§ 17-2. УРБАНІЗАЦЫЯ І ГЛАБАЛЬНАЯ ПРАБЛЕМА РОСТУ БУЙНЫХ ГАРАДОЎ
Праблемы росту буйных гарадоў свету. Праблемы росту буйных гарадоў свету звязаны з дэмаграфічным і эканоміка-геаграфічным наступствамі гэтага працэсу. Асноўным дэмаграфічным наступствам выступае рэзкі рост колькасці насельніцтва з павелічэннем штогадовых тэмпаў у краінах, якія развіваюцца, пры скарачэнні аналагічных паказчыкаў у развітых краінах. Асноўным эканоміка-геаграфічным наступствам выступае канцэнтрацыя вялікай колькасці насельніцтва ў буйных гарадах у краінах з нізкім узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця (мал. 116-21, 116-22).
Таму ўвесь шырокі спектр сучасных праблем росту буйных гарадоў будзе звязаны з іх нізкім узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця і будзе характэрны пераважна для краін, якія развіваюцца (мал. 116-23).
У эканамічна развітых краінах гэтыя праблемы таксама праяўляюцца, аднак маюць іншыя перадумовы (мал. 116-24). Напрыклад, адной з перадумоў з’яўляецца скарачэнне колькасці насельніцтва і дэмаграфічнае старэнне ў развітых краінах. Гэта прывяло да запаўнення цэнтраў буйных гарадоў мігрантамі з краін, якія развіваюцца. У выніку адбываецца рост злачыннасці, канфліктаў на рознай глебе, сацыяльнай нестабільнасці і многае іншае.
Паразважаем. Чаму ў многіх буйных гарадах еўрапейскіх дзяржаў з высокім узроўнем развіцця турыстаў папярэджваюць пра кішэннікаў і іншых парушальнікаў закона?