§ 2. Чарцёжныя матэрыялы, інструменты і прылады
Успомніце, на чым выконвалі графічныя відарысы нашы продкі.
- Вы даведаецеся: якімі чарцёжнымі інструментамі, матэрыяламі і прыладамі карыстаюцца пры выкананні чарцяжоў, як падрыхтаваць інструменты і прылады да работы.
- Вы навучыцеся: падрыхтоўваць чарцёжныя матэрыялы і наладжваць чарцёжныя інструменты і прылады, карыстацца імі.
Уступ
Графічныя відарысы могуць выконвацца ўручную чарцёжнымі інструментамі ці на камп’ютары. Якасць выкананых графічных відарысаў у значнай ступені залежыць ад наяўнасці і якасці інструментаў, прылад і матэрыялаў.