- Агульнае
- Раздзел 4
Раздзел 4
Вы даведаецеся:
- пра крытэрыі віду;
- пра асноўныя ўласцівасці папуляцыі;
- якая структура папуляцыі.
*Вы навучыцеся:
- праводзіць назіранне за арганізмамі розных відаў раслін і жывёл у прыродзе;
- адрозніваць віды па марфалагічным крытэрыі;
- праводзіць параўнанне розных відаў арганізмаў па розных крытэрыях;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра віды і папуляцыі для вызначэння відавой разнастайнасці;
- прагназаваць далейшае развіццё папуляцый па іх уласцівасцях і структуры.
- Успомніце, што такое від як структурная адзінка жывой прыроды. Якое месца ў сістэматыцы арганізмаў займае від як таксанамічная катэгорыя?
- Як вы думаеце? Што аб’ядноўвае арганізмы ў адзін від? Ці дастаткова для гэтага адной якой-небудзь прыметы? Чаму вы так лічыце?
- Вы даведаецеся пра крытэрыі віду і іх адносны характар, пра віды-эндэмікі і віды-касмапаліты.
- Успомніце, што такое від. Па якіх крытэрыях асобін залічваюць да аднаго віду?
- Як вы думаеце? Ці адрозніваюцца асобіны аднаго віду, якія насяляюць розныя ўчасткі арэала, неаднороднага па ўмовах асяроддзя?
- Вы даведаецеся пра структурныя адзінкі віду — папуляцыі, пазнаёміцеся з іх статычнымі ўласцівасцямі — колькасцю і шчыльнасцю.
- Успомніце, якія ўласцівасці папуляцыі называюцца статычнымі і чаму.
- Як вы думаеце? Чаму такія ўласцівасці папуляцыі, як нараджальнасць і смяротнасць, нельга вызначыць у любы момант часу?
- Вы даведаецеся пра дынамічныя ўласцівасці папуляцыі, пазнаёміцеся з іх паказчыкамі і выкарыстаннем для прагназавання будучыні папуляцый.
- Успомніце, якія ўласцівасці характарызуюць папуляцыі як структурныя адзінкі віду, якое значэнне яны маюць для прагназавання будучага існавання папуляцый.
- Як вы думаеце? Ці дастаткова ведаць толькі ўласцівасці папуляцый, каб прагназаваць іх далейшае змяненне колькасці? Чаму экалогію папуляцый нельга звесці да экалогіі асобін?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці прасторавай і палавой структур папуляцый, пра тыпы палавой структуры і яе ролю ў фарміраванні колькасці папуляцый.
- Успомніце, як палавая структура папуляцый уплывае на іх колькасць.
- Як вы думаеце? Якія яшчэ характарыстыкі папуляцый могуць уплываць на іх колькасць?
- Вы даведаецнся пра асаблівасці ўзроставай і эталагічнай (паводзінскай) структур папуляцый, іх ролю ў фарміраванні колькасці папуляцый.
- Успомніце, як уласцівасці і структура папуляцый могуць уплываць на іх колькасць.
- Як вы думаеце? Чаму рост колькасці папуляцый ніколі не бывае бясконцым?
- Вы даведаецеся пра біятычны патэнцыял, тыпы росту і дынамікі колькасці папуляцый.
- Успомніце, як з цягам часу можа змяняцца колькасць асобін у папуляцыях розных відаў.
- Як вы думаеце? Чаму ў прыродзе большасць відаў не дае ўспышак масавага размнажэння?
- Вы даведаецеся пра механізмы рэгуляцыі колькасці папуляцый, дзякуючы якім у прыродзе працягла захоўваюцца розныя папуляцыі і віды ў цэлым.