Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
І |
---|
Інтры´гаІнтры´га (ад лац. intricаre — ‘заблытваць’) — cклaдaны i зaблытaны вyзeл yчынкaў i пaвoдзiн пepcaнaжaў лiтapaтypнaгa твopa, paзгopтвaннe якix звязaнa з pacкpыццём нeйкaй тaямнiцы. | |
А |
---|
Аcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pыАcaцыяты´ўнacць y лiтapaтy´pы — aбcтpaктнaя (yмoўнaя) вoбpaзнacць, дзe cyвязь пaмiж мaтэpыяльным i дyxoўным cвeтaм выяўляeццa ў нязвыклaй фopмe. | |
А́ўтарская канцэ́пцыяА́ўтарская канцэ́пцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. | |
Аксіялагі́чныАксіялагі́чны — які мае адносіны да аксіялогіі. Аксіялогія —вучэнне аб прыродзе каштоўнасцей, іх ролі і месцы ў сацыяльнай рэчаіснасці, структуры каштоўнаснага свету. | |
Алітэра́цыяАлітэра́цыя (ад лац. aol — ‘к, пры’, littera — ‘літара’) — від гукапісу, паўтарэнне зычных гукаў для дасягнення мастацкай вобразнасці. | |
Анало´гіяАнало´гія (ад грэч. аnalogia — ‘падабенства’) — прыём мастацкага пісьма, заснаваны на вызначэнні рыс падабенства ў з’явах, прадметах, вобразах. | |
Антытэ´заАнтытэ´за (ад грэч. antithesis — ‘супрацьпастаўленне’) — мастацкі прыём, які выкарыстоўваецца для перадачы кантраснасці паказанага. | |
Апавяда´ннеАпавяда´нне — невялікі апавядальны твор, у якім расказваецца, як правіла, пра нейкі адзін вызначальны выпадак (сітуацыю, падзею) з жыцця чалавека. | |
Археты́пАрхеты́п — універсальны правобраз або першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі ўсюды, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей. | |
Асана́нсАсана́нс (ад фр. assonance — ‘сугучнасць’) — паўторы аднолькавых або падобных галосных гукаў, прадвызначаныя пэўнымі выяўленчымі задачамі. | |
Аўтарская канцэпцыяАўтарская канцэпцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы. | |
АцéслівыАцéслівы — сыраваты, кіслы хлеб. | |
Б |
---|
Бе´лы вершБе´лы верш — нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш. | |
В |
---|
Верлі´брВерлі´бр, або свабо´дны верш (ад фр. vers libre — ‘вольны верш’), — дысметрычны верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. | |
Версэ´тВерсэ´т (ад фр. verset) — невялікі твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы. | |
Во´браз-сі´мвалВо´браз-сі´мвал — умоўнае, максімальна абагульненае і экспрэсіўнае абазначэнне якой-небудзь з’явы, падзеі, што характарызуецца шматзначнасцю і васабляе аўтарскую ідэю. | |
Вяно́к сане́таўВяно́к сане́таў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Першы або апошні з іх — магістрал — складаецца з першых радкоў папярэдніх або наступных чатырнаццаці санетаў. Кожны з іх пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні санет. Вянок санетаў — адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур. | |
Г |
---|
ГераічнаеГераічнае (ад грэч. heros — герой) — катэгорыя эстэтыкі, якая раскрывае каштоўнасны сэнс выбітнога па сваім грамадскім значэнні дзеяння, што патрабуе ад чалавека або калектыву людзей (сацыяльнай групы, класа, народа) вышэйшага напружання, духоўных і фізічных сіл, мужнасці і самаадданасці. | |
Гераічнае і трагічнае ў літаратурыГераічнае і трагічнае ў літаратуры — эстэтычныя катэгорыі, звязаныя з паняццем пафасу (ад грэч. раthоs — ‘пачуццё’) і адпаведным яму модусам мастацкасці (прадугледжвае ўнутрана адзіную сістэму каштоўнасцей і адпаведную ёй паэтыку). | |
Гу́капіс літарату́рныГу́капіс літарату́рны,або фо́ніка (ад грэч. fönikos — ‘той, што гучыць’), — гукавая арганізацыя літаратурнай мовы, якая ўзмацняе сэнсавую выразнасць і мілагучнасць мастацкага твора. Да літаратурнага гукапісу ў шырокім сэнсе адносяцца рытм, рыфма, строфіка, асобныя фігуры літаратурнага сінтаксісу, інтанацыя, а таксама ўласна гукапіс, або гукавая інструментоўка твора. Часцей літаратурны гукапіс разумеюць як сістэму розных гукавых паўтораў. | |
ГумнóГумнó — вялікая халодная будыніна для захоўвання і абмалоту збожжа. | |
Д |
---|
Дра´маДра´ма (ад грэч. drama — ‘дзеянне’) — 1) род літаратуры, у аснове якога — паказ напружанага, скразнога дзеяння, вырашэнне канфліктнай сітуацыі; 2) адзін з відаў драматычнага роду літаратуры (побач з камедыяй і трагедыяй), у аснове якога — востры канфлікт, што не заканчваецца трагічнай развязкай. | |
Дра´ма гістары´чнаяДра´ма гістары´чная — жанравая разнавіднасць драмы, у якой па-мастацку ўзнаўляюцца пэўныя гістарычныя падзеі, жыццё і дзейнасць канкрэтных гістарычных асоб. | |
Дэта´ль маста´цкаяДэта´ль маста´цкая — (ад фр. detail — ‘падрабязнасць’) — такая падрабязнасць лiтаратурнага твора, якая з асаблiвай сiлай абуджае ўяўленне i творчую думку чытача, нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку. | |
К |
---|
Каме´дыяКаме´дыя (ад грэч. komos — ‘вясёлы натоўп’; ode — ‘песня, гімн’) — адзін з жанраў драмы і кіно, у якім высмейваецца негатыўнае ў жыцці, характары, дзеянні, з’явы паказваюцца праз прызму камічнага. | |
Канфлі´ктКанфлі´кт — адлюстраванне ў мастацкім творы супярэчнасцей, што прыводзяць да сутыкнення характараў, герояў і абставін. | |
Квантэ´мыКвантэ´мы — вершы-медытацыі, у якіх «імпульс, квант паэтычнай энергіі» (Я. Гарадніцкі). У квантэмах няма звязанасці, прычынна-выніковай сувязі. Паміж сказамі часта адсутнічаюць знакі прыпынку, страчаны межы паміж лагічна завершанымі кавалкамі тэксту. Ствараецца ўражанне, што словы раскіданы, існуюць паасобку. | |
М |
---|
Мініяцю´раМініяцю´ра — замалёўка пэўнага, важнага для пісьменніка «імгнення жыцця », у якой аўтар часам перадае цэлы чалавечы характар і лёс. | |
Манало´г уну´траныМанало´г уну´траны — маўленне героя, звернутае да самога сябе, якое служыць для найбольш поўнага паказу і раскрыцця яго ўнутранага свету. | |
Мета´фара | |
Метані´міяМетані´мія (ад грэч. metonymia — ‘перайменаванне’) — від тропа, сутнасць якога ў перанясенні назвы адных з’яў або прадметаў на другія на аснове іх знешняй або ўнутранай сувязі. | |
Мо´ўная характары´стыка персана´жаўМо´ўная характары´стыка персана´жаў — вобразны сродак стварэння персанажаў, які дапамагае акцэнтаваць увагу на змесце іх выказванняў (пра што гавораць, якія думкі і меркаванні агучваюць, якія ўлюбёныя словы і моўныя звароты выкарыстоўваюць) і на манеры гаварыць. | |
Монастрафа´Монастрафа´ (ад грэч. monostrophos — ‘аднастрофны’; monos — ‘адзін’, strophe — ‘страфа’) — малая вершаваная форма, кампазіцыйна замкнёная ў межах адной страфы. | |
Н |
---|
НéрушНéруш — некранутае, вечнае. | |
Нава´тарстваНава´тарства — гэта творчае развіццё пісьменнікам лепшых рыс творчай спадчыны папярэднікаў, узбагачэнне літаратуры новымі тэмамі, жанрамі, героямі, мастацкімі прыёмамі і сродкамі. | |
Наве´лаНаве´ла (ад лац. novellus — ‘новы’) — невялікі вострасюжэтны твор, які характарызуецца напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым | |
П |
---|
Параўна́ннеПараўна́нне — від тропа, у якім сутнасць аднаго прадмета, з’явы або паняцця вытлумачваецца праз супастаўленне іх з падобнымі іншымі, больш або менш вядомымі ўспрымальніку літаратурнага твора. | |
Перыфра´заПерыфра´за, або перыфра´з (ад. грэч. periphrasis — ‘навокал гавару’), — адзін з тропаў, заснаваны на асаблівасцях метаніміі, у якім назва з’яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет. | |
Постмадэрні́змПостмадэрні́зм — літаратурна-мастацкі напрамак, які склаўся ў другой палове ХХ стагоддзя ў еўрапейскіх літаратурах і заснаваны на свядомым, штучным, часта іранічным, гратэскна-сатырычным пераасэнсаванні творчых правіл, элементаў мінулай культуры, на своеасаблівай гульні-адмаўленні найперш рэалістычных прынцыпаў літаратуры. | |
Прало´гПрало´г — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора. | |
Прататы´пПрататы´п (ад грэч. protos — ‘першы’; typos — ‘арыгінал’), або правобраз, — рэальная асоба, рысы характару, жыццё або нейкія ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім літаратурнага вобраза. | |
Про´за ліры´чнаяПро´за ліры´чная — стылёвая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыянальнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу. | |
Пункці´рыПункці´ры — невялікія (часцей 4-6 радкоў) лірычныя мініяцюры, заснаваныя на перадачы адной думкі, фіксацыі аднаго пачуцця. | |
Р |
---|
Рама´нРама´н (ад фр. roman — ‘апавяданне’) — эпічны празаічны (часам вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі. | |
Рама´н у ве´ршахРама´н у ве´ршах — ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай з захаваннем усіх прымет празаічнага рамана. | |
Раманты´чнае адлюстрава´нне жыцця´Раманты´чнае адлюстрава´нне жыцця´ вызначаецца асаблівай цікавасцю пісьменніка да ўнутранага свету асобы, засяроджанасцю на ўвасабленні высокіх адносін, прыгожых пачуццяў, душэўных пераўтварэнняў, імкненнем да ідэальнага, справядлівага светаўладкавання. | |
Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´ характарызуецца глыбокім раскрыццём чалавечых характараў, абумоўленых сацыяльна-бытавымі і гістарычнымі абставінамі. | |
С |
---|
Сіне´кдахаСіне´кдаха (ад грэч. synecdoche — ‘суадноснасць’) — разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. | |
Сюжэ´тСюжэ´т (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. | |
Сюжэ´тная лі´ніяСюжэ´тная лі´нія — сукупнасць узаемазвязаных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя або іншыя персанажы. | |
Т |
---|
Тpaге´дыяTpaге´дыя — драматычны твор, сюжэт якога зacнaвaны на нeпpымipымым, тpaгiчным кaнфлiкцe пaмiж мoцнaй выcaкapoднaй acoбaй i aбcтaвiнaмi, якiя нe дaюць мaжлiвacцi aжыццявiць яe нaмepы. Tpaгeдыя, як пpaвiлa, зaкaнчвaeццa гiбeллю гaлoўнaгa гepoя (гepoяў). | |
Трагі́чнае (трагі́зм)Трагі́чнае (трагі́зм) — катэгорыя эстэтыкі, у якой выяўляюцца цяжкія пакуты, перажыванні асобы, звязаныя з вострымі сутыкненнямі яе з варожымі сіламі, невырашальнымі супярэчнасцямі, што заканчваюцца гібеллю або крушэннем ідэалаў. | |
Трагі́чны геро́йТрагі́чны геро́й — моцная духам, цэльная асоба, якая трапіла ў сітуацыю разладу з жыццём (часам з сабою). | |
Трагікаме´дыяТрагікаме´дыя — драматургічны твор, у якім спалучана трагічнае і камічнае, фінал у ім трагічны. | |
Трады´цыяТрады´цыя (ад лац. tradition — ‘перадача’) — пераемнасць у гісторыі літаратурнага працэсу, перадача культурна-мастацкага вопыту мінулага, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры. | |
ТропТроп (ад грэч. tropos — ‘паварот; зварот, вобраз’) — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні з мэтай стварэння мастацкага вобраза і дасягнення большай выразнасці (параўнанне, метафара, сінекдаха, метанімія, увасабленне і інш.). | |
У |
---|
УвасаблéннеУвасаблéнне, або персаніфікáцыя, — гэта разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды. | |
Ш |
---|
ШарóйкіШарóйкі — вотрубы, адыходы ад змолатага ячменю. | |
Э |
---|
Эле´гiяЭле´гiя (ад грэч. elegeia — ‘жалобная песня’; elegos — ‘скарга’) — верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меланхоліі з выпадку грамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця або асабістага гора. | |
Эпі́тэтЭпі́тэт (ад стар.-грэч. trioetov — ‘прыкладзенае’) — мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека. | |
Эпіло´гЭпіло´г — заключная частка, у якой расказваецца пра лёс герояў праз нейкі час пасля паказаных у творы падзей. | |