§ 20. Асноўныя хімічныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя

  • Успомніце, якія шкодныя адходы хімічных вытворчасцей вам вядомыя.
  • Як вы думаеце? Ці магчыма тэхналагічная дзейнасць чалавека без забруджвання навакольнага асяроддзя?
  • Вы даведаецеся пра асноўныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя і іх небяспеку для здароўя чалавека.

Прэамбула

У цяперашні час праблема забруджвання навакольнага асяроддзя на планеце Зямля стаіць вельмі востра. У гэтым параграфе мы разгледзім асноўныя віды забруджвальнікаў.