§ 26-1. РОЛЯ БЕЛАРУСІ Ў ВЫРАШЭННІ ГЕАПАЛІТЫЧНЫХ ПРАБЛЕМ
Падвядзём вынікі. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь варта лічыць … . Шматвектарнасць знешняй палітыкі і знешнеэканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь тлумачыцца … . Беларусь прымае актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні глабальных і лакальных палітычных канфліктаў. Прыкладам гэтаму могуць служыць … .
Праверым свае веды. 1. Якая роля Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне? 2. Якія асноўныя шляхі вырашэння рэгіянальных канфліктаў прапануе Рэспубліка Беларусь?
Ад простага да складанага. 1. Як вы разумееце выраз «Адным з напрамкаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне пояса добрасуседства»? 2. Чаму Беларусь называюць донарам рэгіянальнай бяспекі?
Ад тэорыі да практыкі. Уявіце, што вас уключылі ў склад экспертаў па праектнай дзейнасці Прадстаўніцтва Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). Выкарыстоўваючы рэсурсы Інтэрнэта, падрыхтуйце паведамленне аб асноўных напрамках дзейнасці ЮНФПА ў нашай краіне.