§ 50.2. Злучэнні марганцу ў розных ступенях акіслення

Марганец размешчаны ў VIIВ-групе. Электронная канфігурацыя валентнасці слоя атамаў 3d54s2. Гэтым тлумачыцца праяўленне марганцам у злучэннях ступеней акіслення +2, +3, +4, +5, +6, +7, прычым найбольш характэрныя +2, +4, +7.

Прыклады злучэнняў марганцу ў розных ступенях акіслення прыведзены ў табліцы 31.1.

Табліца 31.1. Уласцівасці злучэнняў марганцу ў розных ступенях акіслення

Ступень акіслення 0 +2 +4 +6 +7
Формула злучэння Mn MnCl2 MnO2 K2MnO4 KMnO4
Назва злучэння Марганец Хларыд марганцу(II) Аксід марганцу(IV) Манганат калію Перманганат калію
Афарбоўка Серабрысты метал Ружовая Чорна-карычневая Зялёная Фіялетавая
Асяроддзе, у якім устойлівая ступень акіслення Кіслая, нейтральная Нейтральная Шчолачная Кіслая, нейтральная
Уласцівасці Узмацняюцца акісляльныя ўласцівасці
img

Са злучэнняў, якія ўтрымліваюць марганец, у прыродзе найбольш часта сустракаецца мінерал піралюзіт (MnO2). Прамысловае значэнне таксама маюць мінералы гаўсманіт (Mn3O4) і браўніт (Mn2O3). У самародным выглядзе марганец не сустракаецца.

Марганец — серабрыста-белы цвёрды крохкі метал. Яго шчыльнасць роўная 7,44 г/см3, тэмпература плаўлення — 1244 °С.

Марганец атрымліваюць або электролізам раствору MnSО4, або аднаўленнем з яго аксідаў крэмніем у электрычных печах.

Наяўнасць на знешнім слоі атамаў марганцу двух s-электронаў вызначае металічныя ўласцівасці яго як простага рэчыва.

Актыўнасць металічнага марганцу даволі высокая. На паветры ён пакрываецца тонкай аксіднай плёнкай, якая абараняе яго ад далейшага акіслення нават пры награванні. Але ў выглядзе парашку марганец хутка акісляецца кіслародам паветра. Пры гэтым утвараюцца аксіды рознага саставу (Mn3O4, Mn2O3, MnO2) у залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі.

У радзе актыўнасці металаў марганец знаходзіцца паміж алюмініем і цынкам, таму ён добра раствараецца ў кіслотах. Пры гэтым утвараюцца злучэнні марганцу ў ступені акіслення +2:

Mn + 2HCl = MnCl+ H2↑.

У найбольш распаўсюджаным прыродным злучэнні — мінерале піралюзіт MnO2 — марганец знаходзіцца ў ступені акіслення +4. У гэтай ступені акіслення ён праяўляе як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці. Пры гэтым MnO2 — даволі моцны акісляльнік:

MnO2 + 2KBr + 2H2SO4 = MnSO4 + Br2 + K2SO4 + 2H2O.

Аднаўленчыя ўласцівасці MnO2 праяўляюцца ў шчолачным асяроддзі або ў шчолачных расплавах солей у прысутнасці акісляльнікаў (KNO3, KClO3):

MnO2 + KNO3 + K2СО3 not stretchy rightwards arrow with сплаўленне on top K2MnO4 + KNO2 + СO2.

Манганат таксама можа быць атрыманы добра вядомым вам спосабам — раскладаннем перманганату калію (трывіяльная назва — марганцоўка) пры награванні вышэй за 200 °С:

2KMnO4 equals with t on top K2MnO4 + MnO2 + O2.

Марганец у ступені акіслення +7 утварае аксід марганцу(VII) — Mn2O7, марганцавую кіслату НMnO4 і яе солі — перманганаты, напрыклад KMnO4.

Аксід марганцу(VII) вельмі няўстойлівы і раскладаецца з выбухам, таму ў лабараторнай практыцы не выкарыстоўваецца. Ён з’яўляецца моцным акісляльнікам. У выпадку кантакту з ім запальваюцца папера і спірты.

У водных растворах перманганаты — моцныя акісляльнікі. Прадукты аднаўлення залежаць ад рН асяроддзя, у якім працякае рэакцыя.

Звернемся да хімічнага эксперыменту і прасочым, як уплывае рН асяроддзе на аднаўленне перманганату калію.

Прыгатуем разбаўлены раствор перманганату калію, які павінен мець слабую фіялетавую афарбоўку.

У тры прабіркі ўнясем па 3–4 кроплі гэтага раствору. У першую прабірку дабавім 2–3 кроплі вады, у другую — столькі ж раствору сернай кіслаты, у трэцюю — 3–4 кроплі раствору гідраксіду натрыю (з масавай доляй 30 %). Ва ўсе тры прабіркі дададзім па некалькі крышталікаў сульфіту натрыю (або нітрыту натрыю) і змяшаем. На малюнку 118.2 паказана, як выглядаюць прабіркі пасля заканчэння рэакцыі.

img
Мал. 118.2. Прабіркі з растворамі злучэнняў марганцу: 1 — зыходны раствор KMnO4; 2 — раствор пасля рэакцыі ў шчолачным асяроддзі; 3 — раствор пасля рэакцыі ў нейтральным асяроддзі; 4 — раствор пасля рэакцыі ў кіслым асяроддзі

Вынікі назіранняў занясем у табліцу 31.2.

Табліца 31.2. Вынікі ўзаемадзеяння раствору KMnO4 з Na2SO3

Асяроддзе раствору H2O, рН = 7 H2SO4, pH < 7 KOH, рН > 7
Афарбоўка раствору Бясколерны раствор, буры асадак Слаба ружовы, амаль бясколерны Зялёны
Прадукт MnO2 MnSO4 Na2MnO4

Вынікі назірання дазваляюць выказаць здагадку аб працяканні хімічных рэакцый, якія можна апісаць наступнымі ўраўненнямі:

• у шчолачным асяроддзі:

2 straight K Mn with plus 7 on top straight O subscript 4 space plus space Na subscript 2 SO subscript 3 space plus space 2 KOH space equals space 2 straight K subscript 2 Mn with plus 6 on top straight O subscript 4 space plus space Na subscript 2 SO subscript 4 space plus space straight H subscript 2 straight O;

• у нейтральным асяроддзі:

2 straight K Mn with plus 7 on top straight O subscript 4 space plus space 3 Na subscript 2 SO subscript 3 space plus space straight H subscript 2 straight O space equals space 2 Mn with plus 4 on top straight O subscript 2 not stretchy downwards arrow space plus space 3 Na subscript 2 SO subscript 4 space plus space 2 KOH;

• у кіслым асяроддзі:

2 straight K Mn with plus 7 on top straight O subscript 4 space plus space 5 Na subscript 2 SO subscript 3 space plus space 3 straight H subscript 2 SO subscript 4 space equals space 2 Mn with plus 2 on top SO subscript 4 space plus space 5 Na subscript 2 SO subscript 4 space plus space straight K subscript 2 SO subscript 4 space plus space 3 straight H subscript 2 straight O.

Такім чынам, у кіслым асяроддзі перманганат-іон праяўляе найбольш высокую акісляльную здольнасць.

img

Аніён begin mathsize 14px style MnO subscript 4 superscript minus end style пры дадаванні шчолачы да яго раствору ператвараецца ў зялёны аніён begin mathsize 14px style MnO subscript 4 superscript 2 minus end superscript end style. Пры падкісленні атрыманага раствору зноў з’яўляецца малінавая афарбоўка раствору, такім чынам, зноў утвараецца іон begin mathsize 14px style MnO subscript 4 superscript minus end style. За гэтую здольнасць аніёны begin mathsize 14px style MnO subscript 4 superscript minus end style называюць «хімічным хамелеонам»:

begin mathsize 14px style 4 MnO subscript 4 superscript minus end style + 4ОН = begin mathsize 14px style 4 MnO subscript 4 superscript 2 minus end superscript end style + 2H2O + О2;

begin mathsize 14px style 2 MnO subscript 4 superscript 2 minus end superscript end style + 4Н+ = begin mathsize 14px style MnO subscript 4 superscript minus end style + MnO2 + 2H2O.