Тематический план
- Агульнае
- УВОДЗIНЫ
УВОДЗIНЫ
- Успамінаем. Што вывучае геаграфія? Якое значэнне мае сацыяльна-эканамічная геаграфія? Для чаго чалавеку патрэбны геаграфічныя веды?Вывучаем, каб ведаць. Як вызначыць, што праблема чалавецтва з’яўляецца глабальнай? Чаму ўзнікаюць глабальныя праблемы чалавецтва? Як геаграфічныя веды могуць быць выкарыстаны для вырашэння глабальных праблем чалавецтва?
- РАЗДЗЕЛ I. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГЕАГРАФІЧНАЙ АБАЛОНКІ
- ТЭМА 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІТАСФЕРЫ
ТЭМА 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІТАСФЕРЫ
- Успамінаем. Што галоўнае ў тэорыі літасферных пліт? Чым адрозніваюцца платформы ад складкаватых паясоў? Як утвараюцца горныя пароды і мінералы?Вывучаем, каб ведаць. Чаму неабходна ведаць сучасныя тэндэнцыі развіцця літасферы? У чым выяўляецца ўплыў тэктанічных працэсаў на чалавека? Якое практычнае значэнне маюць веды пра горныя пароды і мінералы?
- Успамінаем. Як уплываюць на рэльеф унутраныя і знешнія сілы Зямлі? Што такое планетарныя формы рэльефу? Якія бываюць віды выветрывання? Як выветрыванне ўздзейнічае на горныя пароды?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць пра заканамернасці фарміравання сучаснага рэльефу? Якое практычнае значэнне маюць веды пра асаблівасці эпох гораўтварэння?
- Успамінаем. Якімі асноўнымі ўласцівасцямі валодае геаграфічная абалонка? Што ўяўляе з сябе літасфера? Якую будову мае зямная кара?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў літасферы? Як літасфера ўплывае на іншыя геасферы? Якое значэнне літасферы ў жыцці чалавека?
- Успамінаем. Якія тыпы тэктанічных рухаў вы ведаеце? Назавіце прычыны землетрасенняў і вулканізму. Якія прыродныя працэсы змяняюць рэльеф Зямлі?Вывучаем, каб ведаць. Чаму неабходна ведаць прыродныя заканамернасці змены геаэкалагічных функцый літасферы? Якія сацыяльна-эканамічныя наступствы выклікаюць землетрасенні і вывяржэнні вулканаў? Як уплываюць эразійныя працэсы на жыццё людзей?
Парушэнне геаэкалагічных функцый літасферы аказвае прамы або апасродкаваны ўплыў на камфортнасць існавання расліннага, жывёльнага свету і чалавечага грамадства. У экстрэмальных выпадках можа прыводзіць да іх гібелі (вымірання).
- Успамінаем. Для чаго чалавек выкарыстоўвае прыродныя рэсурсы літасферы? Якія горныя пароды належаць да карысных выкапняў? Што такое мінеральна-сыравінныя рэсурсы?Вывучаем, каб ведаць. Чаму неабходна ведаць пра ўплыў чалавека на літасферу? Якія экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы выклікае нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў літасферы? Як можна зменшыць негатыўны ўплыў чалавека на літасферу?
Уплыў дзейнасці чалавека на літасферу прыводзіць да спусташэння прыродных рэсурсаў, актывізацыі небяспечных геалагічных працэсаў і забруджвання месцаў пражывання біёты. Наступствам такіх парушэнняў з’яўляецца зніжэнне камфортнасці існавання біёты, міграцыя асобных відаў, захворвальнасць і выміранне.
- ТЭМА 2. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АТМАСФЕРЫ
ТЭМА 2. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АТМАСФЕРЫ
- Успамінаем. Якая сіла трымае атмасферу Зямлі? Як змяняецца тэмпература паветра ў трапасферы? Якія вятры ўтвараюць агульную цыркуляцыю атмасферы?Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць, як утварылася атмасфера? Як узаемазвязаны кліматычныя працэсы паміж сабой? Як змяняюцца кліматаўтваральныя працэсы ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека?
- Успамінаем. Ад чаго залежыць клімат пэўнай тэрыторыі? Як змяняюцца ўласцівасці атмасферы з вышынёй? Што такое метэаралагічныя назіранні?Вывучаем, каб ведаць. Якое практычнае значэнне маюць веды пра ўзаемадзеянне асноўных кампанентаў кліматычнай сістэмы Зямлі? Як геаграфічныя фактары ўплываюць на змяненне клімату? Чаму сучасныя мадэлі агульнай цыркуляцыі атмасферы не дазваляюць дакладна прадказаць змяненні глабальнага клімату?
- Успамінаем. Што ўяўляе з сябе атмасфера? Якую будову мае атмасфера? Назавіце асноўныя метэаралагічныя элементы.Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў атмасферы? Як атмасфера ўплывае на іншыя геасферы? Як надвор’е і клімат уплываюць на гаспадарчую дзейнасць чалавека?
- Успамінаем. Чым клімат адрозніваецца ад надвор’я? Якія асноўныя газы ўваходзяць у склад атмасфернага паветра? Як уплывае тэмпература на ўтрыманне ў паветры вадзяной пары?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, як уплывае чалавек на клімат і надвор’е? Навошта вывучаць уздзеянне забруджвання паветра на чалавека? Чаму колькасць рэчываў, якія забруджваюць атмасферу, пастаянна павялічваецца?
- Успамінаем. Як адбываецца награванне паветра? Як утвараюцца атмасферныя ападкі? Якая роля газаў у атмасферы?Вывучаем, каб ведаць. Якое значэнне мае парніковы эфект для чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці? Чаму важна захаваць азонавы слой у атмасферы Зямлі? Да якіх наступстваў можа прывесці лакальнае забруджванне паветра?
- Успамінаем. Назавіце асноўныя кліматаўтваральныя працэсы. Якія геаграфічныя фактары ўплываюць на клімат? Якое значэнне Сусветнага акіяна для фарміравання надвор’я і клімату?Вывучаем, каб ведаць. Чаму праблеме змянення клімату на Зямлі надаецца вялікая ўвага? Як змяняўся клімат на Зямлі да і пасля з’яўлення чалавека? Якія глабальныя і рэгіянальныя змяненні клімату могуць адбыцца ў XXI ст.?
- ТЭМА 3. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІДРАСФЕРЫ
ТЭМА 3. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІДРАСФЕРЫ
- Успамінаем. Адкуль з’явілася вада на Зямлі? З чаго складаецца гідрасфера? Якія водныя аб’екты ўключаюць паверхневыя воды сушы?Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць, як утварылася гідрасфера? Дзе сканцэнтраваны асноўныя запасы прэснай вады на Зямлі? Якое значэнне мае кругаварот вады для клімату і жыцця на Зямлі?
- Успамінаем. Што такое Сусветны акіян? Якія прыродныя аб’екты вылучаюць у Сусветным акіяне? Як называўся самы старажытны акіян на Зямлі?Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць структурныя кампаненты Сусветнага акіяна? Як узаемазвязаны морфаметрычныя і гідралагічныя характарыстыкі Сусветнага акіяна? Для чаго трэба вывучаць прыродныя рэсурсы Сусветнага акіяна?
- Успамінаем. Як адбываецца вялікі кругаварот вады? Якія воды адносяцца да паверхневых? Якія воды называюцца падземнымі і як яны ўтвараюцца?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў гідрасферы? Як гідрасфера ўплывае на іншыя геасферы Зямлі? Як водныя рэсурсы і водазабяспечанасць уплываюць на гаспадарчую дзейнасць чалавека?
- Успамінаем. Якія прыродныя фактары вызначаюць нераўнамернасць размеркавання рачнога сцёку на Зямлі? Назавіце асноўныя тыпы жыўлення рэк. Як уплываюць паверхневыя і падземныя воды на фарміраванне рэльефу?Вывучаем, каб ведаць. Як чалавек уплывае на гідрасферу? Навошта трэба ведаць прасторавае размеркаванне вады на сушы? Як рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы гідрасферы?
- Успамінаем. Што такое Сусветны акіян? Як утвараюцца паверхневыя акіянічныя цячэнні? Як змяняецца тэмпература і салёнасць акіянічных вод?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць прыродныя асаблівасці Сусветнага акіяна? Навошта вывучаць уздзеянне чалавека на Сусветны акіян? Як рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы Сусветнага акіяна?
- Успамінаем. Якія прыродныя рэсурсы дае нам Сусветны акіян? Што з’яўляецца асноўнай крыніцай забруджвання вод Сусветнага акіяна? Якія сучасныя віды гаспадарчай дзейнасці чалавека, звязаныя з Сусветным акіянам, з’явіліся ў другой палове XX — пачатку XXI стст.?Вывучаем, каб ведаць. Для чаго неабходна ацэнка прыродных рэсурсаў Сусветнага акіяна? Як антрапагенная дзейнасць уплывае на геаэкалагічны стан мораў? Чаму марскія ўзбярэжжы маюць вялікае значэнне для чалавецтва?
- ТЭМА 4. ГЕАЭКАЛАГIЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ БІЯСФЕРЫ
ТЭМА 4. ГЕАЭКАЛАГIЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ БІЯСФЕРЫ
- Успамінаем. 1. Што такое біясфера і якія ўмовы існавання жывых арганізмаў? Чаму большасць жывых арганізмаў жыве на мяжы зямных абалонак? 2. На якія царствы падзяляюцца жывыя арганізмы?Вывучаем, каб ведаць. У якім кірунку адбываецца эвалюцыя біясферы? Як асяроддзе пражывання ўплывае на жывыя арганізмы? Чаму на Зямлі вялікая разнастайнасць жывых арганізмаў?
- Успамінаем. Якія межы біясферы? Якая роля жывых арганізмаў у вялікім кругавароце рэчываў? Назавіце асноўныя асаблівасці распаўсюджвання жывых арганізмаў у біясферы.Вывучаем, каб ведаць. Як біясфера ўзаемадзейнічае з іншымі геасферамі? Якое ўздзеянне на біясферу аказвае чалавек? Як уплывае біёта на гаспадарчую дзейнасць чалавека?
- Успамінаем. Як утвараецца глеба? Якія фактары вызначаюць склад і будову глеб? Як і чаму змяняюцца глебы ў залежнасці ад геаграфічнай шыраты?Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць асаблівасці працэсаў утварэння глеб? Як глебы ўплываюць на прыродную разнастайнасць Зямлі? Як адбываецца фарміраванне глебавага покрыва Зямлі?
- Успамінаем. Якое значэнне маюць глебы для чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці? Ад чаго залежыць натуральная ўрадлівасць глеб? Што такое зямельныя рэсурсы?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць сучасны стан зямельных і глебавых рэсурсаў Зямлі? Як глебы ўзаемадзейнічаюць з геасферамі Зямлі? Ці можна пазбегнуць дэградацыі зямель і глеб?
- Успамінаем. Што такое апустыньванне і абязлесенне? Для якіх прыродных зон і чаму характэрна апустыньванне? Для якіх прыродных зон і чаму характэрна абязлесенне?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць прычыны і заканамернасці развіцця працэсаў апустыньвання і абязлесення на Зямлі? Як замарудзіць развіццё працэсаў апустыньвання і абязлесення? Як уплываюць працэсы апустыньвання і абязлесення на гаспадарчую дзейнасць чалавека?
- Успамінаем. Што ўяўляе з сябе жывая прырода? Пералічыце прыкметы, характэрныя для жывых арганізмаў. Якія кампаненты ўтвараюць прыродныя комплексы? Для чаго ствараюць асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў біясферы? Якая роля раслін і жывёл у біясферы? Як захаваць прыродную разнастайнасць Зямлі?
- РАЗДЗЕЛ II. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫЯ ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
- ТЭМА 5. ДЭМАГРАФІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
ТЭМА 5. ДЭМАГРАФІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
- Успамінаем. Што такое дэмаграфія? Што такое дэмаграфічная сітуацыя? Што такое ўзнаўленне насельніцтва? Якія тыпы ўзнаўлення насельніцтва вам вядомыя?Вывучаем, каб ведаць. Чаму ў розных рэгіёнах свету дэмаграфічныя праблемы праяўляюцца па-рознаму? Чаму насельніцтва размешчана на планеце нераўнамерна? Якія наступствы перанасялення на Зямлі?
- Успамінаем. Якія фактары ўплываюць на рост і скарачэнне колькасці насельніцтва? Назавіце фактары, што вызначаюць дынаміку колькасці насельніцтва ў развітых краінах і краінах, якія развіваюцца.Вывучаем, каб ведаць. Чаму ў цяперашні час неабходна аналізаваць дынаміку дэмаграфічных працэсаў? Якія праблемы ўзнікаюць у сувязі з ростам колькасці насельніцтва краін? Якія праблемы выклікае скарачэнне колькасці насельніцтва краін?
- Успамінаем. З курса грамадазнаўства ўспомніце, што такое шлюб і сям’я. Якія сем’і з’яўляюцца шматдзетнымі? Якія мадэлі сем’яў характэрны для развітых краін і краін, якія развіваюцца?Вывучаем, каб ведаць. У чым праблема сямейна-шлюбных адносін у XXI ст.? У чым заключаюцца асаблівасці сямейна-шлюбных адносін у развітых краінах і краінах, якія развіваюцца? Што такое «сямейная палітыка»?
- Успамінаем. Якія існуюць тыпы ўзроставай структуры насельніцтва? У якіх краінах доля маладых узростаў найбольшая? Што такое дэмаграфічнае старэнне насельніцтва?Вывучаем, каб ведаць. Чаму штогод павялічваецца колькасць насельніцтва пажылога ўзросту? Да якіх эканамічных наступстваў прыводзіць павелічэнне колькасці пажылога насельніцтва? Чаму эканамістам і дэмографам неабходна працаваць разам над вырашэннем праблемы старэння насельніцтва?
- Успамінаем. Што такое міграцыя? Чаму адбываюцца міграцыі насельніцтва? Якія фактары міграцыі вам вядомыя?Вывучаем, каб ведаць. Як уплывае міграцыя на дэмаграфічную сітуацыю ў свеце? Якія праблемы ўзнікаюць у краін, што прымаюць мігрантаў? Спецыялісты якіх сфер дзейнасці вырашаюць праблемы міжнароднай міграцыі?
- ТЭМА 5.1. ПРАБЛЕМА ЎРБАНІЗАЦЫІ
ТЭМА 5.1. ПРАБЛЕМА ЎРБАНІЗАЦЫІ
- Успамінаем. Што такое ўрбанізацыя? Што такое агламерацыя? Якія мегаполісы вы ведаеце?Вывучаем, каб ведаць. Што ўплывае на рост гарадоў і павелічэнне колькасці гарадскога насельніцтва? Якімі тэмпамі ідзе ўрбанізацыя ў свеце? Якія праблемы выклікае рост гарадоў?
- Успамінаем. Чаму адбываецца рост колькасці гарадоў? Што такое мегасіці? Якая геаграфія глабальных гарадоў?Вывучаем, каб ведаць. Чаму адбываецца рост буйных гарадоў? Чаму насельніцтва імкнецца пераехаць у горад? Якія наступствы росту гарадоў?
- Успамінаем. Якія асноўныя формы рассялення насельніцтва існуюць? Што такое ІЧР? Як горад уплывае на навакольнае асяроддзе?Вывучаем, каб ведаць. Чаму, пераехаўшы жыць у горад, людзі сутыкаюцца з пэўнымі праблемамі? Як класіфікуюцца гарады па якасці жыцця? Сферай дзейнасці якіх спецыялістаў з’яўляецца вырашэнне праблем насельніцтва ў гарадах?
- Успамінаем. Якія экалагічныя праблемы характэрныя для гарадоў? Што такое смог? Чаму буйныя гарады знаходзяцца ў коле сметнікаў?Вывучаем, каб ведаць. Як прадухіліць забруджванне паветра ў гарадах? Якія прадпрыемствы наносяць найбольшую шкоду атмасферы? Якія службы ажыццяўляюць кантроль за станам навакольнага асяроддзя ў горадзе? Чаму ўрбанізацыя і экалогія знаходзяцца ў супрацьстаянні?
- Успамінаем. Чаму для гарадоў актуальныя экалагічныя праблемы? Што такое кіслотныя дажджы? Якія негатыўныя наступствы сваёй дзейнасці адчувае грамадства?Вывучаем, каб ведаць. Якія прыродныя рызыкі найбольш небяспечныя для чалавека? Для якіх рэгіёнаў на планеце найбольш характэрныя прыродныя рызыкі? Як прадухіліць праяўленне прыродных рызык? Як пераадолець наступствы прыродных катаклізмаў?
- Успамінаем. Ці існуе адзінае азначэнне паняцця «горад»? Якая частка насельніцтва свету жыве ў гарадах? У якіх тыпах краін і рэгіёнаў адзначаецца найбольшы рост агламерацый?Вывучаем, каб ведаць. Чаму праблему росту гарадоў неабходна вырашаць на міжнародным узроўні? Чаму ААН выступае каардынатарам па вырашэнні праблемы гарадоў?
- ТЭМА 6. ХАРЧОВАЯ ПРАБЛЕМА
ТЭМА 6. ХАРЧОВАЯ ПРАБЛЕМА
- Успамінаем. Ад якой сферы сусветнай гаспадаркі залежыць колькасць прадуктаў харчавання, якія паступаюць на сусветны рынак? Якая доля сельскай гаспадаркі ў структуры ВУП развітых краін і краін, якія развіваюцца? Што такое монакультурная сельская гаспадарка?Вывучаем, каб ведаць. Якія наступствы можа выклікаць абвастрэнне харчовай праблемы? Якія рэгіёны свету найбольш востра адчуваюць праблему голаду? Як прадухіліць харчовую праблему?
- Успамінаем. Якая структура сельскай гаспадаркі? Якія фактары ўплываюць на развіццё сельскай гаспадаркі?Вывучаем, каб ведаць. Як звязаны паміж сабой сельская гаспадарка і рост колькасці насельніцтва планеты? Якія змяненні адбываюцца ў сельскай гаспадарцы? Як сельская гаспадарка залежыць ад прыродных умоў?
- Успамінаем. Што такое монакультурная гаспадарка? Якія фактары ўплываюць на зніжэнне запасаў прадуктаў харчавання ў краіне? Як сельская гаспадарка звязана з генетыкай?Вывучаем, каб ведаць. Чаму страта прадуктаў харчавання з’яўляецца адной з прычын, якія вядуць да голаду? Як клімат паўплываў на змяненне сельскай гаспадаркі? Якія змены павінны адбыцца ў структуры сельскай гаспадаркі, каб забяспечыць насельніцтва планеты харчаваннем? Намаганні навукоўцаў якіх галін павінны быць аб’яднаныя для вырашэння праблемы развіцця сельскай гаспадаркі?
- Успамінаем. Якія функцыі выконвае сельская гаспадарка ў свеце? Якія фактары ўплываюць на развіццё і размяшчэнне сельскай гаспадаркі? Якія краіны выступаюць вядучымі экспарцёрамі прадукцыі сельскай гаспадаркі ў свеце?Вывучаем, каб ведаць. Што такое харчовая бяспека? Як забяспечыць насельніцтва краін харчаваннем? Як «зялёная рэвалюцыя» дазволіць вырашыць харчовую праблему?
- Успамінаем. Якія падгаліны ўваходзяць у склад сельскай гаспадаркі? Якая заканамернасць развіцця геаграфічнай абалонкі ўплывае на развіццё сельскай гаспадаркі? Як адрозніваецца доля насельніцтва, занятага ў сельскай гаспадарцы развітых краін і краін, якія развіваюцца?Вывучаем, каб ведаць. Чаму ўзнікла харчовая праблема? Што перашкаджае вырашэнню харчовай праблемы? Як у далейшым будуць развівацца сельская гаспадарка і сцэнарый вырашэння харчовай праблемы?
- ТЭМА 7. ПРАБЛЕМА ВЫЧАРПАННЯ МІНЕРАЛЬНА-СЫРАВІННЫХ РЭСУРСАЎ СВЕТУ
ТЭМА 7. ПРАБЛЕМА ВЫЧАРПАННЯ МІНЕРАЛЬНА-СЫРАВІННЫХ РЭСУРСАЎ СВЕТУ
- Успамінаем. Якія дзяржавы свету валодаюць найбольшымі запасамі мінеральна-сыравінных рэсурсаў? Якая ўзаемасувязь існуе паміж узроўнем эканамічнага развіцця і запасамі мінеральна-сыравінных рэсурсаў? Якія праблемы, звязаныя з мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі, існуюць у цяперашні час?Вывучаем, каб ведаць. Для чаго неабходны мінеральна-сыравінныя рэсурсы? Якія мінеральна-сыравінныя рэсурсы знаходзяцца на мяжы вычарпання сваіх запасаў? У чым заключаюцца асаблівасці развіцця горназдабываючай прамысловасці свету?
- Успамінаем. Што такое мінеральныя рэсурсы? На якія групы дзеляцца мінеральныя рэсурсы? Якія краіны валодаюць найбольшымі запасамі мінеральных рэсурсаў? Якая доля здабыўной прамысловасці ў сусветнай вытворчасці?Вывучаем, каб ведаць. Чаму патрэба чалавецтва ў мінеральных рэсурсах узрастае з кожным годам? Як мінеральна-сыравінныя рэсурсы ўплываюць на ўзаемаадносіны паміж краінамі?
- Успамінаем. Якія асноўныя морфаметрычныя характарыстыкі Сусветнага акіяна? Якія асноўныя гідралагічныя характарыстыкі Сусветнага акіяна? Якімі прыроднымі рэсурсамі валодае Сусветны акіян?Вывучаем, каб ведаць. Якое значэнне мінеральных рэсурсаў Сусветнага акіяна для чалавецтва? Якія катэгорыі мінеральных рэсурсаў Сусветнага акіяна вылучаюць? Якія акіяны валодаюць найбольшымі запасамі мінеральных рэсурсаў?
- Успамінаем. Якія віды мінеральных рэсурсаў вычарпальныя і неаднаўляльныя? Што такое альтэрнатыўныя крыніцы энергіі? Як за апошнія паўстагоддзя змяніліся аб’ёмы здабычы мінеральных рэсурсаў?Вывучаем, каб ведаць. Ці будзе ў бліжэйшы час істотна павялічаны аб’ём здабычы асноўных карысных выкапняў? Якім чынам можна паменшыць аб’ём спажывання мінеральных рэсурсаў у межах адной краіны? Чаму ўсім краінам свету неабходна вырашаць праблему вычарпання мінеральна-сыравінных рэсурсаў разам?
- ТЭМА 8. ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ ПРАБЛЕМА
ТЭМА 8. ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ ПРАБЛЕМА
- Успамінаем. Якія рэсурсы свету адносяцца да вычарпальных? Якія дзяржавы валодаюць найбольшымі запасамі нафты? Чаму энергетычныя рэсурсы з’яўляюцца прычынай палітычных канфліктаў?Вывучаем, каб ведаць. Чаму ўзнікаюць энергетычныя крызісы? Якія наступствы энергетычных крызісаў бываюць? У чым небяспека крызісу энергетычнай бяспекі?
- Успамінаем. Якія рэсурсы свету адносяцца да энергетычных? Чаму энергетыка з’яўляецца базавай галіной прамысловасці? Якія экалагічныя праблемы ўзнікаюць у сувязі з развіццём энергетыкі?Вывучаем, каб ведаць. Як па аб’ёмах спажывання электрычнай энергіі можна вызначыць узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краін? Энергетыка — рухавік тэхнічнага прагрэсу. Ці так гэта? Які прагноз спажывання энергетычных рэсурсаў у развітых краінах і краінах, якія развіваюцца?
- Успамінаем. Як змянялася роля энергетычных рэсурсаў з развіццём чалавечага грамадства? Якія энергетычныя рэсурсы найбольш запатрабаваныя ў цяперашні час? Якія альтэрнатыўныя крыніцы энергіі існуюць?Вывучаем, каб ведаць. Якія прычыны ўзнікнення энергетычнай праблемы? Як рацыянальна выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы? Ці зможа чалавецтва цалкам адмовіцца ад энергетычных рэсурсаў і замяніць іх альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі?
- ТЭМА 9. ГЕАПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
ТЭМА 9. ГЕАПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
- Успамінаем. Што такое геапалітыка? Хто з’яўляецца заснавальнікам палітычнай геаграфіі? Якія пытанні складаюць сферу інтарэсаў палітычнай геаграфіі і геапалітыкі?Вывучаем, каб ведаць. Якія прычыны ўзнікнення геапалітычных праблем? Як краіны свету павінны аб’яднацца ў вырашэнні геапалітычных праблем?
- Успамінаем. Што такое тэрарызм? Калі ўзнікла праблема міжнароднага тэрарызму? Якія міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі з’яўляюцца найбольш небяспечнымі для сучаснага чалавецтва?Вывучаем, каб ведаць. Чаму тэрарызм лічаць галоўнай пагрозай ХХІ ст.? Чаму тэрарызм праяўляецца ў розных формах? Як сусветнай супольнасці супрацьстаяць тэрарызму?
- Успамінаем. Што такое рабства? Калі з’явіўся гандаль людзьмі? Прывядзіце прыклады, якія пацвярджаюць шматвяковую гісторыю існавання гэтай праблемы.Вывучаем, каб ведаць. Чаму праблема гандлю людзьмі актуальная і ў цяперашні час? Як супрацьстаяць гэтай з’яве ў свеце? Аб’яднанне намаганняў якіх арганізацый неабходна для вырашэння дадзенай праблемы?
- Успамінаем. Якія могуць быць наступствы выкарыстання ядзернай зброі для ўсяго жывога на планеце? Якія японскія гарады пацярпелі ад атамнай бамбардзіроўкі ў 1945 г.? Чаму неабходна скарачаць ваенныя выдаткі і ўзбраенне ў свеце?Вывучаем, каб ведаць. Якія прычыны ўзнікнення войнаў? Якія віды зброі, на ваш погляд, найбольш небяспечныя для чалавецтва? Чаму ў выніку ваенных дзеянняў пакутуюць мірныя людзі?
- Успамінаем. Якія асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь? З якімі дзяржавамі па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця гранічыць наша дзяржава? Якія краіны з’яўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі?Вывучаем, каб ведаць. Як геапалітычнае становішча Беларусі ўплывае на яе эканамічнае развіццё? З якімі міжнароднымі арганізацыямі супрацоўнічае Рэспубліка Беларусь?
- Успамінаем. Калі была заснаваная ААН? Колькі дзяржаў сёння з’яўляюцца членамі ААН? Чаму неабходна скарачаць ваенныя выдаткі і ўзбраенне ў свеце?Вывучаем, каб ведаць. Якая роля ААН у вырашэнні міжнародных праблем? У чым заключаецца значэнне Дэкларацыі тысячагоддзя?
- ТЭМА 10. РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ І ЎСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ ЧАЛАВЕЦТВА
ТЭМА 10. РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ І ЎСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ ЧАЛАВЕЦТВА
- Успамінаем. Што разумеецца пад геаграфічнай абалонкай? Якімі ўласцівасцямі валодае геаграфічная абалонка? Што такое геаграфічная занальнасць?Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы? Як ажыццяўляецца ўзаемадзеянне геасфер у геаграфічнай абалонцы? Якія фактары вызначаюць геаграфічную занальнасць?
- Успамінаем. Што такое прыродныя рэсурсы? Што разумеецца пад аховай навакольнага асяроддзя? Для чаго ствараюцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі?Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць гісторыю ўзаемадзеяння чалавека і прыроды? Як рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы? Якія прынцыпы, законы і правілы трэба выконваць у галіне аховы навакольнага асяроддзя?
- Успамінаем. Што такое якасць навакольнага асяроддзя? Як чалавек і яго гаспадарчая дзейнасць змяняюць прыроду Зямлі? Якія прыродныя працэсы вызначаюць стан навакольнага асяроддзя?Вывучаем, каб ведаць. Для чаго патрэбна аб’ектыўная ацэнка стану навакольнага асяроддзя? Навошта патрэбныя сцэнарныя прагнозы будучага стану навакольнага асяроддзя? Якое значэнне для развіцця чалавецтва мае мадэляванне яго развіцця?
- Успамінаем. Якія глабальныя праблемы ў большай ступені абумоўлены прыроднымі працэсамі? Якія глабальныя праблемы з’явіліся ў сувязі з інтэнсіўным уздзеяннем чалавека на прыроднае асяроддзе? Як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на развіццё чалавецтва?Вывучаем, каб ведаць. Чаму вырашэнне глабальных праблем з’яўляецца актуальнай задачай для ўсяго чалавецтва? Як чалавек ставіцца да глабальных праблем? Як можна вырашыць глабальныя праблемы чалавецтва?
- Успамінаем. Якое значэнне для развіцця чалавецтва мае геаграфічная абалонка? Якую ролю ў развіцці цывілізацыі іграе сусветная гаспадарка? Як дэмаграфічная сітуацыя ўплывае на ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краін?Вывучаем, каб ведаць. У чым заключаецца сутнасць стратэгіі ўстойлівага развіцця? Для чаго чалавецтву патрэбна стратэгія ўстойлівага развіцця? Якая роля належыць геаграфіі ў распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця?
- ЗАКЛЮЧЭННЕ
- КАРОТКІ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ І ПАНЯЦЦЯЎ