Лабараторны дослед 5. Даследаванне хімічных уласцівасцей разбаўленага раствору сернай кіслаты
Рэактывы: цынк; аксід медзі(II); растворы сернай кіслаты, гідраксіду натрыю, карбанату натрыю; індыкатары — фенолфталеін, лакмус.
1. У прабірку наліце 1 см3 раствору сернай кіслаты і выпрабуйце яго індыкатарам — лакмусам.
2. У чатыры прабіркі змясціце: цынк (2 гранулы), аксід медзі(II) (на кончыку шпаталя), раствор гідраксіду натрыю (1 см3) з адной кропляй фенолфталеіну, раствор карбанату натрыю (1 см3).
3. У кожную з прабірак дадайце невялікую колькасць раствору сернай кіслаты. Адзначце прыкметы рэакцый.
Прабірку з аксідам медзі(II) можна злёгку падагрэць ці пачакаць з’яўлення прыкмет рэакцыі праз некалькі хвілін.
Зрабіце вывад пра ўласцівасці разбаўленай сернай кіслаты.