- Агульнае
- Раздзел 6
Раздзел 6
Вы даведаецеся:
- пра біясферу, яе межы і кампаненты;
- пра жывое, біягеннае, коснае і біякоснае рэчывы біясферы;
- пра ролю жывога рэчыва ў біясферы;
- пра значэнне кругавароту рэчываў у біясферы;
- пра асноўныя этапы эвалюцыі біясферы;
- пра ўмовы стабільнасці біясферы.
Вы навучыцеся:
- адрозніваць межы і кампаненты біясферы;
- праводзіць параўнанне розных сфер біясферы;
- прагназаваць далейшае развіццё біясферы;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
- Успомніце, якія прыметы характэрны для жывога арганізма. Назавіце экалагічныя фактары, якія лімітуюць існаванне жыцця на Зямлі.
- Як вы думаеце? Чым абумоўлены межы распаўсюджвання жыцця на Зямлі?
- Вы даведаецеся, што сабой уяўляе біясфера, якія яе межы і чым лімітуецца распаўсюджванне жыцця ў атмасферы, літасферы і гідрасферы.
- Успомніце азначэнне паняцця «ўмовы існавання».
- Як вы думаеце? Ці існавала б жыццё на Зямлі, калі б не было зялёных раслін?
- Вы даведаецеся пра асноўныя ўмовы, неабходныя для існавання жывых арганізмаў у біясферы.
- Успомніце, чым адрозніваюцца жывыя абʼекты прыроды ад нежывых.
- Як вы думаеце? Якую ролю адыгрываюць жывыя арганізмы ў глабальнай экасістэме — біясферы?
- Вы даведаецеся пра асноўныя кампаненты біясферы.
- Успомніце, якія арганізмы належаць да прадуцэнтаў, кансументаў, рэдуцэнтаў. Што такое харчовыя ланцугі?
- Як вы думаеце? Ці можа існаваць біясфера без рэдуцэнтаў?
- Вы даведаецеся пра неаднастайнасць біясферы і значэнне біяразнастайнасці для яе стабільнасці.
- Успомніце, што такое самарэгуляцыя.
- Як вы думаеце? Жывое рэчыва ці абіятычныя складальнікі біясферы валодаюць больш магутнай энергіяй?
- Вы даведаецеся пра ўнікальныя і спецыфічныя ўласцівасці жывога рэчыва біясферы.
- Успомніце, якія функцыі на Зямлі выконваюць жывыя арганізмы.
- Як вы думаеце? Што адбудзецца, калі на Зямлі знікнуць фотааўтатрофныя арганізмы?
- Вы даведаецеся пра функцыі жывога рэчыва і яго значэнне ў падтрыманні спрыяльных умоў для жыцця на Зямлі.
- Успомніце з курсаў хіміі і фізікі асноўны закон захавання масы рэчыва і энергіі.
- Як вы думаеце? Як закон захавання масы рэчыва можа быць звязаны з біясферай?
- Вы даведаецеся пра кругаварот рэчываў і значэнне ў біясферы вады, кіслароду і вугляроду.
- Успомніце, якая роля жывога рэчыва ў фарміраванні жывога рэчыва Зямлі.
- Як вы думаеце? Наколькі важна захаванне відавой разнастайнасці жывых арганізмаў на Зямлі?
- Вы даведаецеся пра эвалюцыю біясферы і ролю чалавека ў гэтым працэсе.