Паняцце |
Аўтары |
Прыклады |
Сентыменталізм
|
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
|
Як сягоння, здаецца, бачу век праснёны, Калі з мілым Каролем у гэты лес зялёны Мы хадзілі спакойна пад апекай Бога. Нашы сэрцы дзіцячы не зналі трывогаў. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Ідылія»
|
Рамантызм |
Янка Купала
Цётка
Уладзімір Жылка
|
Скурганіў бы душу чырванцом тваім я; Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна. Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, — Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, — Не скуеш толькі дум ланцугамі. Янка Купала. «Курган»
|
Рэалізм |
Якуб Колас |
I тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут, I там зажыць сабе нанова: Свая зямля — вось што аснова! Якуб Колас. «Новая зямля»
|
Імпрэсіянізм
|
Максім Багдановіч
Змітрок Бядуля
Ядвігін Ш.
|
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не курыцца светлы пыл усцяж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў небе ціха зоркі расцвілі. Максім Багдановіч. «Цёплы вечар, ціхі вецер...»
Хваёвая смала ў руках і кмін і папараці ліст пажоўклы. Узвеяў лісціной — і пацяклі над вуліцамі мроі зёлак. Уладзімір Дубоўка. «Кругі»
|
Сімвалізм |
Янка Купала
Максім Гарэцкі
Уладзімір Жылка
|
На крыжавых пуцінах з ёй сустрэўся — Куды ісці, не ведала яна, І я не ведаў — ў полі я ці ў лесе, І мне ляжала сцежка не адна. Як путнікі, заблуканыя ўночы, Стаялі мы пад труднай ношкай дум; Адно другому пазіралі ў вочы І слухам клікалі найменшы шум. Янка Купала. «Яна і я»
Выходзяць дзяўчаты Выгукваць вясну... Я славу вам, хаты, На дзідзе вярну!
Голас яе... Бурай пяе... Я ж вачэй не ўзніму, багавіца, Толькі ўзрушаны думкі чамусь. О, як соладка сэрцу маліцца: Беларусь, Беларусь, Беларусь! Уладзімір Жылка. «Уяўленне»
|
Неарамантызм
|
Янка Купала
Вацлаў Ластоўскі
|
Так страшны той разбойнік згінуў, Што ўмеў любіць і забіваць; На грэх пусціўся праз дзяўчыну І мусіў праз яе сканаць. Янка Купала. «Магіла льва»
|
Экспрэсіянізм
|
Максім Гарэцкі
Вацлаў Ластоўскі
|
Ніхто не ведаў, што гора ў мяне. Ніхто не ведаў, што цяжка мне. З кім мне было гора падзяліць? З кім мне было цяжкасць аблягчыць? Вакол людзі сцюдзёныя, чужыя... Што ім да мяне... Горка мне было, што песень хаўтурных не пачую, што гутарак спачувальных не будзе... Максім Гарэцкі. «Скарбы жыцця»
|
Імажынізм |
Язэп Пушча
Уладзімір Дубоўка
|
Пальцы жоўтых кляновых лістоў мкнуцца восень схапіць за шыю. Не парушаць яе хараство, не парушаць лісты залатыя. Уладзімір Дубоўка. «Пальцы жоўтых кляновых лістоў»
Раніца жытняя ў сіні блакітнай вудзіць далі праменнямі. А з-пад чоўна гукае белы кіт старыну святымі імкненнямі. Адам Бабарэка. «Раніца жытняя...»
|
Футурызм |
Паўлюк Шукайла
Уладзімір Дубоўка
|
Перагрупоўка настрояў, стыляў: самалёты... лапці... галіфэ... Новае ўсё шырыцца няспынна, ля касцёла ж — фэст... Уладзімір Дубоўка. «Кругі»
Прыйшоў час, паўсталі мы. І мёртвыя вышлі на барыкады. На шляхох у нас — агні… агні у барацьбе за волю і праўду… Паўлюк Шукайла. «На Беларусі…»
|