§ 12-1. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – першай палове XVII ст.
1. Успомніце асноўную прычыну Люблінскай уніі.
2. Якую тэрыторыю займала Лівонія?
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст. |
Книга: | § 12-1. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – першай палове XVII ст. |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 10 Апрель 2025, 19:12 |
1. Завяршэнне Лівонскай вайны
Галоўным фактарам пры заключэнні Люблінскай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім стала цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, выкліканае Лівонскай вайной (1558—1583 гг.).
Цар Іван ІV у студзені
Завяршыў Лівонскую вайну кароль Стафан Баторый. У
Лівонская вайна для Рэчы Паспалітай завяршылася Ям-Запольскім перамір’ем (
2. Інтэрвенцыя ў Расію
У пачатку XVII ст. Рэч Паспалітая жадала вярнуць страчаныя раней смаленскія, чарнігаўскія і северскія землі. Кароль Жыгімонт ІІІ Ваза (1587—1632) скарыстаўся цяжкай сітуацыяй у Расіі. Гэты быў так званы «смутны час» — перыяд з 1598 па
У 1601—1603 гг. у Брагіне аб’явіўся збеглы манах Рыгор Атрэп’еў (Ілжэдзмітрый І), якому Жыгімонт ІІІ дазволіў набраць наёмнае войска. Самазванец у канцы
Нягледзячы на гэта, кароль Рэчы Паспалітай аказаў падтрымку новаму самазванцу — Ілжэдзмітрыю ІІ (магчыма, ураджэнцу Магілёўшчыны), які распачаў паход на Расію восенню
Восенню
Грабяжы шляхецкіх і казацкіх атрадаў, шведскіх войскаў выклікалі абурэнне насельніцтва Расіі. Праваслаўная царква звярнулася с заклікам да фарміравання народных апалчэнняў. Адно з іх пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага вызваліла Маскву ў жніўні
3. Смаленская вайна
Міхаіл Раманаў не губляў надзеі адваяваць страчаныя тэрыторыі. Скарыстаўшыся момантам, калі пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы ў Рэчы Паспалітай не было караля, ён у
4. Войны са Швецыяй
Пасля смерці Стафана Баторыя новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза. Ён з’яўляўся выхаванцам езуітаў, таму мэтанакіравана і цвёрда абараняў інтарэсы каталіцкай царквы. За гэта яго не любілі на радзіме, у Швецыі, дзе большасць дваран прытрымлівалася пратэстанцкага веравызнання. Пасля смерці бацькі Жыгімонт Ваза займаў два троны: Рэчы Паспалітай і Швецыі. Але ў
Чатыры вайны адбыліся ў перыяд з 1600 па 1629 г. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на тэрыторыі Усходняй Прыбалтыкі і былі адзначаны перамогай гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча ў знакамітай Кірхгольмскай бітве
5. Пачатак супрацьстаяння з Асманскай імперыяй
У пачатку XVII ст. Рэч Паспалітая вяла вайну са сваім моцным паўднёвым суседам — Асманскай імперыяй (Турцыяй). Узброены канфлікт быў выкліканы жаданнем Польшчы кантраляваць Малдову, якая з’яўлялася саюзнікам Турцыі. На каронныя землі рабілі набегі крымскія татары, а украінскія казакі ладзілі паходы на прычарнаморскія турэцкія ўладанні.
Войска Рэчы Паспалітай у 1620 г. рушыла ў Малдову, дзе было разбіта турэцка-татарскімі сіламі пад Цацорай. У адказ турэцкі султан Асман ІІ накіраваў сваю армію ў Рэч Паспалітую. Шляхецкае войска разам з украінскімі казакамі нанесла ёй паражэнне ў бітве пад Хацінам (1621 г.). Там свой ваенны талент зноў праявіў гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч. Мірнае пагадненне прадугледжвала правядзенне дзяржаўнай мяжы паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй па рацэ Днестр.
Пытанні і заданні
1. Вызначце наступствы Лівонскай вайны.
2. Назавіце асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.
3. Ахарактарызуйце інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай у Расію ў 1604—1618 гг. Чым яна завяршылася?
4. Назавіце прычыны і вынікі Смаленскай вайны 1632—1634 гг.
5. Чаму ўзніклі супярэчнасці паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у першай палове XVII ст.?
6. Назавіце ўмовы Альтмаркскага перамір’я.
7. Чаму ў пачатку XVII ст. пачалося ваеннае супрацьстаянне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй?
8. У чым значэнне Хацінскай бітвы 1621 г.?
9. Вызначце, як змяніліся межы Рэчы Паспалітай у першай палове ХVII ст.
10. Запоўніце табліцу «Войны Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст.».