§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар

*Самакантроль

1. Трайную сувязь мае малекула:

  • а) Н2;
  • б) N2;
  • в) Р4;
  • г) О2.

2. Фосфар як элемент характарызуюць сцвярджэнні:

  • а) уваходзіць у састаў касцяной тканкі пераважна ў выглядзе фасфату кальцыю;
  • б) найвышэйшая ступень акіслення роўная +5;
  • в) чырвоны фосфар з’яўляецца кампанентам пакрыцця на запалкавых пачках;
  • г) белы фосфар мае малекулярную будову.

3. Фосфар не рэагуе нават пры награванні з:

  • а) Мg;
  • б) Zn;
  • в) О2;
  • г) Н2.

4. Азот мае дадатную ступень акіслення ў злучэннях:

  • а) NO;
  • б) NaNO3;
  • в) КNO3;
  • г) Na3N.

5. Фосфар выступае ў ролі акісляльніку, рэагуючы з:

  • а) Na;
  • б) Zn;
  • в) Са;
  • г) Cl2.