Прэамбула

У дадзеным раздзеле вы даведаецеся пра біясферу і межы распаўсюджвання жыцця, пра ўмовы існавання жывых арганізмаў. Вывучаючы кампаненты біясферы (жывое, коснае, біякоснае і біягеннае рэчывы), вы пазнаёміцеся з умовамі іх утварэння, вывучыце біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва, даведаецеся пра яго спецыфічныя ўласцівасці і размеркаванне ў біясферы. Вы таксама пазнаёміцеся з кругаваротамі вады, вугляроду і кіслароду, якія з’яўляюцца асновай падтрымання жыцця на Зямлі. Даведаецеся пра біягенную міграцыю атамаў і ролю жывых арганізмаў у ажыццяўленні кругавароту рэчываў. У завяршэнні раздзела вы зможаце прасачыць этапы эвалюцыі біясферы, даведаецеся пра ролю жывых арганізмаў у гэтым працэсе і пра ўмовы, неабходныя для захавання стабільнасці біясферы.

Последнее изменение: Среда, 24 Июнь 2020, 17:01