Общее
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Вы навучыцеся:
Ці можна перыяд першабытнага грамадства лічыць перыядам прагрэсу чалавецтва?
На якія перыяды падзяляецца гісторыя Старажытнага свету? Чым родавая абшчына адрознівалася ад суседскай? Што такое культура? Якую ролю адыгрывалі міфы ў старажытным грамадстве? Якія навуковыя і рэлігійныя дыскусіі вядуцца па праблеме паходжання чалавека і грамадства? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас; біялогія, 7 клас; грамадазнаўства, 9 клас)
Ці можна «неалітычную рэвалюцыю» разглядаць як адзін з найважнейшых перыядаў ва ўсёй гісторыі чалавецтва?
Якія існавалі прычыны пераходу да вытворчай гаспадаркі? Якімі былі прычыны ўзнікнення рэлігіі і мастацтва? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Чаму менавіта форма ўсходняй дэспатыі была прынятая як форма кіравання пры складанні новых дзяржаўных утварэнняў?
Дзе і калі зарадзіліся старажытныя цывілізацыі? Пералічыце ўсе найбуйнейшыя цывілізацыі, якія існавалі ў I тысячагоддзі да н. э., і пакажыце іх на карце. Якую ролю ў жыцці старажытных цывілізацый адыгрывала геаграфічнае размяшчэнне? Якой была сацыяльная стратыфікацыя ў старажытнаўсходнім грамадстве? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Чаму да гэтага часу існуюць старажытныя рэлігіі?
Што такое рэлігія? Якія былі прычыны з'яўлення рэлігіі ў першабытным грамадстве? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас; § 2-1 дадзенага дапаможніка)
Чым развіццё антычнай цывілізацыі адрознівалася ад развіцця старажытнаўсходніх цывілізацый?
Якім чынам прыродныя і геаграфічныя асаблівасці паўплывалі на развіццё антычных дзяржаў? Успомніце паняцці «поліс», «Вялікая грэчаская каланізацыя», «элінізм». (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якія прычыны садзейнічалі ўзвышэнню Рымскай дзяржавы?
Якія асаблівасці дзяржаўнага кіравання і сацыяльных адносін у старажытнаўсходніх дзяржавах і ў Старажытнай Грэцыі вы можаце назваць? Успомніце азначэнні паняццяў «антычнасць», «элінізм», «грамадзянская вайна», «рэспубліка», «манархія». (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Які ўклад старажытныя цывілізацыі ўнеслі ў сусветную культуру?
У чым былі адрозненні дзяржаўнага ладу старажытнаўсходніх цывілізацый і антычных полісаў? Якім быў дзяржаўны лад Рымскай імперыі? Успомніце выдатныя культурныя дасягненні старажытных цывілізацый. (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якія антычныя каштоўнасці захаваліся ў сучасным свеце?
Якім быў дзяржаўны лад старажытнагрэчаскіх полісаў? Якімі правамі валодалі грамадзяне поліса?
Успомніце азначэнне паняцця «грамадзянін».