Вяно́к сане́таў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Першы або апошні з іх — магістрал — складаецца з першых радкоў папярэдніх або наступных чатырнаццаці санетаў. Кожны з іх пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні санет. Вянок санетаў — адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур.