§ 12-1. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – першай палове XVII ст.

3. Смаленская вайна

Міхаіл Раманаў не губляў надзеі адваяваць страчаныя тэрыторыі. Скарыстаўшыся момантам, калі пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы ў Рэчы Паспалітай не было караля, ён у 1632 г. накіраваў 40-тысячную армію пад Смаленск. Царскія ратнікі занялі Себеж, Невель, Усвяты і іншыя гарады. Але на дапамогу новаму каралю Уладзіславу IV Вазе прыйшлі крымскія татары і запарожскія казакі. Расійскае войска 15 лютага 1634 г. капітулявала. Вайна 1632—1634 гг. атрымала назву Смаленскай. Яна завяршылася Палянаўскім перамір’ем, якое пацвярджала ўмовы Дэвулінскага перамір’я. Кароль Уладзіслаў IV Ваза за грошы адмовіўся ад тытула рускага цара.