§ 26. Злучэнні дэталей. Чарцяжы разьбовых злучэнняў дэталей

  • Якія віды злучэнняў дэталей вам вядомыя? Назавіце іх.
  • Вы даведаецеся: на якія групы падзяляюцца злучэнні дэталей у вырабе, якія  існуюць тыпавыя злучэнні, як адлюстроўваюцца некаторыя тыпавыя злучэнні дэталей на чарцяжах.
  • Вы навучыцеся: выконваць чарцяжы разьбовых злучэнняў.

Злучэнні дэталей

Шмат якія вырабы (напрыклад, машыны) складаюцца са мноства самых разнастайных дэталей, якія злучаюцца рознымі спосабамі. Спосаб злучэння дэталей залежыць ад матэрыялу саміх дэталей. У залежнасці ад характару выканання злучэнняў іх падзяляюць на раздымныя і нераздымныя (рыс. 91).

Раздымнымі называць злучэнні, якія можна разбіраць і зноў збіраць без разбурэнняў і пашкоджанняў дэталей. Да такіх злучэнняў залічваюць: балтовыя, вінтавыя, шпілечныя і г. д.
Да нераздымных залічваюць злучэнні, якія нельга разабраць без парушэння ці пашкоджання дэталей (злучэнні дэталей заклёпкамі, паяннем, зваркай і г. д.).