Печатать книгуПечатать книгу

§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 6 Май 2024, 21:56

Аксіды і гідраксіды жалеза(II, III)

Аксід і гідраксід жалеза ў ступені акіслення +2 валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі — яны ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі:

FeO plus 2 НСl equals FeCl subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O comma
Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 plus 2 НСl equals FeCl subscript 2 plus 2 straight H subscript 2 straight O.

З іншага боку, злучэнні жалеза(II) удзельнічаюць у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях, праяўляючы, як правіла, аднаўленчыя ўласцівасці. Без акіслення злучэнні Fe(II) могуць захоўвацца толькі ў інертным асяроддзі. На паветры пад дзеяннем кіслароду або ў водным растворы пад дзеяннем акісляльнікаў, напрыклад О2, H2О2, жалеза ў гідраксідзе жалеза(II) акісляецца да ступені акіслення +3. Пры гэтым афарбоўка суспензіі гідраксіду жалеза(II) змяняецца ад белай з шэра-зялёным адценнем да бурай (мал. 118, а, б, Дадатак 3):

img
Мал. 118. Злучэнні жалеза

4 Fe with plus 2 on top left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 plus straight О subscript 2 plus 2 straight H subscript 2 straight О equals 4 Fe with plus 3 on top left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 semicolon
2 Fe with plus 2 on top left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 plus straight H subscript 2 straight О subscript 2 equals 2 Fe with plus 3 on top left parenthesis OH right parenthesis subscript 3.

У той жа час жалеза ў аксідзе FeO (мал. 118, в) аднаўляецца ў рэакцыях з вадародам, вугляродам, чадным газам, больш актыўнымі металамі:

Fe with plus 2 on top straight O plus СО equals Fe with 0 on top plus CO subscript 2.

Гідраксід жалеза(II) атрымліваюць дзеяннем раствору шчолачы на солі, напрыклад:

FeCl subscript 2 plus 2 NaOH equals Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 not stretchy downwards arrow plus 2 NaCl,

а аксід можна атрымаць раскладаннем гідраксіду:

Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 stack equals with t on top FeO plus straight H subscript 2 straight O.

Аксід жалеза(II, III) Fe3O4 — магнетыт — крышталічнае рэчыва, у якім жалеза знаходзіцца ў дзвюх ступенях акіслення +2 і +3, або Fe with plus 2 on top straight O space times space Fe with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3, валодае магнітнымі ўласцівасцямі.

Пры яго ўзаемадзеянні з кіслотамі ўтвараюцца дзве солі:

Fe with plus 2 on top straight O space times space Fe with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3 plus 8 НСl space equals stack space Fe with plus 2 on top Cl subscript 2 space plus 2 Fe with plus 3 on top Cl subscript 3 plus 4 straight Н subscript 2 straight О.

Аксід і гідраксід жалеза(III). Аксід і гідраксід жалеза ў ступені акіслення +3 нерастваральныя ў вадзе і валодаюць слаба выяўленымі амфатэрнымі ўласцівасцямі (мал. 118, б, г). Яны лёгка ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі і кіслотнымі аксідамі, праяўляючы асноўныя ўласцівасці:

2 Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 plus 3 straight H subscript 2 SО subscript 4 equals Fe subscript 2 left parenthesis SО subscript 4 right parenthesis subscript 3 plus 6 straight Н subscript 2 straight О,

а са шчолачамі і асноўнымі аксідамі рэагуюць толькі пры спяканні, утвараючы ферыты:

Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 plus NaOH equals with t on top NaFeО subscript 2 plus 2 straight Н subscript 2 straight О semicolon
Fe subscript 2 straight О subscript 3 plus СaО equals with t on top Ca left parenthesis FeО subscript 2 right parenthesis subscript 2.

Гідраксід жалеза(III) атрымліваюць з раствораў солей асаджэннем растворам шчолачы:

FeCl subscript 3 plus 3 NaOH equals Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 not stretchy downwards arrow plus 3 NаCl.

Fe2О3 ўтвараецца пры тэрмічным раскладанні Fe(OH)3:

2 Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 stack equals with t on top Fe subscript 2 straight О subscript 3 plus 3 straight Н subscript 2 straight О.

Солі жалеза(II, III)

Солі жалеза(II) бясколерныя, але з-за прымесей солей жалеза(III) афарбаваны ў зялёны колер. Пры захоўванні яны набываюць рыжаватае адценне з прычыны частковага акіслення атамаў жалеза кіслародам паветра да ступені акіслення +3. Такім чынам, солі жалеза(II) валодаюць аднаўленчымі ўласцівасцямі. Напрыклад:

4FeCl2 + O2 + 2H2O = 4FeOHCl2.

img

Рэакцыю аднаўлення іонаў серабра жалезам(II) у растворы выкарыстоўвалі ў першых фатаграфічных працэсах для праяўкі здымкаў:

AgNO3 + FeCl2 + HCl = Ag↓ + FeCl3 + HNO3.

Злучэнні жалеза ў ступені акіслення +3 здольныя праяўляць акісляльныя ўласцівасці за кошт аднаўлення Fe(III) да Fe(II), напрыклад, пры ўзаемадзеянні ў растворах з меддзю:

2FeCl3 + Сu = 2FeCl2 + СuСl2.

Якасныя рэакцыі на іоны жалеза(II) і жалеза(III)

Солі жалеза можна адрозніць па афарбоўцы. У адрозненне ад злучэнняў жалеза(II) у злучэнняў жалеза(III) цёмна-бурая афарбоўка (мал. 118, д, е), якую надаюць прымесі асноўных солей. У адсутнасці гэтых прымесей падкісленыя растворы солей жалеза(III) маюць саламяна-жоўты колер.

У якасці рэагентаў на іоны Fe2+ і Fe3+ прасцей за ўсё выкарыстоўваць раствор шчолачы. Пры наяўнасці іонаў Fe2+ ўтворыцца белы асадак з шэра-зялёным адценнем (мал. 118, а). Пры наяўнасці ў растворы іонаў Fe3+ выпадзе буры асадак (мал. 118, б):

Fe2+ + 2ОН = Fe(ОН)2↓;
Fe3+ + 3ОН = Fe(ОН)3↓.

img

Для іонаў Fe3+ найбольш адчувальным рэагентам з’яўляюцца раданід-іоны CNS. ўтвараецца рэчыва крывава-чырвонага колеру:

Fe3+ + 3NCS = Fe(NCS)3 (Дадатак 3).

Гэтым рэагентам (напрыклад, у выглядзе солі KNCS) можна выявіць нават сляды злучэнняў жалеза(III) у вадаправоднай вадзе.

Біялагічная роля жалеза

Жалеза — жыццёва неабходны для раслін элемент, які ўдзельнічае ў працэсе фотасінтэзу. Жалеза адыгрывае важную ролю ў ферментатыўных рэакцыях, у забеспячэнні імунных функцый, уваходзіць у састаў гемаглабіну — пераносчыка кіслароду ад органаў дыхання да тканак.

У арганізме чалавека змяшчаецца 3–5 г жалеза. Недахоп жалеза ў арганізме з’яўляецца адной з прычын узнікнення анеміі, зніжэння інтэлекту і парушэння нервова-псіхічных функцый.

У арганізм жалеза паступае з ежай. Найбольш багатыя на жалеза прадукты жывёльнага паходжання (напрыклад, ялавічная пячонка, мяса, рыба), дзе яно знаходзіцца ў лёгка засваяльнай форме. Менш засваяльнае жалеза змяшчаецца ў раслінных прадуктах: гарбузе, аўсяных крупах, какаве, гароху, інжыры, разынках.

Аксід і гідраксід жалеза(II) валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі, праяўляюць пераважна аднаўленчую здольнасць.

Аксід і гідраксід жалеза(III) валодаюць слаба выражанымі амфатэрнымі ўласцівасцямі, праяўляюць пераважна акісляльную здольнасць.

Іоны Fe2+ і Fe3+ пад дзеяннем шчолачы ўтвараюць афарбаваныя асадкі: Fe(ОН)2 — белы з шаравата-зялёным адценнем і Fe(ОН)3 — буры.

Пытанні, заданні, задачы

1. З пераліку — FeSO4, FeO, Fe(OН)2, Fe2O3, FePO4, Fe(NO3)3, Fe(OН)3, Fe2(SO4)3 — выпішыце формулы:

  • а) аксідаў жалеза;
  • б) солей жалеза(III).

Назавіце рэчывы, адлюстраваныя формуламі.

2. Складзіце формулы солей: нітрат жалеза(II), карбанат жалеза(II), сульфат жалеза(II), нітрат жалеза(III), хларыд жалеза(III), сульфат жалеза(III).

3. Вызначце масавую долю жалеза ў жалезным купарвасе FeSO4 · 7H2O.

4. Складзіце ўраўненні рэакцый аднаўлення аксіду FeO да металу вадародам, вугляродам, чадным газам, больш актыўнымі металамі.

5. Разлічыце аб’ём (н. у.) хлору, выдаткаваны на акісленне 0,3 моль хларыду жалеза(II).

6. Дадзены рэчывы: саляная кіслата, гідраксід калію, аксід калію, вада, аксід серы(VI). З якім з іх можа ўзаемадзейнічаць:

  • а) аксід жалеза(II);
  • б) аксід жалеза(III);
  • в) гідраксід жалеза(II);
  • г) гідраксід жалеза(III)?

Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый, пакажыце ўмовы іх правядзення.

7. Прапануйце спосаб ператварэння аксіду жалеза(II) і аксіду жалеза(III) у адпаведныя гідраксіды. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый.

8. У чатыры прабіркі з растворамі сульфатаў магнію, калію, жалеза(II), жалеза(III) дадалі раствор гідраксіду натрыю. Пры гэтым назіралі выпадзенне асадкаў: у адной прабірцы — зялёнага, у другой — белага, у трэцяй — бурага, у чацвёртай нічога не адбывалася. Назавіце назвы зыходных рэчываў у кожнай прабірцы. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый у малекулярнай і скарочанай іоннай формах.

9. Для восеньскай апрацоўкі вінаграднай лазы ад шкоднікаў садоўнік падрыхтаваў раствор з 5 літраў вады і 250 г жалезнага купарвасу. Вызначце масавую долю сульфату жалеза(II) у гэтым растворы.

10. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а)  Fe with 0 on top not stretchy rightwards arrow with 1 on top Fe with plus 2 on top not stretchy rightwards arrow with 2 on top Fe with plus 3 on top not stretchy rightwards arrow with 3 on top Fe with plus 2 on top not stretchy rightwards arrow with 4 on top Fe with 0 on top not stretchy rightwards arrow with 5 on top Fe with plus 3 on top;
  • б)  Fe left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 3 stack not stretchy rightwards arrow with 1 on top Fe left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 stack not stretchy rightwards arrow with 2 on top Fe subscript 2 straight O subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 3 on top Fe not stretchy rightwards arrow with 4 on top FeCl subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 5 on top FeCl subscript 3.
Павышаны ўзровень
§ 50.1
Павышаны ўзровень
§ 50.2
Павышаны ўзровень
§ 50.3

*Самакантроль

1. Толькі асноўнымі ўласцівасцямі валодаюць:

  • а) FeO;
  • б) Fe2O3;
  • в) Fe(OH)2;
  • г) Fe(OH)3.

2. Акісляецца кіслародам паветра і пераксідам вадароду:

  • а) Fe(OH)3;
  • б) Fe(OH)2;
  • в) Fe2O3;
  • г) FeСl3.

3. Ферыты ўтвараюцца ў рэакцыях:

  • а) FeO + HCl →;
  • б) Fe(OH)3 + KOH(цв) not stretchy rightwards arrow with t on top;
  • в) ВаО + Fe2O3 not stretchy rightwards arrow with t on top;
  • г) FeСl3(р-р) + KOH(р-р) →.

4. Здзяйсняльныя працэсы:

  • а) Hg(NO3)2 + Fe →;
  • б) FeCl3 + Cu →;
  • в) CuCl2 + Fe →;
  • г) Fe(OH)3 not stretchy rightwards arrow with t on top.

5. Зялёны, буры і белы асадкі адпаведна выпадаюць пры дадаванні раствору шчолачы да раствораў:

  • а) FeСl3, FeSO4, CuSO4;
  • б) Са(NO3)2, Fe(NO3)3, Mg(NO3)2;
  • в) FeСl2, FeСl3, MgCl2;
  • г) FeSO4, Fe(NO3)2, СаСl2.