Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Browse the glossary using this index

Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL

Page: (Previous)   1  2  3  4  5  6  7  (Next)
  ALL

А

Асана́нс

Асана́нс (ад фр. assonance — ‘сугучнасць’) — паўторы аднолькавых або падобных галосных гукаў, прадвызначаныя пэўнымі выяўленчымі задачамі.


Аўтарская канцэпцыя

Аўтарская канцэпцыя — гэта галоўная ідэя або некалькі аб’яднаных ідэй, якія ўвасабляюцца пісьменнікам у творы.


Ацéслівы

Ацéслівы — сыраваты, кіслы хлеб.


Б

Бе´лы верш

Бе´лы верш — нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш.


В

Верлі´бр

Верлі´бр, або свабо´дны верш (ад фр. vers libre — ‘вольны верш’), — дысметрычны верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў.


Версэ´т

Версэ´т (ад фр. verset) — невялікі твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы.


Во´браз-сі´мвал

Во´браз-сі´мвал — умоўнае, максімальна абагульненае і экспрэсіўнае абазначэнне якой-небудзь з’явы, падзеі, што характарызуецца шматзначнасцю і  васабляе аўтарскую ідэю.


Вяно́к сане́таў

Вяно́к сане́таў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабой паўтарэннем асобных радкоў. Першы або апошні з іх — магістрал — складаецца з першых радкоў папярэдніх або наступных чатырнаццаці санетаў. Кожны з іх пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні санет. Вянок санетаў — адна з найбольш складаных і рэдкіх архітэктанічных структур.


Г

Гераічнае

Гераічнае (ад грэч. heros — герой) — катэгорыя эстэтыкі, якая раскрывае каштоўнасны сэнс выбітнога па сваім грамадскім значэнні дзеяння, што патрабуе ад чалавека або калектыву людзей (сацыяльнай групы, класа, народа) вышэйшага напружання, духоўных і фізічных сіл, мужнасці і самаадданасці.


Гераічнае і трагічнае ў літаратуры

Гераічнае і трагічнае ў літаратуры — эстэтычныя катэгорыі, звязаныя з паняццем пафасу (ад грэч. раthоs — ‘пачуццё’) і адпаведным яму модусам мастацкасці (прадугледжвае ўнутрана адзіную сістэму каштоўнасцей і адпаведную ёй паэтыку).



Page: (Previous)   1  2  3  4  5  6  7  (Next)
  ALL