязі перпендыкулярныя адпаведным восям праекцый. Па дзвюх праекцыях цалкам можна вызначыць становішча трэцяй праекцыі (гл. Памятку 7)
Усе праекцыі знаходзяцца ў праекцыйнай сувязі адна з адной. Якім чынам можна выканаць пабудову профільнай праекцыі?
Пабудова трохпраекцыйнага чарцяжа пункта. Разгледзім прыклад пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа пункта.
1. З пункта А апускаюць на плоскасці V, H і W перпендыкуляры і атрымліваюць праекцыі пункта А: а′ — гарызантальная праекцыя, а″ — франтальная праекцыя, а″′ — профільная праекцыя.
2. Мысленна выдаляюць пункт А і паварочваюць плоскасць Н вакол восі праекцый х да сумяшчэння з плоскасцю V. Плоскасць W паварочваюць на вугал 90° управа да сумяшчэння з плоскасцю V.
3. Праекцыі а′, а″ і а′″ знаходзяцца на лініях праекцыйнай сувязі.
Па наглядным відарысе прадмета знайдзіце тры яго праекцыі.