§ 0—1. Формы структурнай арганізацыі жывых арганізмаў

  • Успомніце, з якімі формамі структурнай арганізацыі арганізмаў вы пазнаёміліся пры вывучэнні разнастайнасці арганічнага свету.
  • Як вы думаеце? Якая з форм структурнай арганізацыі дазваляе лепш за ўсё прыстасоўвацца да зменлівых умоў асяроддзя?
  • Вы даведаецеся пра разнастайнасць форм структурнай арганізацыі жывых арганізмаў.

Прэамбула

Ва ўводзінах вы пазнаёміліся з узроўнямі арганізацыі жыцця на планеце Зямля. Адным з іх з’яўляецца арганізменны ўзровень, які ў сваю чаргу складаюць арганізмы з рознымі формамі структурнай арганізацыі. Для арганізмаў, якія існуюць у цяперашні час, можна вылучыць чатыры асноўныя формы структурнай арганізацыі: аднаклетачная, сіфонавая, каланіяльная і мнагаклетачная. Ахарактарызуем іх больш падрабязна.