§ 8. ТЭОРЫЯ ДЭМАГРАФІЧНАГА ПЕРАХОДУ
Прагноз колькасці насельніцтва свету. Па прагнозах ААН, колькасць насельніцтва свету будзе паступова павялічвацца і да 2020 г. дасягне 7,8 млрд чалавек, а да 2050 г. — 9,7 млрд чалавек. Сярод развітых рэгіёнаў Еўропа будзе характарызавацца скарачэннем колькасці насельніцтва да 2050 г. да 716 млн чал., у той час як у Паўночнай Амерыцы прагназуецца далейшы рост да 434 млн чалавек. Ва ўсіх рэгіёнах, якія развіваюцца, прагназуецца рост колькасці насельніцтва да 2050 г.
Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Далейшы рост колькасці насельніцтва свету будзе адбывацца пры запавольванні штогадовых тэмпаў, якія ў параўнанні з 2010 г. паменшацца больш чым на 30 %. Найбуйнейшымі краінамі па колькасці насельніцтва прагназуюцца Індыя (1659 млн чал.), Кітай (1364), Нігерыя (410), ЗША (389), Інданезія (321 млн чал.). |
Падвядзём вынікі. Тэорыя дэмаграфічнага пераходу распрацавана ... у 1945 г. Тэорыя звязвае асаблівасці дэмаграфічнай сітуацыі з эканамічным ростам. У ім вылучаюць ... стадыі дэмаграфічнага развіцця, якія краіны і рэгіёны праходзяць у розны час. Першы дэмаграфічны пераход праявіўся ў ..., Другі ... — у арганізацыі жыцця сям’і і яе форм, Трэці пераход разглядае ў якасці асноўнага фактару змены колькасці насельніцтва ... . |
Праверым свае веды. 1. У чым заключаецца тэорыя дэмаграфічнага пераходу? 2. Ахарактарызуйце чатыры стадыі дэмаграфічнага пераходу. 3. Як зменіцца колькасць насельніцтва па рэгіёнах свету да 2050 г.? |
Ад простага да складанага. 1. Ці маюць развітыя краіны свету прамыя адносіны да глабальнай дэмаграфічнай праблемы? Чаму адны краіны могуць вырашыць дэмаграфічную праблему, а іншыя — не? 2. Прывядзіце станоўчыя і адмоўныя прыклады вырашэння дэмаграфічнай праблемы. Сёння дэмографы звязваюць Трэці дэмаграфічны пераход з іміграцыяй ў краінах з нізкай нараджальнасцю, перш за ўсё еўрапейскіх. Чаму іміграцыя стала асноўнай прычынай Трэцяга дэмаграфічнага пераходу? Да якіх наступстваў гэта можа прывесці? |
Ад тэорыі да практыкі. Выканайце практычную работу «Складанне дэмаграфічнага профілю развітых дзяржаў і дзяржаў, якія развіваюцца» (на прыкладзе дзвюх дзяржаў на выбар), па тыпавым плане (гл. дадатак 1). |