Общее
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Якім чынам адбывалася станаўленне дзяржаў у славян?
Пералічыце групы славянскіх народаў. Калі яны з’явіліся ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе? Назавіце прыкметы дзяржавы. У чым былі прычыны і значэнне Вялікага перасялення народаў у сусветнай гісторыі? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас; гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Якія заканамернасці і асаблівасці выявіліся ў грамадскім і эканамічным развіцці славянскіх народаў у Сярэднявеччы?
Што такое феадалізм? Якія яго асноўныя прыкметы? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
У чым заключаліся асаблівасці палітычнай раздробленасці ў гісторыі славянскіх дзяржаў?
Якія славянскія дзяржавы з’явіліся на палітычнай карце Еўропы ў IX—XI стст.? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, Гісторыя Беларусі, 6 клас)
Якім чынам хрысціянская царква паўплывала на палітычнае развіццё і міжнароднае становішча, культуру славянскіх дзяржаў?
Што такое політэізм? Калі і чаму адбылося прыняцце хрысціянства ў заходніх, паўднёвых і ўсходніх славян?
Што новага прыўнесла хрысціянства ў матэрыяльную і духоўную культуру ўсходніх славян?
Узгадайце азначэнні паняццяў «язычніцтва», «рэлігія», «царква». Як узаемадзейнічалі язычніцтва і хрысціянства пасля хрышчэння ўсходніх славян?
Якім чынам прыняцце хрысціянства паўплывала на развіццё культуры паўднёвых і заходніх славян?
Калі з'явілася кірылічнае пісьменства ў славян? З якімі падзеямі гэта было звязана? Які ўплыў на развіццё культуры славян аказала прыняцце хрысціянства?