Печатать книгуПечатать книгу

§ 48.2. Агульная характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў металаў В-груп

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 48.2. Агульная характарыстыка кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў металаў В-груп
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 28 Апрель 2024, 17:52

Аксіды і гідраксіды d-элементаў у розных ступенях акіслення рэзка адрозніваюцца па кіслотна-асноўных уласцівасцях. Калі для атамаў элемента магчымы некалькі ступеней акіслення, то з павелічэннем ступені акіслення ўласцівасці іх аксідаў (і адпаведных гідраксідаў) змяняюцца ад асноўных праз амфатэрныя да кіслотных.

Змена кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў і гідраксідаў марганцу і хрому ў розных ступенях акіслення паказана ў табліцы 34.3.

Табліца 34.3. Кіслотна-асноўны характар аксідаў і гідраксідаў марганцу і хрому

Аксіды марганцу begin mathsize 14px style Mn with plus 2 on top straight O end style begin mathsize 14px style Mn with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3 end style begin mathsize 14px style Mn with plus 4 on top straight O subscript 2 end style begin mathsize 14px style Mn with plus 7 on top subscript 2 straight O subscript 7 end style
Гідраксіды марганцу Mn(OH)2 MnO(OH) Mn(OH)4 HMnO4
Уласцівасці Асноўныя Амфатэрныя Кіслотныя
Аксіды хрому begin mathsize 14px style Cr with plus 2 on top straight O end style begin mathsize 14px style Cr with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3 end style begin mathsize 14px style Cr with plus 6 on top straight O subscript 3 end style
Гідраксіды хрому Cr(OH)2 Cr(OH)3 H2CrO4, H2Cr2O7
Уласцівасці Асноўныя Амфатэрныя Кіслотныя

Аксід хрому(VI) CrO3 добра раствараецца ў вадзе, утвараючы раствор або хромавай H2CrO4, або дыхромавай кіслаты H2Cr2O7. Апошняя з’яўляецца моцнай кіслатой. Аксіды малібдэну і вальфраму ў вадзе нерастваральныя, а адпаведныя ім малібдэнавая і вальфрамавая кіслоты з’яўляюцца слабымі. Такім чынам, па групе зверху ўніз кіслотныя ўласцівасці гідраксідаў d-элементаў слабеюць.

Для многіх аксідаў і гідраксідаў d-элементаў характэрны амфатэрныя ўласцівасці, напрыклад, вам вядомы амфатэрны гідраксід Zn(OH)2.

Кіслотна-асноўныя ўласцівасці аксідаў і гідраксідаў d-элементаў залежаць ад ступені акіслення іх атамаў. З павелічэннем ступені акіслення ўласцівасці аксідаў (і адпаведных гідраксідаў) d-элементаў змяняюцца ад асноўных праз амфатэрныя да кіслотных.

Пытанні, заданні, задачы

1. Параўнайце характар змены кіслотна-асноўных уласцівасцей элементаў у А- і В-групах. Прапануйце тлумачэнне адрозненням.

2. На прыкладзе d-элементаў VIB-групы ўкажыце, як змяняюцца кіслотнаасноўныя ўласцівасці d-элемента па групе.

3. Выкарыстоўваючы ўяўленне пра трываласць сувязі элемент—кісларод і кісларод—вадарод у гідраксідах d-элементаў, растлумачце заканамернасці змянення кіслотна-асноўных уласцівасцей гідраксідаў хрому і марганцу з ростам ступені іх акіслення.

4. На аснове ведаў пра заканамернасці ў змяненні кіслотна-асноўных уласцівасцей для злучэнняў марганцу і хрому ў розных ступенях акіслення складзіце ўраўненні рэакцый, якія характарызуюць гэтыя ўласцівасці.

5. Аксід кобальту(II) пры ўзаемадзеянні з канцэнтраваным растворам гідраксіду натрыю ўтварае тэтрагідроксакабальтат натрыю. Складзіце адпаведнае ўраўненне гэтай рэакцыі.

6. Якое асяроддзе (інтэрвал значэнняў рН) у растворы сульфату медзі(II)? Дайце тлумачэнне.

7. Растваральнасць сульфату медзі(II) пры 20 °С складае 17,2 г на 100 г раствору. Разлічыце мінімальны аб’ём вады, у якім пры дадзенай тэмпературы можна растварыць 25 г меднага купарвасу.

8. Растваральнасць сульфату нікелю пры 0 °С складае 20,7 г на 100 г раствору, а пры 40 °С — 33,5 г на 100 г раствору. Разлічыце масу насычанага пры 40 °С раствору, з якога пры астуджэнні да 0 °С вылучыцца 28 г NiSO4 ∙ 7H2O.

9. На медна-залаты сплаў масай 3,2 г падзейнічалі лішкам канцэнтраванага раствору азотнай кіслаты. Пры гэтым вылучылася 896 см3 газу. Вызначце масавую долю золата ў сплаве.

10. Да 12,8 г медных апілкаў прылілі 50 cм3 гарачага канцэнтраванага раствору сернай кіслаты з масавай доляй 94 % (ρ = 1,831 г/см3). Ці цалкам растворыцца медзь? Вызначце аб’ём вылучанага газу і масавую долю CuSO4 ва ўтвораным растворы.

Самакантроль

1. У радзе аксідаў begin mathsize 14px style Cr with plus 2 on top straight O end style, begin mathsize 14px style stack Cr subscript 2 with plus 3 on top straight O subscript 3 end stylebegin mathsize 14px style Cr with plus 6 on top straight O subscript 3 end style уласцівасці змяняюцца:

  • а) ад асноўных да кіслотных;
  • б) ад кіслотных да асноўных;
  • в) у паслядоўнасці: асноўныя — амфатэрныя — кіслотныя;
  • г) без выразна выяўленай кіслотна-асноўнай заканамернасці.

2. З павелічэннем ступені акіслення атамаў марганцу ўласцівасці гідраксідаў гэтага металу мяняюцца:

  • а) ад асноўных да кіслотных;
  • б) ад акісляльных да аднаўленчых;
  • в) ад кіслотных да амфатэрных;
  • г) ад аднаўленчых да акісляльных.

3. Амфатэрныя ўласцівасці праяўляюць:

  • а) MnO(OH);
  • б) MnO2;
  • в) Cr(OH)3;
  • г) CrO3.

4. Кіслотныя ўласцівасці аксідаў і гідраксідаў d-элементаў:

  • а) слабеюць па групе зверху ўніз;
  • б) слабеюць па перыядзе злева направа;
  • в) узмацняюцца па перыядзе злева направа;
  • г) па перыядзе спачатку слабеюць, а потым узмацняюцца.

5. У найвышэйшых ступенях акіслення хром і марганец утвараюць злучэнні з кіслародам, якія:

  • а) валодаюць моцнымі акісляльнымі ўласцівасцямі;
  • б) раствараюцца ў вадзе з утварэннем слабых кіслот;
  • в) раствараюцца ў вадзе з утварэннем моцных кіслот;
  • г) нерастваральныя ў вадзе.