§ 48.2. Агульная характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў металаў В-груп
Аксіды і гідраксіды d-элементаў у розных ступенях акіслення рэзка адрозніваюцца па кіслотна-асноўных уласцівасцях. Калі для атамаў элемента магчымы некалькі ступеней акіслення, то з павелічэннем ступені акіслення ўласцівасці іх аксідаў (і адпаведных гідраксідаў) змяняюцца ад асноўных праз амфатэрныя да кіслотных.
Змена кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў марганцу і хрому ў розных ступенях акіслення паказана ў табліцы 34.3.
Табліца 34.3. Кіслотна-асноўны характар аксідаў і гідраксідаў марганцу і хрому
Аксіды марганцу | ||||
Гідраксіды марганцу | Mn(OH)2 | MnO(OH) | Mn(OH)4 | HMnO4 |
Уласцівасці | Асноўныя | Амфатэрныя | Кіслотныя | |
Аксіды хрому | ||||
Гідраксіды хрому | Cr(OH)2 | Cr(OH)3 | H2CrO4, H2Cr2O7 | |
Уласцівасці | Асноўныя | Амфатэрныя | Кіслотныя |
Аксід хрому(VI) CrO3 добра раствараецца ў вадзе, утвараючы раствор або хромавай H2CrO4, або дыхромавай кіслаты H2Cr2O7. Апошняя з’яўляецца моцнай кіслатой. Аксіды малібдэну і вальфраму ў вадзе нерастваральныя, а адпаведныя ім малібдэнавая і вальфрамавая кіслоты з’яўляюцца слабымі. Такім чынам, па групе зверху ўніз кіслотныя ўласцівасці гідраксідаў d-элементаў слабеюць.
Для многіх аксідаў і гідраксідаў d-элементаў характэрны амфатэрныя ўласцівасці, напрыклад, вам вядомы амфатэрны гідраксід Zn(OH)2.