- Общее
- РАЗДЗЕЛ ІІІ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
РАЗДЗЕЛ ІІІ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Працэс фарміравання і развіцця дзяржаўнасці на беларускіх землях ахоплівае перыяд з ІХ ст. па сённяшні дзень. Вылучаюцца наступныя гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці: Полацкае і Тураўскае княствы, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя. У ХХ ст. з’явіліся нацыянальныя формы дзяржаўнасці: БССР і Рэспубліка Беларусь.
У Раннім сярэднявеччы тэрыторыю сучаснай беларускай дзяржавы насялялі плямёны балтаў, якіх пачалі актыўна асіміляваць плямёны славян. Да IX ст. усходнія славяне сфарміравалі племянныя саюзы крывічоў-палачан і дрыгавічоў, якія сталі зародкамі дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.
IX—Х стст. — гэта перыяд з’яўлення Полацкага і Тураўскага княстваў, часова аб’яднаных у складзе Кіеўскай Русі. З ХІІ ст. пачалася палітычная раздробленасць.
Пад пагрозай знешняй небяспекі і з улікам унутрыпалітычных перадумоў у 30-я гг. XIIІ ст. літоўскі князь Міндоўг заснаваў поліэтнічную дзяржаву, якая атрымала назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. ВКЛ уключала сучасныя беларускія, літоўскія, часткова ўкраінскія і расійскія землі.
У 1569 г. Княства падпісала з Каралеўствам Польскім пагадненне, якое атрымала назву Люблінскай уніі.Дзве дзяржавы аб’ядналіся ў Рэч Паспалітую. Але федэратыўная дзяржава перажывала ўнутраны разлад, знешнія войны і паступова аслабела. У выніку Рэч Паспалітая была падзелена ў 1772 г., 1793 г., 1795 г. паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
1. Якія палітычныя цэнтры на беларускіх землях вы ведаеце?
2. Што такое ўдзельнае княства?1. Якія ўдзельныя княствы існавалі на беларускіх землях у пачатку XIV ст.?
2. Чым было абумоўлена ўтварэнне цэнтралізаваных дзяржаў у краінах Заходняй Еўропы?1. Успомніце, што такое манархія.
2. Якія асаблівасці мае саслоўна-прадстаўнічая манархія? Прывядзіце прыклады з сусветнай гісторыі.1. Успомніце прычыны і вынікі Крэўскай уніі.
2. Як складваліся ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у першай палове ХVІ ст.?1. Успомніце асноўную прычыну Люблінскай уніі.
2. Якую тэрыторыю займала Лівонія?З якімі краінамі і чаму вяла войны Рэч Паспалітая ў першай палове XVII ст.?
1. Успомніце прычыны бязладдзя ў Рэчы Паспалітай. Што такое канфедэрацыя шляхты?
2. Назавіце краіны, якія аказвалі найбольшы ўплыў на Рэч Паспалітую ў ХVІІ ст.