Прэамбула

У дадзеным раздзеле вы даведаецеся, што від як біялагічная сістэма складаецца з папуляцый. Від і папуляцыя ўяўляюць сабой папуляцыйна-відавы ўзровень арганізацыі жыцця. У той жа час від з’яўляецца асноўнай таксанамічнай катэгорыяй сістэматыкі арганічнага свету і ўключае асобін, падобных па шэрагу крытэрыяў. Структурнай адзінкай існавання віду ў межах арэала з’яўляецца папуляцыя. Вы вывучыце статычныя і дынамічныя ўласцівасці і тыпы структуры папуляцый. Вы таксама пазнаёміцеся з тыпамі росту і дынамікі колькасці папуляцый і фактарамі яе рэгуляцыі ў прыродзе. Даведаецеся, што на аснове інфармацыі пра ўласцівасці і структуры папуляцыі чалавек можа складаць прагноз далейшага змянення яе колькасці. А гэта дае магчымасць правільна планаваць мерапрыемствы па ўзаемадзеянні з папуляцыяй: выкарыстоўваць яе для задавальнення патрэбнасцей чалавека ці аргументавана абгрунтаваць меры па ахове.

Последнее изменение: Понедельник, 22 Июнь 2020, 15:21