§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы

  • Што ўяўляе сабой праекцыйная сувязь? Апішыце алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа прадмета.
  • Вы даведаецеся: што называецца выглядам чарцяжа, якая колькасць асноўных выглядаў і іх размяшчэнне на чарцяжы, што такое комплексны чарцёж.

  • Вы навучыцеся: правільна размяшчаць прадмет пры пабудове комплекснага чарцяжа, вызначаць неабходную колькасць выглядаў прадмета.

Уступ

Выгляд — відарыс накіраванай да назіральніка бачнай часткі паверхні прадмета.

Вы ўжо знаёмыя з прамавугольным праецыраваннем прадмета на гарызантальную, франтальную і профільную плоскасці праекцый. Выгляды ўтвараюцца пры праецыраванні прадмета на асноўныя плоскасці праекцый (рыс. 47). За асноўныя плоскасці праекцый прымаюць шэсць граней куба. Прадмет, які адлюстроўваецца, размяшчаюць унутр куба. Пасля развароту граней куба атрымліваюць схему размяшчэння выглядаў на чарцяжы.