- Агульнае
- *Раздзел 0
*Раздзел 0
Вы даведаецеся:
- пра формы і сутнасць структурнай арганізацыі арганізмаў;
- пра асаблівасці будовы тканак і органаў раслін і жывёл у сувязі з выконваемымі функцыямі;
- пра асноўныя адрозненні ў будове органаў і сістэм органаў жывёл і раслін розных сістэматычных груп.
Вы навучыцеся:
- характарызаваць структурную і функцыянальную арганізацыю аднаклетачных, каланіяльных і мнагаклетачных арганізмаў;
- характарызаваць асаблівасці будовы асноўных тканак і органаў у раслінных і жывёльных арганізмаў;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для параўнання будовы арганізмаў розных сістэматычных груп з розным узроўнем арганізацыі.
- Успомніце, з якімі формамі структурнай арганізацыі арганізмаў вы пазнаёміліся пры вывучэнні разнастайнасці арганічнага свету.
- Як вы думаеце? Якая з форм структурнай арганізацыі дазваляе лепш за ўсё прыстасоўвацца да зменлівых умоў асяроддзя?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць форм структурнай арганізацыі жывых арганізмаў.
- Успомніце, якія тканкі характэрны для раслін.
- Як вы думаеце? Што паслужыла прычынай утварэння тканак у раслін?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці будовы і функцыі ўтваральных, покрыўных, механічных, праводзячых і асноўных тканак раслін.
- Успомніце, якія органы раслін называюцца вегетатыўнымі.
- Як вы думаеце? Што паслужыла прычынай утварэння вегетатыўных органаў у раслін?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці будовы і функцыі кораня, сцябла і ліста.
- Успомніце, якія органы раслін называюцца генератыўнымі.
- Як вы думаеце? Ці ёсць адрозненні ў будове генератыўных органаў у споравых і насенных раслін?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці будовы генератыўных органаў у споравых і насенных раслін.
- Успомніце, якія тканкі характэрны для жывёл.
- Як вы думаеце? Што стала прычынай утварэння тканак у жывёл?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць і асаблівасці будовы тканак у пазваночных жывёл.
- Успомніце, які тып стрававання характэрны для жывёл. Якія тыпы крывяноснай сістэмы маюцца ў жывёл?
- Як вы думаеце? Ці існуе прамая залежнасць будовы стрававальнай і крывяноснай сістэм ад узроўню арганізацыі жывёл?
- Вы даведаецеся пра адметныя асаблівасці будовы стрававальнай і крывяноснай сістэм у розных таксанамічных груп жывёл, пра характар змянення гэтых сістэм у ходзе эвалюцыі.
- Успомніце, якія органы дыхання маюць водныя і наземныя жывёлы. Якія канчатковыя прадукты абмену выдаляюцца з арганізма жывёлы з дапамогай выдзяляльнай сістэмы?
- Як вы думаеце? Ці залежыць будова дыхальнай і выдзяляльнай сістэм ад узроўню арганізацыі жывёл?
- Вы даведаецеся пра адметныя асаблівасці будовы дыхальнай і выдзяляльнай сістэм у розных таксанамічных груп жывёл, пра характар змянення гэтых сістэм у ходзе эвалюцыі.