§ 36. Элементы VА-групы. Азот і фосфар
Азот і фосфар як хімічныя элементы

Элементы VА-групы азот 7N і фосфар 15P утвараюць простыя рэчывы, якія адносяцца да неметалаў. Да гэтай самай групы перыядычнай сістэмы адносяць мыш’як 33As, сурму 51Sb і вісмут 83Bi. На знешнім электронным слоі, агульная канфігурацыя якога ns2np3, іх атамы маюць па 5 электронаў, з якіх тры няспараныя на р-падузроўні:
7N 1s22s22p3
15P 1s22s22p63s23p3
7N 

15P 

Найніжэйшая ступень іх акіслення роўная –3, найвышэйшая +5, пры гэтым фосфар часцей за ўсё выяўляе дадатныя ступені акіслення +3 і +5, а азот утварае даволі ўстойлівыя злучэнні са ступенямі акіслення +1, +2, +3, +4
і +5. Азот — трэці паводле электраадмоўнасці элемент пасля кіслароду і фтору, а фосфар нязначна саступае вадароду (гл. § 11, табл. 7, с. 60).