Тематический план
- Общее
- БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1960-х — ПАЧАТКУ 1990-х ГАДОЎ
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ 1960-х — ПАЧАТКУ 1990-х ГАДОЎ
1. Узгадайце найбольш важныя гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 1960-я — пачатку 1990-х гадоў. Якія пісьменнікі працавалі ў літаратуры ў гэты перыяд?
2. Назавіце творы, з якімі вы пазнаёміліся ў папярэдніх класах. Якія тэмы і праблемы ў іх узнімаліся?1. Успомніце вывучаныя ў папярэдніх класах і самастойна прачытаныя творы І. Шамякіна, прагледжаныя кінафільмы па яго творах, падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад іх.
2. Пра што расказваецца ў аповесці І. Шамякіна «Непаўторная вясна»? Якія маральна-этычныя праблемы ўзняў аўтару творы? У чым выяўляецца лірызм аповесці?
1. Якія драматычныя творы вы вывучалі ў папярэдніх класах? Вызначце ўклад Кандрата Крапівы ў развіццё беларускай літаратуры.
2. Пра што расказваецца ў аповесці І. Шамякіна «Непаўторная вясна»? Якія маральна-этычныя праблемы ўзняў аўтару творы? У чым выяўляецца лірызм аповесці? Назавіце ўласцівасці жанру сатырычнай камедыі. Якія творы Андрэя Макаёнка вы чыталі самастойна або якія спектаклі па іх глядзелі?
1. Пра якія факты з біяграфіі Я. Брыля вы даведаліся ў папярэдніх класах?
2. Якія тэмы і праблемы знайшлі ўвасабленне ў апавяданні «Memento mori» і ва ўрыўку з аповесці «Сірочы хлеб»?
1. Што вам вядома з урокаў гісторыі пра даваеннае жыццё ў СССР? З якімі творамі літаратуры пра той час вы ўжо пазнаёміліся?
2. Успомніце, якія творы В. Быкава вы чыталі ў папярэдніх класах. Растлумачце сэнс назвы апавядання «Незагойная рана» і аповесці «Жураўліны крык».
1. Што вам вядома пра Эрнэста Хемінгуэя? З якімі творамі пісьменніка вы знаёмы?
2. Экранізацыю якіх твораў Эрнэста Хемінгуэя вы бачылі? Падзяліцеся сваімі ўражанняміУспомніце вывучаныя ў папярэдніх класах і самастойна прачытаныя творы У. Караткевіча, прагледжаныя кінафільмы і спектаклі па яго творах, падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад іх.
Назавіце прадстаўнікоў філалагічнага пакалення. Паразважайце, чаму ваенная і вясковая тэматыка стала вызначальнай у іх творча
Якія творы паэта вам вядомыя з папярэдніх класаў? Акрэсліце іх тэмы і мастацкія адметнасці.
1. Якія творы рускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, вы чыталі? Вызначце іх праблематыку.
2. Паразважайце над актуальнасцю ваеннай тэмы ў літаратуры.
Успомніце змест апавядання І. Навуменкі «Настаўнік чарчэння». Ахарактарызуйце юнакоў, герояў твора. У чым каштоўнасць для сённяшняга пакалення іх духоўнага вопыту?
Што вам вядома пра Генрыха Бёля? З якімі творамі пісьменніка вы знаёмы? Экранізацыю якіх твораў Генрыха Бёля вы бачылі? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад іх.
Якія вершы Р. Барадуліна вы вывучалі ў папярэдніх класах? Паразважайце над сэнсам выказвання паэта: «Трэба дома бываць не госцем...»
Хто з вядомых вам беларускіх пісьменнікаў займаўся распрацоўкай новых паэтычных форм і жанраў?
1. Хто з пісьменнікаў, творы якіх вы вывучалі, звяртаўся да асэнсавання палескай тэмы?
2. Якія гістарычныя этапы жыцця палешукоў адлюстраваны ў аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы» і І. Мележа «Людзі на балоце»?
Акрэсліце праблематыку вядомай вам п’есы А. Дударава «Вечар». Растлумачце сэнс назвы твора.
З якім творам М. Башлакова вы пазнаёміліся ў VIII класе? Ахарактарызуйце яго ідэйна-тэматычны змест.
- СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА. АГЛЯД
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА. АГЛЯД
Узгадайце найбольш важныя гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія тры дзесяцігоддзі. Якія пісьменнікі працавалі ў літаратуры ў гэты перыяд? Назавіце іх творы.