§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза

Пытанні, заданні, задачы

1. З пераліку — FeSO4, FeO, Fe(OН)2, Fe2O3, FePO4, Fe(NO3)3, Fe(OН)3, Fe2(SO4)3 — выпішыце формулы:

  • а) аксідаў жалеза;
  • б) солей жалеза(III).

Назавіце рэчывы, адлюстраваныя формуламі.

2. Складзіце формулы солей: нітрат жалеза(II), карбанат жалеза(II), сульфат жалеза(II), нітрат жалеза(III), хларыд жалеза(III), сульфат жалеза(III).

3. Вызначце масавую долю жалеза ў жалезным купарвасе FeSO4 · 7H2O.

4. Складзіце ўраўненні рэакцый аднаўлення аксіду FeO да металу вадародам, вугляродам, чадным газам, больш актыўнымі металамі.

5. Разлічыце аб’ём (н. у.) хлору, выдаткаваны на акісленне 0,3 моль хларыду жалеза(II).

6. Дадзены рэчывы: саляная кіслата, гідраксід калію, аксід калію, вада, аксід серы(VI). З якім з іх можа ўзаемадзейнічаць:

  • а) аксід жалеза(II);
  • б) аксід жалеза(III);
  • в) гідраксід жалеза(II);
  • г) гідраксід жалеза(III)?

Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый, пакажыце ўмовы іх правядзення.

7. Прапануйце спосаб ператварэння аксіду жалеза(II) і аксіду жалеза(III) у адпаведныя гідраксіды. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый.

8. У чатыры прабіркі з растворамі сульфатаў магнію, калію, жалеза(II), жалеза(III) дадалі раствор гідраксіду натрыю. Пры гэтым назіралі выпадзенне асадкаў: у адной прабірцы — зялёнага, у другой — белага, у трэцяй — бурага, у чацвёртай нічога не адбывалася. Назавіце назвы зыходных рэчываў у кожнай прабірцы. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый у малекулярнай і скарочанай іоннай формах.

9. Для восеньскай апрацоўкі вінаграднай лазы ад шкоднікаў садоўнік падрыхтаваў раствор з 5 літраў вады і 250 г жалезнага купарвасу. Вызначце масавую долю сульфату жалеза(II) у гэтым растворы.

10. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а)  Fe with 0 on top not stretchy rightwards arrow with 1 on top Fe with plus 2 on top not stretchy rightwards arrow with 2 on top Fe with plus 3 on top not stretchy rightwards arrow with 3 on top Fe with plus 2 on top not stretchy rightwards arrow with 4 on top Fe with 0 on top not stretchy rightwards arrow with 5 on top Fe with plus 3 on top;
  • б)  Fe left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 3 stack not stretchy rightwards arrow with 1 on top Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 stack not stretchy rightwards arrow with 2 on top Fe subscript 2 straight O subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 3 on top Fe not stretchy rightwards arrow with 4 on top FeCl subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 5 on top FeCl subscript 3.
Павышаны ўзровень
§ 50.1
Павышаны ўзровень
§ 50.2
Павышаны ўзровень
§ 50.3