- Агульнае
- Раздзел 1
Раздзел 1
Вы даведаецеся:
- пра агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў;
- пра асяроддзе пражывання арганізмаў і класіфікацыю экалагічных фактараў асяроддзя;
- пра агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў на арганізм і пра лімітуючыя фактары;
- пра правіла мінімуму Лібіха і закон талерантнасці Шэлфарда;
- пра ролю святла, тэмпературы, вільготнасці ў жыцці жывых арганізмаў;
- пра асяроддзі жыцця і разнастайнасць адаптацый арганізмаў да іх.
Вы навучыцеся:
- праводзіць назіранні за жывымі арганізмамі з мэтай высвятлення іх прыстасаванасці да фактараў асяроддзя пражывання;
- распазнаваць тыпы адаптацый жывых арганізмаў да розных фактараў асяроддзя пражывання;
- характарызаваць асяроддзі жыцця і адаптацыі жывых арганізмаў да розных асяроддзяў.
- Успомніце, па якіх прыметах можна адрозніць жывы арганізм ад аб’екта нежывой прыроды. Як размнажаюцца жывёлы, расліны?
- Як вы думаеце? Якія ўласцівасці з’яўляюцца агульнымі для ўсіх жывых арганізмаў?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць агульных уласцівасцей жывых арганізмаў, па якіх яны адрозніваюцца ад аб’ектаў нежывой прыроды.
- Успомніце, якія фактары жывой і нежывой прыроды акружаюць раслінны або жывёльны арганізм у іх месцапражываннях.
- Як вы думаеце? Па якіх крытэрыях можна падзяліць на групы фактары асяроддзя пражывання арганізма?
- Вы даведаецеся пра класіфікацыю фактараў асяроддзя пражывання паводле значнасці для жыцця арганізма і паводле прыроды іх паходжання.
- Успомніце, на якія групы класіфікуюць экалагічныя фактары асяроддзя пражывання паводле іх значнасці для жыцця арганізма і паводле прыроды паходжання.
- Як вы думаеце? Чаму адна і тая ж сіла ўздзеяння экалагічнага фактару для адных арганізмаў спрыяльная, для іншых — неспрыяльная, а для трэціх — згубная?
- Вы даведаецеся пра агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў асяроддзя пражывання на жыццядзейнасць арганізмаў, пра межы трываласці арганізмаў.
- Успомніце, як змяняецца жыццядзейнасць арганізма пры змяненні сілы ўздзеяння экалагічнага фактару.
- Як вы думаеце? Ці можа адзін фактар асяроддзя ўплываць на іншы і пры гэтым змяняць сілу ўздзеяння на арганізм?
- Вы даведаецеся пра розныя тыпы ўзаемадзеяння экалагічных фактараў.
- Успомніце, якія тыпы ўзаемадзеяння экалагічных фактараў могуць назірацца ў асяроддзі пражывання арганізма. Як пры гэтым будзе змяняцца іх сіла ўздзеяння на арганізм?
- Як вы думаеце? Як вызначыць фактар асяроддзя, ад якога залежыць жыццядзейнасць арганізма пры адначасовым уздзеянні ўсіх іншых экалагічных фактараў?
- Вы даведаецеся пра лімітуючы фактар, які вызначае жыццядзейнасць арганізма ў асяроддзі пражывання, а таксама пра правіла мінімуму Лібіха і закон талерантнасці Шэлфарда.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае святло ў жыцці раслін.
- Як вы думаеце? Навошта патрэбна святло гетэратрофным арганізмам? Ці могуць яны жыць у поўнай цемнаце?
- Вы даведаецеся пра значэнне кампанентаў сонечнага святла для жыцця арганізмаў, пра паняцці «фотаперыяд» і «фотаперыядызм», пра адаптацыі ды святла ў раслін розных экалагічных груп.
- Успомніце, як рэагуюць расліны на чаргаванне светлага і цёмнага часу сутак. Ці ўплывае змяненне даўжыні светлавога дня на працягу года на жыццё раслін?
- Як вы думаеце? Якія прыстасаванні дазваляюць раслінам існаваць у розных умовах асветленасці?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць адаптацый у розных экалагічных груп раслін у адносінах да светлавога рэжыму асяроддзя пражывання.
- Успомніце, як рэагуюць жывёлы на чаргаванне светлага і цёмнага часу сутак. Як змяненне даўжыні светлавога дня на працягу года ўплывае на жыццё жывёл?
- Як вы думаеце? Якую ролю адыгрывае святло ў жыцці жывёл?
- Вы даведаецеся пра ролю святла як крыніцы цяпла для жывёл, пра яго значэнне для іх арыентацыі ў прасторы.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае тэмпература асяроддзя ў жыцці розных арганізмаў.
- Як вы думаеце? Чаму пры перамяшчэнні з поўдня на поўнач памеры цела жывёл, як правіла, павялічваюцца, а вышыня раслін памяншаецца?
- Вы даведаецеся, чаму тэмпература з’яўляецца адным з лімітуючых фактараў, якія арганізмы называюцца пайкілатэрмнымі, а якія — гамаятэрмнымі, як яны рэагуюць на змеяненне тэмпературы асяроддзя.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае тэмпература асяроддзя ў жыцці раслін.
- Як вы думаеце? Якія прыстасаванні дазваляюць раслінам існаваць у розных тэмпературных умовах асяроддзя?
- Вы даведаецеся, якія тыпы адаптацый сфарміраваліся ў раслін розных экалагічных груп у адносінах да тэмпературы асяроддзя пражывання.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае тэмпература асяроддзя ў жыцці жывёл.
- Як вы думаеце? Чаму роднасныя віды, якія жывуць у больш халодных умовах (на поўначы), як правіла, буйнейшыя за тыя, якія жывуць у больш цёплым клімаце?
- Вы даведаецеся, якія экалагічныя групы жывёл вылучаюць у адносінах да тэмпературнага рэжыму асяроддзя, якія тыпы адаптацый да тэмпературы сфарміраваліся ў розных відаў жывёл.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае вада ў жыцці раслін.
- Як вы думаеце? Чаму ў раслін, сарваных у месцазнаходжаннях з розным водным рэжымам (у забалочанай мясцовасці, на вільготным і сухадольным лузе), завяданне настае праз розныя прамежкі часу?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць адаптацый раслін да рознай ступені водазабяспечанасці іх асяроддзя пражывання.
- Успомніце, якую ролю адыгрывае вада ў жыцці жывёл.
- Як вы думаеце? Адкуль бяруць ваду жывёлы, якія жывуць у пустыні?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць адаптацый жывёл да рознай ступені водазабеспячэння іх асяроддзя пражывання.
- Успомніце, якія змяненні назіраюцца ў раслін з надыходам халадоў, як змяняюцца паводзіны жывёл з надыходам вясны.
- Як вы думаеце? Што з’яўляецца прычынай змяненняў, якія ўзнікаюць у жыццядзейнасці раслін і жывёл пры змене сезонаў?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць прыстасаванняў раслін і жывёл да сезонных рытмаў умоў асяроддзя пражывання.
- Успомніце, што абазначаюць паняцці «асяроддзе пражывання» і «навакольнае асяроддзе».
- Як вы думаеце? Якія экалагічныя фактары з’яўляюцца лімітуючымі ў водным асяроддзі?
- Вы даведаецеся пра паняцце «асяроддзе жыцця», пра асаблівасці тэмпературнага, светлавога, газавага і салявога рэжымаў у водным асяроддзі жыцця.
- Успомніце, якія жывёлы і расліны жывуць у водным асяроддзі жыцця.
- Як вы думаеце? Якія асаблівасці будовы маюць водныя расліны? Дзякуючы якім адаптацыям водныя жывёлы могуць жыць на рознай глыбіні ў водным асяроддзі?
- Вы даведаецеся пра экалагічныя групы водных арганізмаў і іх адаптацыі да жыцця ў водным асяроддзі.
- Успомніце, чым паветра па ўласцівасцях адрозніваецца ад вады.
- Як вы думаеце? Які з фактараў наземна-паветранага асяроддзя жыцця з’яўляецца асноўным лімітуючым фактарам і чаму?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці ўмоў у наземна-паветраным асяроддзі жыцця і пра адаптацыі арганізмаў да гэтых умоў.
- Успомніце, што такое глеба. Якія віды арганізмаў жывуць у глебе?
- Як вы думаеце? Якія прыстасаванні да эдафічных экалагічных фактараў павінны мець арганізмы, каб жыць у глебавым асяроддзі?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці ўмоў глебавага асяроддзя жыцця і пра адаптацыі арганізмаў да іх.
- Успомніце, дзе могуць існаваць арганізмы, акрамя воднага, наземна-паветранага і глебавага асяроддзя жыцця.
- Як вы думаеце? Якія прыстасаванні павінны быць у арганізма, каб існаваць у іншым арганізме?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці адаптацый паразітаў да жыцця ў арганізме гаспадара.