- Агульнае
- Раздзел 2
Раздзел 2
Вы даведаецеся:
- пра ўплыў атмасфернага ціску на здароўе чалавека;
- пра адаптацыю чалавека да тэмпературных змяненняў;
- пра асноўныя інфекцыйныя захворванні і іх прафілактыку;
- пра небяспечныя для здароўя чалавека мікраскапічныя грыбы;
- пра ядавітыя грыбы, расліны, ядавітых жывёл і меры прафілактыкі атручэнняў пры кантакце з імі;
- пра гаючыя ўласцівасці раслін;
- пра ўплыў антрапагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
- пра кампаненты ежы і іх функцыі ў арганізме чалавека;
- пра асноўныя харчовыя дабаўкі і іх ролю ў харчаванні чалавека;
- пра сертыфікацыю, захоўванне і транспарціроўку харчовай прадукцыі.
Вы навучыцеся:
- характарызаваць узаемасувязь арганізма чалавека з навакольным асяроддзем, залежнасць яго здароўя ад стану навакольнага асяроддзя;
- прымяняць і абгрунтоўваць меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў;
- апісваць наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі і прамысловымі адходамі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі;
- абгрунтоўваць меры па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі;
- выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары для прадухілення або памяншэння эфекту неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека і яго здароўе.
- Успомніце, якім павінен быць нармальны ціск у арганізме чалавека.
- Як вы думаеце? Чаму рэзкія ваганні атмасфернага ціску істотна ўплываюць не толькі на фізіялагічны, але і на эмацыянальны стан чалавека?
- Вы даведаецеся пра ўплыў перападаў атмасфернага ціску на здароўе чалавека.
- Успомніце, як ажыццяўляецца тэрмарэгуляцыя арганізма чалавека.
- Як вы думаеце? Чаму чалавеку складана адаптавацца да змянення тэмпературных умоў?
- Вы даведаецеся пра ўплыў на арганізм чалавека тэмпературных ваганняў і пра механізмы адаптацыі да іх.
- Успомніце ролю імуннай сістэмы ў арганізме чалавека.
- Як вы думаеце? Чаму, нягледзячы на значныя дасягненні медыцыны, інфекцыйныя хваробы цалкам не пераможаны?
- Вы даведаецеся пра ўзбуджальнікаў, сімптомы і прафілактыку інфекцыйных захворванняў чалавека.
- Успомніце, якія грыбы-паразіты наносяць шкоду здароўю чалавека.
- Як вы думаеце? У чым прычына атручэння чалавека ядавітымі грыбамі?
- Вы даведаецеся пра найбольш небяспечныя для здароўя чалавека мікраскапічныя грыбы.
- Успомніце, па якіх прыметах можна адрозніць ядавіты грыб ад ядомага.
- Як вы думаеце? Чаму даволі часта адбываюцца атручэнні грыбамі?
- Вы даведаецеся пра найбольш распаўсюджаныя ядавітыя грыбы Беларусі.
- Успомніце будову кветкавых раслін.
- Як вы думаеце? Чаму расліны з’яўляюцца прычынай атручэння людзей?
- Вы даведаецеся пра ядавітыя расліны, якія часта сустракаюцца ў Беларусі, і сімптомы атручэння імі, а таксама пра першую дапамогу, што неабходна аказаць пацярпеўшаму.
- Успомніце асаблівасці будовы ядавітых насякомых Беларусі.
- Як вы думаеце? Якімі перавагамі валодаюць тыя жывёлы, якія змяшчаюць ядавітыя рэчывы?
- Вы даведаецеся, якую небяспеку для здароўя чалавека нясуць ядавітыя жывёлы, якія з іх найбольш часта сустракаюцца ў Беларусі і як засцерагчы сябе ад уздзеяння ядаў жывёл.
- Успомніце, якія расліны ў Беларусі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах.
- Як вы думаеце? Ці могуць лекавыя расліны ўяўляць пагрозу для здароўя чалавека?
- Вы даведаецеся пра найбольш распаўсюджаныя лекавыя расліны Беларусі і іх выкарыстанне.
- Успомніце, якія шкодныя адходы хімічных вытворчасцей вам вядомыя.
- Як вы думаеце? Ці магчыма тэхналагічная дзейнасць чалавека без забруджвання навакольнага асяроддзя?
- Вы даведаецеся пра асноўныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя і іх небяспеку для здароўя чалавека.
- Успомніце, што вы ведаеце пра ўплыў магнітнага поля Зямлі на жывыя арганізмы.
- Як вы думаеце? У чым заключаецца небяспека электрамагнітнага выпраменьвання мабільнага тэлефона, камп’ютара і тэлевізара для вашага здароўя?
- Вы даведаецеся пра асноўныя крыніцы электрамагнітнага выпраменьвання і яго негатыўны ўплыў на здароўе чалавека.
- Успомніце, як пабудаваны орган слыху чалавека.
- Як вы думаеце? Ці могуць шум і вібрацыя ўяўляць пагрозу для здароўя чалавека? Адказ аргументуйце.
- Вы даведаецеся пра негатыўны ўплыў на здароўе чалавека тэхнагенных шуму і вібрацыі.
- Успомніце, якія карысныя пажыўныя рэчывы змяшчаюцца ў харчовых прадуктах.
- Як вы думаеце? Ці можа ежа быць лячэбным сродкам? Адказ абгрунтуйце.
- Вы даведаецеся пра кампаненты ежы і іх функцыі.
- Успомніце, з якіх асноўных рэчываў складаюцца харчовыя прадукты.
- Як вы думаеце? Для якой мэты выкарыстоўваюцца харчовыя дабаўкі ў харчовай індустрыі?
- Вы даведаецеся пра класіфікацыю і ролю найбольш распаўсюджаных харчовых дабавак.
- Успомніце, якія наступствы для здароўя чалавека могуць мець харчовыя атручэнні.
- Як вы думаеце? Ці магчыма ў сучасным свеце вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў?
- Вы даведаецеся пра найбольш важныя паказчыкі, якія лімітуюць утрыманне розных шкодных рэчываў у харчовых прадуктах.
- Успомніце, якімі шляхамі шкодныя для здароўя рэчывы трапляюць у арганізм чачалавека.
- Як вы думаеце? Чым абумоўлена неабходнасць стварэння міжнароднага харчовага заканадаўства?
- Вы даведаецеся пра парадак сертыфікацыі харчовай прадукцыі.
- Успомніце, з якіх матэрыялаў выраблена ўпакоўка тавараў, якія вы купляеце ў магазінах.
- Як вы думаеце? Ці маецца дастойная альтэрнатыва пластыкавым пакетам?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці сучасных упаковачных матэрыялаў.
- Успомніце асноўныя прычыны і сімптомы харчовых атручэнняў чалавека.
- Як вы думаеце? Наколькі эфектыўныя сучасныя спосабы транспарціроўкі і захоўвання прадуктаў харчавання?
- Вы даведаецеся пра правілы транспарціроўкі і захоўвання харчовай прадукцыі.