§ 49. Жалеза і яго злучэнні

Жалеза як хімічны элемент

Жалеза — элемент, размешчаны ў 4-м перыядзе, VIIIB-групе перыядычнай сістэмы. Электронная схема, формула электроннай канфігурацыі маюць выгляд:

img або 26Fe 2е, 8е, 14е, 3е;

26Fe 1s22s22p63s23p64s23d6 або 26Fe [Ar]3d64s2;

26Fe img

Жалеза адносіцца да d-элементаў. Найбольш устойлівымі ступенямі акіслення атамаў жалеза з’яўляюцца +2 і +3.

Жалеза — другі па распаўсюджанасці пасля алюмінію метал у зямной кары (масавая доля — каля 5 %). У неакісленым стане жалеза зрэдку сустракаецца ў метэарытах у саставе сплаву з кобальтам і нікелем. У прыродзе жалеза знаходзіцца ў выглядзе злучэнняў. Найбольш распаўсюджанымі мінераламі, якія ўтрымліваюць жалеза, з’яўляюцца Fe2O3 (гематыт), Fe3O4 (магнетыт), FeO(OH) (гётыт), FeS2 (пірыт), FeCO3 (сідэрыт).

У Рэспубліцы Беларусь адкрыты два радовішчы жалезных руд — Навасёлкаўскае (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) і Аколаўскае (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Іх разглядаюць у якасці магчымай сыравіннай базы для металургічнай прамысловасці нашай краіны. Галоўны рудны мінерал гэтых радовішчаў — магнетыт.