ад аўтараў
Паважаныя вучні!
Вы прыступаеце да вывучэння апошняга раздзела школьнага курсу геаграфіі — «Глабальныя праблемы чалавецтва». У гэтым раздзеле разглядаюцца геаграфічныя аспекты глабальных праблем чалавецтва і магчымыя шляхі іх пераадолення.
Першы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны вывучэнню сучасных геаэкалагічных праблем геаграфічнай абалонкі. У другім раздзеле раскрываюцца найбольш актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы чалавецтва. Акрамя таго, разглядаецца значэнне рацыянальнага прыродакарыстання і канцэпцыі ўстойлівага развіцця для вырашэння глабальных праблем чалавецтва.
Каб вам было больш лёгка і цікава засвойваць няпросты матэрыял, у кожным параграфе вучэбнага дапаможніка на старонцы злева вы ўбачыце дзве групы маркераў: маркеры-памочнікі і маркеры-кантралёры.
На пачатку параграфа вам прапануюцца два маркеры. Рубрыка з маркерам «Успамінаем» паможа ўзнавіць веды, неабходныя для далейшага вывучэння матэрыялу. Рубрыка з маркерам
«Вывучаем, каб ведаць» змяшчае пытанні, якія раскрываюць практычную значнасць матэрыялу або накіраваны на рашэнне праблем развіцця грамадства і свету.
У тэксце параграфа вы таксама ўбачыце некалькі розных рубрык з маркерамі. Новыя тэрміны і паняцці вы заўважыце па маркеры «Геаграфічны слоўнік», яны вылучаны паўтлустым шрыфтам. Рубрыка з маркерам
«У свеце ўсё ўзаемазвязана» накіравана на ўстанаўленне сувязей паміж вучэбнымі прадметамі, часткамі геаграфіі, а таксама на выкарыстанне ведаў з навуковых галін, не звязаных з геаграфіяй. Пад маркерам
«Паразважаем» прадстаўлены заданні, накіраваныя на актывізацыю вашай пазнавальнай дзейнасці і ўстанаўленне прычынна-выніковых сувязей. Яны прадугледжваюць уважлівае вывучэнне тэксту і адлюстроўваюць вашу чытацкую пісьменнасць. Напэўна, сярод вас ёсць тыя, хто найбольш захоплены геаграфіяй. Для вас мы падрыхтавалі рубрыку «Клуб географаў-знаўцаў» з маркерам
, дзе вы знойдзеце дадатковую інфармацыю пазнавальнага і інфармацыйна-пошукавага характару. Якая геаграфія без карты? Яна заўсёды побач з маркерам
«Папрацуем з атласам». Вывучаючы глабальныя праблемы чалавецтва, важна ведаць, якую пазіцыю займае наша краіна. З гэтай мэтай у параграфе вы ўбачыце маркер
«Свет і Беларусь». Праграмная геаграфічная наменклатура вылучана ў тэксце паўтлустым чырвоным колерам. У канцы параграфа ўспомніць самае галоўнае з вывучанага матэрыялу дапаможа рубрыка з маркерам
«Падвядзём вынікі». За ім размешчаны некалькі рубрык-кантралёраў з маркерамі заданняў рознага ўзроўню для самакантролю і праверкі ведаў і ўменняў —
«Праверым свае веды»,
«Ад простага да складанага»,
«Ад тэорыі да практыкі». У рубрыку, пазначаную маркерам
«Web-рэсурсы», уключаны спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы ў якасці дадатковага матэрыялу па вывучанай тэме (у тым ліку і на замежнай мове). Новыя тэрміны і паняцці, акрэсленыя вучэбнай праграмай, уключаны ў слоўнік у канцы вучэбнага дапаможніка.
Адсылка да павышанага ўзроўню — П1,
§1-1.
Матэрыял для павышанага ўзроўню размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://profil.adu.by).
Для больш якаснай падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў, набыцця новых геаграфічных ведаў трэба звяртацца да электронных рэсурсаў, літаратурных крыніц, даведнікаў і картаграфічных матэрыялаў.